Remove ads
універсітэт у Падуі, Італія From Wikipedia, the free encyclopedia
Падуанскі ўніверсітэт (італ.: Università degli Studi di Padova) — адзін з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы і Італіі, адкрыты ў Падуі ў 1222 годзе. Дэвіз — Universa universis patavina libertas «Свабода Падуі, усеагульная і для ўсіх».
Падуанскі ўніверсітэт | |
---|---|
італ.: Università degli Studi di Padova | |
Заснаваны | верасень 1222 |
Студэнты | 62 876 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Узнагароды | |
Сайт | unipd.it (італ.) (англ.) (кіт.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
65000 студэнтаў, 13 факультэтаў: гуманітарных навук і філасофіі, эканомікі, адукацыі, інжынерны, юрыдычны, фізіка-матэматычны, медыцынска-хірургічны, фармацэўтычны, сельскагаспадарчы, псіхалагічны, паліталагічны, статыстычны і ветэрынарны. Рэктар — Вінчэнца Міланезі.
Заснаваны выкладчыкамі і студэнтамі, якія пакінулі Балонскі ўніверсітэт з-за канфлікту з начальствам. У Сярэднія вякі ў Падуі вучыліся студэнты з усёй Еўропы, падзеленыя на «нацыі» (зямляцтвы) па месцы паходжання. З 1339 па 1813 гады падзелены на дзве арганізацыі — Universitas Iuristarum, дзе выкладалася грамадзянская і кананічнае права і багаслоўе, і Universitas Artistarum, дзе выкладаліся астраномія, дыялектыка, філасофія, граматыка, медыцына і рыторыка.
Падуанскі ўніверсітэт стаў адным з цэнтраў навукі (астраномія, медыцына, права) эпохі Адраджэння, ім апекавалася Венецыянская рэспубліка, якая забяспечвала дух незалежнасці ад схаластычнай дагматыкі і ўплываў Рыма. Тут вучыліся ці працавалі такія дзеячы першай велічыні Адраджэння і ранняга Новага часу, як Піка дэла Мірандола, Мікалай Кузанскі, Капернік, адзін з заснавальнікаў італьянскай літаратурнай мовы П’етра Бемба, Тарквата Таса, Галілей, Везалій, беларускі першадрукар Францыск Скарына. У 1678 ступень доктара філасофіі ўпершыню ў свеце атрымала жанчына — Алена Лукрэцыя Карнара Піскапія.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.