Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь — інстытут канстытуцыйнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь створаны ў 1994 годзе на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь» ад 30 сакавіка 1994 г. Фарміруецца з 12 суддзяў, 6 з якіх назначае Прэзідэнт, 6 выбірае Савет Рэспублікі. Тэрмін дзейнасці членаў Суда — 11 гадоў.
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Від | канстытуцыйны суд |
Юрысдыкцыя | Рэспубліка Беларусь |
Дата заснавання | 1994 |
Мовы справаводства | беларуская, руская |
Склад | 6 суддзяў прызначаюцца Прэзідэнтам, 6 — Саветам Рэспублікі |
Тэрмін службы | 11 гадоў (лімітавы ўзрост 70 гадоў) |
Членаў | 12 |
Кіраўніцтва | |
Старшыня | Пётр Міклашэвіч |
Уступіў на пасаду | 8 лютага 2008 года |
Зала пасяджэнняў | |
Месцазнаходжанне | Мінск |
Адрас | вул. Чырвонаармейская, 4. |
Сайт | |
http://www.kc.gov.by |
Падчас канстытуцыйнага крызісу 1996 года Суд палічыў, што вынікі рэферэндуму аб змяненні канстытуцыі не будуць абавязковымі. Пасля адхілення В. Ганчара з паста главы Цэнтравыбаркама Старшыня Канстытуцыйнага Суда накіраваў Прэзідэнту зварот з патрабаваннем адмяніць гэта рашэнне[1]. Пасля рэферэндуму старшыня Канстытуцыйнага Суда Валерый Ціхіня падаў у адстаўку, матывуючы яе немагчымасцю прымаць прысягу на новай Канстытуцыі і нязгодай з палітыкай кіраўніцтва краіны[2]
У 1997 годзе Прэзідэнт звольніў з пасады суддзю Міхаіла Пастухова, спасылаючыся на заканчэнне тэрміна яго паўнамоцтваў у сувязі з уступленнем у сілу змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Суды адмовіліся прымаць да разгляду скаргу Пастухова. У 2003 годзе Камітэт па правах чалавека ААН убачыў у гэтай справе парушэнне артыкула 25 МПГПП у спалучэнні з артыкуламі 14 і 2[3].
У сімвалічны Дзень канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка 2018 года, Канстытуцыйны Суд пераехаў з будынка па вул. Карла Маркса, 32, дзе ўмовы былі досыць сціснутымі, у будынак па вуліцы Чырвонаармейскай, 4, які да 2012 года займаў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі[4].
Палітыка |
Беларусь |
Артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары
|
Канстытуцыйны Суд складаецца з 12 суддзяў з тэрмінам паўнамоцтваў у 11 гадоў. Палову суддзяў, у тым ліку старшыні прызначае Прэзідэнт (старшыня Суда прызначаецца са згоды Савета Рэспублікі), другую палову абірае Савет Рэспублікі (артыкул 116 Канстытуцыі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.