Алена Лукрэцыя Карнара Піскапія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алена Лукрэцыя Карнара Піскапія

Але́на Лукрэ́цыя Карна́ра Піска́пія (італ.: Elena Lucrezia Cornaro Piscopia, [pisˈkɔːpja], 5 чэрвеня 1646 — 26 ліпеня 1684, Венецыя) — італьянскі матэматык і філосаф, першая жанчына, якая атрымала доктарскую ступень.

Хуткія факты Алена Лукрэцыя Карнара Піскапія, Дата нараджэння ...
Алена Лукрэцыя Карнара Піскапія
Elena Lucrezia Cornaro Piscopia
Thumb
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1646(1646-06-05)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 ліпеня 1684(1684-07-26)[1][4] (38 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Giovan Battista Corner[d]
Род дзейнасці матэматык, філосаф, багаслоў, выкладчыца ўніверсітэта, medic
Навуковая сфера Матэматыка, філасофія
Навуковая ступень Доктар навук
Альма-матар
Вядомая як Першая жанчына, якая атрымала доктарскую ступень
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Піскапія была дачкой пракуратара Венецыі. Атрымала добрую адукацыю, у прыватнасці валодала некалькімі сучаснымі і класічнымі мовамі, а таксама «свабоднымі мастацтвамі». Яна пагарджала фрывольнасцю венецыянскага грамадства і ў маладосці пайшла ў манашкі-бенедыктынкі. Піскапія з часам вырашыла цалкам прысвяціць сябе навуцы. У 1677 годзе яна правяла свой першы публічны дыспут у Падуанскім універсітэце. Першыя спробы абароны скончыліся няўдачай; апаненты лічылі, што месца жанчыны ў царкве, дзе яна павінна маўчаць, але ў выніку Піскапія дамаглася дазволу абараніць доктарскую дысертацыю. 25 чэрвеня 1678 яна стала першай жанчынай у свеце, якая атрымала званне доктара навук (у новы час першай жанчынай з доктарскай ступенню стала Стэфанія Валіска ў 1875 годзе).

Наступныя шэсць гадоў яна займалася выключна навуковай працай, у прыватнасці філасофіяй і матэматыкай. Памерла ва ўзросце 38 гадоў, як мяркуюць, ад рака. У 1688 годзе яе навуковыя дасягненні былі апублікаваныя ў Парме.

Прыжыццёвыя публікацыі

  • Lettera overo colloquio di Christo N. R. all’anima devota composta dal R. P. D. Giovanni Laspergio in lingua spagnola e portata nell’italiana, Venetia, Giuliani, 1669
  • Helenae Lucretiae Corneliae Piscopiae opera quae quidem haberi potuerunt, Parmae, Rosati, 1688

Зноскі

  1. Gregersen E. Elena Cornaro // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Helena Lucretia Cornaro Piscopia // Collective Biographies of Women
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54984126'></a>
  3. Італьянская Вікіпедыя — 2001.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11920'></a>
  4. Elena Lucrezia Cornaro Piscopia // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q61356138'></a>

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.