Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання Беларусі.
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — МПЗ | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Беларусь |
Дата стварэння | 24 верасня 2001 |
Штаб-кватэра | 220010, г.Мінск, вул. Савецкая, 9. |
Міністр | Сяргей Эдуардавіч Налівайка |
Сайт | nalog.gov.by |
Дзяржаўная падатковая служба ў рэспубліцы была створана пастановай Савета Міністраў БССР ад 1990/04/02 № 78 у сістэме Міністэрства фінансаў БССР у складзе — Галоўная дзяржаўная падатковая інспекцыя Мінфіна БССР і 185 дзяржаўных падатковых інспекцый па абласцях, гарадах, раёнах і раёнах у гарадах.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1992/08/05 № 485 «Пытанні ўмацавання падатковай службы» у Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі створана ўпраўленне падатковых расследаванняў і адпаведныя падраздзяленні ў дзяржаўных падатковых інспекцыях па абласцях і г. Мінску і ў гарадах з колькасцю насельніцтва звыш 90 тыс. чалавек.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1994/10/17 № 150 Галоўная дзяржаўная падатковая інспекцыя пры Міністэрстве фінансаў перайменавана ў Галоўную дзяржаўную падатковую інспекцыю пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і надзелена правамі міністэрстваў і самастойных ведамстваў.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1997/01/11 № 30 Галоўная дзяржаўная падатковая інспекцыя пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь была ператворана ў Дзяржаўны падатковы камітэт Рэспублікі Беларусь, які ўвайшоў у сістэму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2001/09/24 № 516 Дзяржаўны падатковы камітэт пераўтвораны ў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1998/11/04 № 527 ўстаноўлена прафесійнае свята «Дзень работнікаў падатковых органаў», якое адзначаецца штогод у другую нядзелю ліпеня.
У структуру міністэрства ўваходзяць 155 інспекцый, з іх 7 — па абласцях і г.Мінску, 148 — па раёнах, гарадах, раёнах у гарадах.
Структура цэнтральнагя апарата міністэрства:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.