Індывідуальны прадпрымальнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Індывідуа́льны прадпрыма́льнік (ІП) — фізічная асоба, якая ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы і зарэгістраваная ва ўстаноўленым законам парадку.

Беларусь

На 4 снежня 2012 года ў Беларусі налічвалася 808 995 улічаных індывідуальных прадпрымальнікаў (8,6% насельніцтва), з якіх 252 658 (31%; 2,7% насельніцтва) былі дзеючымі[1]. Цягам апошняга тыдня чэрвеня 2013 года гандляры рынкаў і гандлёвых цэнтраў, якія складалі 70% індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, правялі стачку. Прычынай паслужыла ўвядзенне абавязку мець пасведчанні якасці ад вытворцаў замежных тавараў, што прадугледжваў новы тэхнічны рэгламент Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі[2].

Паводле звестак на 1 студзеня 2015 года, у Беларусі налічвалася 248 952 індывідуальных прадпрымальнікаў[3]. На пачатак 2016 г. засталося каля 243 тыс. ІП (2,6% насельніцтва). У гандлёвых цэнтрах і на рынках гандлявалі 110 тыс. ІП (45%), з якіх каля паловы таварамі лёгкай прамысловасці (адзенне, абутак)[4]. Па выніках 2015 года Міністэрства па падатках і зборах Беларусі атрымала ад індывідуальных прадпрымальнікаў 2 % падатковых паступленняў[5]. У 2019 годзе на ІП прыпала 3,2% валавога ўнутранага прадукту Беларусі[6].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вадзім Гігін. Таталітарызм 2.0 // Звязда : газета. — 6 ліпеня 2013. — № 123 (27488). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. Юлія Вогнева (11 сакавіка 2016). "Арушаньянц: большасць з не працуючых у студзені ІП у сакавіку выйшлі на работу". БелТА. Праверана 11 сакавіка 2016.
  3. Сяргей Налівайка. Цытата дня // Звязда : газета. — 12 студзеня 2016. — № 4 (28114). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.