Вуліца Карла Маркса (Мінск)
Вуліца ў цэнтры Мінска From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца ў цэнтры Мінска From Wikipedia, the free encyclopedia
Ву́ліца Ка́рла Ма́ркса — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска, адна з цэнтральных вуліц горада. Названа ў імя Карла Генрыха Маркса (1818—1883), нямецкага філосафа, эканаміста, палітычнага журналіста. Да 1922 года называлася вуліцай Свярдлова, раней таксама звалася Падгорнай і вуліцай Новы Рынак[2].
Вуліца Карла Маркса Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Ленінскі |
Працягласць | ~1330 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Леніна, Купалаўская, Кастрычніцкая |
Ранейшыя назвы | Свярдлова, Падгорная, Новы Рынак |
Назва ў гонар | Карл Маркс |
Код вуліцы | 476[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уся забудова вылучаецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў з размешчаных на вуліцы ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[3].
Сучасная вуліца ўзнікла ў канцы XVIII стагоддзя, больш выразна сфарміравалася паводле праектнага плану 1797—1800 гадоў. Ішла ад Новага рынка да гарадской заставы (раён скрыжавання з вул. Валадарскага) і звалася Лошыцкай. З 1840-х гадоў — Базарнай, бо за гарадской заставай на вуліцы быў рынак. З сярэдзіны XIX стагоддзя ранейшая драўляная забудова стала паступова замяняцца каменнай. З другой паловы XIX стагоддзя і да 1922 года звалася Падгорнай. Тым часам вуліцу працягнулі да скрыжавання з Серпухаўскай (Свярдлова). Функцыянальны характар вуліцы змяніўся на адміністрацыйны ў пачатку XIX стагоддзя — на ёй размясціліся аддзяленне банка, паліцэйскае кіраванне, таварыства Чырвонага крыжа, Мінскі гарадскі тэатр, Марыінская жаночая гімназія, архірэйскі падворак і іншыя грамадскія аб’екты[3]. Да 1913 года забудова Падгорнай пераважна была каменнай, але на некаторых участках вуліцы сустракаліся і драўляныя хаты.
Да 1922 года вуліца называвалася ў імя Свярдлова[4], у 1922 годзе перайменавана ў імя Карла Маркса. У 1920-1930-я гады да старых будынкаў падчас рэканструкцыі дабудавалі адзін-два паверхі[5].
У гады нямецкай акупацыі вуліца называлася Kommandantur straße. Забудова вуліцы моцна пацярпелая падчас Вялікай Айчыннай вайны. У паваенны перыяд часткова адноўлена, часткова нанова забудавана 4—5-павярховымі жылымі і адміністрацыйнымі будынкамі[3].
Праходзіць у Ленінскім раёне Мінска ад мяжы з Маскоўскім і Кастрычніцкім раёнамі да мяжы з Партызанскім раёнам.
Праходзіць ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Янкі Купалы. Перасякае вуліцы:
Праходзіць паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Кірава практычна паралельна ім.
Побач з вуліцай Карла Маркса размешчаны станцыі метрапалітэна Плошча Леніна, Купалаўская і Кастрычніцкая.
Рух транспарту на значнай частцы вуліцы аднабаковы. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.
Па рашэнні Мінгарвыканкама вуліца Карла Маркса стане першай пешаходнай вуліцай Мінска. У 2012 пачнецца першы этап рэканструкцыі ад вуліцы Валадарскага да Камсамольскай. Вуліца стане пешаходнай сувяззю паміж Мінскім чыгуначным вакзалам, бульварам па вуліцы Леніна і гістарычным цэнтрам[3].
Нумарацыя дамоў — ад вуліцы Свярдлова. Большасць будынкаў 4-х і 5-павярховыя і пабудаваны ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
Уся забудова адрозніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў з ліку размешчаных на вуліцы ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[3].
На вуліцы Карла Маркса размяшчаецца шэраг вышэйшых дзяржаўных устаноў Беларусі (Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь), корпус № 2 Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, пасольствы, разнастайныя грамадскія аб’екты.
На скрыжаванні з вуліцай Энгельса знаходзіцца Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, на скрыжаванні з вуліцай Чырвонаармейскай — Цэнтральны Дом афіцэраў. Паміж імі на вуліцу Карла Маркса выходзіць Александраўскі сквер.
Да рэвалюцыі на рагу з вул. Каломенскай (Свярдлова) знаходзіліся тры двухпавярховыя каменныя будынкі, у якіх размяшчаліся жаночая лячэбніца, пральня, бляхарня, пякарня і булачная, жылыя памяшканні. Далей два каменныя аднапавярховыя будынкі займала Мінская абшчына сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа (вул. Падгорная № 3)[6].
Напачатку 50-х гг. XX ст. старая забудова знесена, пачатак участку адышоў пад праезную частку вуліцы Свярдлова[6].
Да рэвалюцыі гэты квартал быў падзелены напалам Захар’еўскім завулкам, якія злучаў вуліцы Захар’еўскую (пр. Незалежнасці) і Падгорную (Карла Маркса). Захар’еўскі завулак цяпер не існуе. Праходзіў ён прыкладна ад пешаходнага праходу пад аркай каля крамы «Падпісныя выданні», што на пр. Незалежнасці, і ўздоўж левага фасада дома № 17 па вуліцы К. Маркса. Ад Серпухаўскай (Валадарскага) да Захар’еўскага завулка на вуліцу Падгорную (К. Маркса) выходзілі два каменныя двухпавярховыя будынкі з жылымі памяшканнямі, яткай, каўбаснай крамай і складам каўбасы[8].
Таксама на гэтым участку размяшчаліся жылыя драўляныя і каменныя хаты, гаспадарчыя пабудовы, сад. Частка дарэвалюцыйнай забудовы пры паваеннай рэканструкцыі вуліцы Камсамольскай (Багадзельнай) адышла пад праезную частку[8].
Акцыянернае таварыства (Белкамунбанк, акрвыканкам і Мінскі гарсавет) будуе на рагу Ленінскай і вул. К.Маркса 4-павярховы каменны з 5-м паверхам у цэнтры дом. Кубатура дома - 18.000 куб. метраў. 3-й і 4-й паверхі прызначаны для кватэр з 2- і 3-х пакояў (усяго 26 кватэр) |
А 1 верасня 1928 года газета «Рабочий» (цяпер «Советская Белоруссия») паведаміла[15]:
На Ленінскай вуліцы выбудаваны 4-павярховы дом Белкамунбанка |
Дом меў дробавы нумар 43/36, на першым паверсе размяшчаўся магазін «Масла, малако, сыр»[15]. 1 чэрвеня 1935 года ў доме пачала дзейнічаць узорная гастранамічная крама Мінхарчгандлю з аддзеламі: булачным, малочным, кандытарскім, рыбным. У краме быў вялікі выбар він і тытунёвых вырабаў. Пры магазіне было адчынена кафэ, якое працавала з 9 гадзін раніцы да 2 гадзін ночы[16].
У мурох Падуанскага ўнівэрсытэту 9 лістападу 1512 году набыў годнасьць доктара мэдыцыны першы друкар Беларусі, вялікі асьветнік, перакладчык Бібліі Францішак Скарына |
У 1917 годзе з-за таго, што Першы Усебеларускі з’езд, які праходзіў у гарадскім тэатры, зацягнуўся, узніклі праблемы з гараджанамі, якія адстойвалі сваё права на вольны час. Была прынята пастанова:
Усебеларускі з'езд пастанавіў дом былога Мінскага Дваранскага Дэпутацкага сходу з усімі надворнымі пабудовамі, прыбудовамі, рухомым і нерухомым інвентаром з гэтага часу абвясціць нацыянальнай уласнасцю Беларускага народа. Прэзідыуму даручана прыняць меры да вызвалення дома для займання таго з'ездам. |
У 1920—30-я гады тут размяшчаўся Дом камуністычнага выхавання імя К. Маркса. На літаратурных вечарах, які праходзілі ў ім бывалі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны і інш. Падчас вайны будынак быў зруйнаваны. У сучасным будынку ў 1960—90-х на першым паверсе размяшчаўся магазін «Саюздрук». У 1990 годзе ўладкаваны ўваход у метро на станцыю «Купалаўская»[19][20].
Да рэвалюцыі квартал ад вуліцы Валадарскага да вуліцы Камсамольскай меў № 132. На вул. Падгорную выходзілі ўчасткі № 11-17.
На ўчастку № 11 стаялі драўляныя і адзін каменны аднапавярховы дамы з жылымі памяшканнямі, крамай бляхара, тытунёвай крамай, а за ім размяшчаўся сад. На ўчастку № 12 размяшчаліся драўляны і каменны жылыя дамы, драўляная фруктовая крама, сад займаў таксама значную частку ўчастку. На ўчастку № 13 на вуліцу выходзіў аднапавярховы драўляны дом, за якім знаходзіліся каменны двухпавярховы і драўляны аднапавярховы жылыя хаты і сад. На ўчастку № 14 комплекс будынкаў (1903—1907), якія належалі аддзяленню Дзяржаўнага банка: будынак банка, жылы флігель, гаспадарчыя пабудовы, плот з брамай. На ўчастку да рэвалюцыі № 15 знаходзіліся жылы драўляны аднапавярховы дом і драўляная павець. На ўчастку № 16 — драўляны аднапавярховы яўрэйскі малітоўны дом і драўляная павець. На ўчастку № 17 быў размешчаны змяшаны двухпавярховы дом з боку вул. Падгорнай і каменны двухпавярховы дом з боку Багадзельнай, унутры ўчастку знаходзіліся драўляны аднапавярховы дом і дзве драўляныя павеці[21].
Школа носіць імя народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР ВІТАЛЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА ЦВІРКІ |
У тым жа годзе ў палацы прайшоў чэмпіянат СССР па шахматах (1-я ліга), у 1986 годзе адбыўся міжнародны шахматны турнір і паўфінальны матч прэтэндэнтаў на званне чэмпіёна свету паміж Р. Ваганянам і А. Сакаловым. У 1987 годзе прайшоў фінал чэмпіянату СССР і міжнародны жаночы турнір, у 1988 годзе кубак СССР па шахматах. Акрамя таго, тут праходзілі ўсе чэмпіянаты Беларусі, чэмпіянаты спартыўных таварыстваў, горада Мінска, матчавыя сустрэчы. Праводзіцца мноства спаборніцтваў па шашках. Так у лістападзе 1986 года тут адбыўся фінальны матч на званне чэмпіёнкі свету па міжнародных шашках сярод жанчын паміж А. Альтшуль і З. Садоўскай. У 1987 годзе Палац прыняў удзельніц чэмпіянату свету па міжнародных шашках[24].
Першапачаткова ўся забудова квартала была драўлянай і выконвала жылую функцыю, толькі ў 1920-я гады пачалося новае капітальнае будаўніцтва[36].
Бульвар на вуліцы Камсамольскай быў прадугледжаны генпланам Мінска, прынятым у 1946 годзе. У далейшым у распрацоўцы праектаў «Рэканструкцыя і аднаўленне Савецкай вуліцы», «Добраўпарадкаванне вуліцы Камсамольскай», «Рэканструкцыя і аднаўленне Камсамольскай вуліцы», «Праект прывязкі тыпавой агароджы пры вуліцы Камсамольскай» прымалі ўдзел архітэктары Н. Трахтэнберг, Г. Парсаданаў, В. Талмачоў, Р. Абразцова, А. Косціч, Н. Нікора[7]. Сам бульвар быў створаны ў 1948—49 гадах. Даўжыня бульвара была ўстаноўлена ў 250—300 м, шырыня ў 15-18 м. Па абодва бакі бульвара ўладкованы праезды з асфальтавым пакрыццём і тратуары 6-метровай шырыні. Зроблены пасадкі акультываваных ліп ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў.
Ад праезнай часткі бульвар быў аддзелены гранітным бортам і мастацкай металічнай рашоткай. Паміж дрэвамі і рашоткай праходзіць паласа хмызняка, у цэнтры ідзе 3-метровая дарожка, па абодва бакі якой размешчаны палосы кветнікаў. Лаўкі і ўрны размешчаны з невялікімі інтэрваламі ў «кішэнях» кветнікавых палос[40].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны забудова ў гэтай частцы горада моцна пацярпела. На фотаздымку, зробленым у 1944 г., відаць, што на вуліцы Леніна ад праспекта да плошчы Свабоды ад многіх будынкаў засталіся толькі руіны.
Бульвар на вуліцы Леніна ад вул. Інтэрнацыянальнай да вул. К. Маркса быў зроблены на аснове Генеральнага плана горада Мінска 1946 года. Аўтарамі агульнага вырашэння былі арх. Н. Трахтэнберг і Г. Парсаданаў, аўтар праекта азелянення вуліцы Леніна арх. М. Андросаў; аўтар рашоткі агароджы бульвара — арх. Шміт; у 1949 г. архітэктарам Р. Абразцовай быў зроблены праект добраўпарадкавання бульвара. Да 1952 года рэканструкцыя вуліцы Леніна скончана, вуліца была пашырана амаль у два разы адносна першапачатковай шырыні, быў зроблены бульвар[7]. У 2002 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[41]. 3 ліпеня 2003 была скончана рэканструкцыя бульвара (А. Сардараў). Былі створаны два невялікіх фантана са скульптурамі, заменены старыя і хворыя дрэвы ліпавай алея, а таксама асфальт на ўзорыстую плітку[42].
Сквер быў закладзены ў 1836 годзе на месцы Новага рынку па ініцыятыве гарадскога галавы Леапольда Дельпаца. Сваю назву сквер атрымаў у гонар Аляксандра Неўскага (аднайменная капліца з 1869 года да 1930-х знаходзілася на месцы сучаснага ўваходу ў сквер каля перасячэння вуліцы Энгельса і праспекта Незалежнасці). Фантан «Хлопчык з лебедзем» быў пабудаваны ў 1874 годзе. У 1890 годзе ў паўднёвай частцы сквера адкрыўся тэатр (сёння — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).
Парк заснаваны ў 1805 г. першым губернатарам Мінска Карнеевым З. А. і першапачаткова зваўся як Губернатарскі сад[43], у гонар заснавальніка парку. Парк з’яўляўся першым грамадскім месцам адпачынку ў Беларусі.
У канцы XIX стагоддзя ў парку з’явіўся першы стадыён з велатрэкам, пляцоўкі для лаўн-тэніса, кракета, кегельбана.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года і ўтварэння БССР парк атрымлівае назву ў духу таго часу — «Прафінтэрн». І з 1936 г. за паркам замацоўваецца назва — «парк імя Максіма Горкага», як даніна новай традыцыі назваць паркі культуры і адпачынку ў найбуйнейшых гарадах СССР імем гэтага вялікага пралетарскага пісьменніка.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны, жылыя кварталы, якія знаходзіліся каля Свіслачы, былі разбураны, і з’явілася магчымасць пашырыць тэрыторыю парку. Паваенная рэканструкцыя парку ажыцяўлялася па праекце архітэктара І. Рудэнка.
У 1960 парк цалкам становіцца дзіцячым і за ім замацоўваецца яго сённяшняя назва: «Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага». Распрацаваны новы генеральны план парку архітэктарамі: Л. Усава, У. Вараксін, В. Герашчанка.
У сталінскія часы вуліца ўваходзіла ў нефармальны "Квартал чатырох святых": чатырохвугольнік, які стваралі вуліцы Маркса, Энгельса і Леніна і праспект Сталіна (Незалежнасці). Пасля распаду СССР вуліца мела нефармальную назву "Карла-Марла", а блогерка Оh_valeriee1 назвала яе ў сваім відэа "мінскімі патрыкамі" (па аналогіі з Патрыяршымі прудамі Масквы).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.