Remove ads

Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ў Мінску (першапачаткова Дом Чырвонай Арміі) — помнік савецкага постканструктывізму[1] міжваеннага перыяду аўтарства Іосіфа Лангбарда.

Хуткія факты Цэнтральны дом афіцэраў, Краіна ...
Дом культуры
Цэнтральны дом афіцэраў
Акружны Дом афiцераў
Thumb
53°54′08,24″ пн. ш. 27°33′51,56″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Сцяг Мінска Мінск; вул. Чырвонаармейская, 3
Архітэктурны стыль Постканструктывізм[1]
Архітэктар Іосіф Рыгоравіч Лангбард
Дата заснавання 1939
Будаўніцтва 19341939 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000268шыфр 712Г000268
Thumb
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Будаўніцтва Дому Чырвонай Арміі было распачата ў 1934 годзе на месцы колішняга архіерэйскага падвор'я ў Мінску на колішняй вуліцы Скобелеўскай (цяпер Чырвонаармейскай). Новы гмах узводзіўся з выкарыстаннем падмуркаў і сценаў былога падвор'я, таму збудаванне мае цікавае вырашэнне: галоўны фасад упрыгожаны магутнымі паўкруглымі пілястрамі на флангах мае два магутныя рызаліты. Унутры будынка размешчана вялікая колькасць досыць прасторных памяшканняў: тэатральная зала, кіназала, басейн (першы ў Мінску) і іншыя.

У студзені 1946 года ў Доме афіцэраў праходізілі пасяджэнні судовага працэсу над нямецкімі ваеннымі злачынцамі.

Remove ads

Фотагалерэя

Зноскі

  1. А.С. Шамрук. Архітэктура Беларусі XX-пачатку XXI ст.:эвалюцыя стыляў і мастацкіх канцэпцый = Архитектура Беларуси XX-начала XXI в.:эволюция стилей и художественных концепций. Мн.: Белорус. Наука, 2007. — 335 с. 2 000 экз. ISBN 978-985-08-0868-4.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads