савецкі партыйны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Фе́лікс Эдму́ндавіч Дзяржынскі (руск.: Феликс Эдмундович Дзержинский, польск.: Feliks Dzierżyński; 30 жніўня (11 верасня) 1877, Дзяржынава, Налібацкая воласць, Ашмянскі павет — 20 ліпеня 1926, Масква; Партыйныя мянушкі: Яцан, Якуб, Пераплётчык, Франак, Астраном, Юзаф, Даманскі) — рэвалюцыянер, савецкі палітык. Кіраўнік шэрагу народных камісарыятаў. Заснавальнік і кіраўнік УНК.
Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі | |
---|---|
польск.: Feliks Dzierżyński | |
Род дзейнасці | палітык, рэвалюцыянер |
Дата нараджэння | 11 верасня 1877[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 ліпеня 1926[3][4][…] (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | непрактыкуючы каталік[d] |
Бацька | Эдмунд Іосіфавіч Дзяржынскі[d] |
Маці | Helena Dzierżyńska[d] |
Жонка | Sofia Dzerzhinskaya[d] |
Дзеці | Ян Феліксавіч Дзяржынскі[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Член ЦК бальшавіцкай партыі (1917—1926). Член Аргбюро ЦК РКП(б) (1919—1920, 1921—1924), кандыдат у члены Аргбюро ЦК РКП(б) (1921, 1924—1926). Кандыдат у члены Палітбюро ЦК ВКП(б) (1924—1926). Галоўны рэдактар часопіса «Чырвоны тэрор».
З шляхецкага роду Дзяржынскіх. Нарадзіўся ў сям’і настаўніка гімназіі ў радавым маёнтку Дзяржынава Ашмянскага павета. Хлопцам, гуляючы са стрэльбай, Дзяржынскі выпадкова стрэліў сваю сястру Ванду, бацькі схавалі гэты факт, каб не ўскладніць сыну далейшае жыццё. У маладосці Дзяржынскі схіляўся да каталіцкага фанатызму, пэўны час хацеў стаць ксяндзом, але з 16 гадоў перакінуўся ў атэізм.
Фелікс Дзяржынскі навучаўся ў 1-й Віленскай гімназіі разам з Юзафам Пілсудскім, дзе ўступіў у сацыял-дэмакратычную арганізацыю, і на Гедзімінавай гары ў Вільні прысягнуў на змаганне супраць манархіі. Ён сышоў з апошняга класа гімназіі ў красавіку 1896 года, каб прысвяціць сябе партыйнай працы. Увосень 1895 года Дзяржынскі ўступіў у Літоўскую сацыял-дэмакратычную арганізацыю, вёў прапаганду сярод рамесных і фабрычных навучэнцаў. З сакавіка 1897 года падпольна дзейнічаў у Коўна, выдаў першы нумар газеты «Ковенский рабочий» і кіраваў страйкамі. У ліпені арыштаваны і ў 1898 года высланы на 3 гады ў Вяцкую губерню (Нолінск, вёска Кайгародскае), адкуль збег у жніўні 1899 года.
У 1900 годзе Дзяржынскі ўдзельнічаў у першым З’ездзе сацыял-дэмакратаў Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). У лютым 1900 года арыштаваны, і ў студзені 1902 года сасланы на 5 год ва Усходнюю Сібір (Вілюйск), але ў чэрвені, на шляху да месца ссылкі, збег і ў жніўні эміграваў; на канферэнцыі СДКПіЛ у Берліне абраны сакратаром замежнага камітэту партыі. Дзяржынскі арганізаваў выданне газеты «Czerwony Sztandar» і транспарціроўку нелегальнай літаратуры з Кракаву ў Каралеўства Польскае. У ліпені 1903 года Дзяржынскі быў дэлегатам 40-га З’езду СДКПіЛ, дзе быў абраны сябрам цэнтральнага праўлення. У 1904 годзе памерла жонка Дзяржынскага Ю. Гольдман. З канца 1904 года ён жыў у Варшаве; узначальваў дэманстрацыю на 1 мая ў 1905 годзе, працаваў у ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі. У ліпені 1905 года зноў арыштаваны, у кастрычніку вызвалены па амністыі.
З 1906 года Дзяржынскі быў прадстаўніком СДПКПіЛ у Цэнтральным камітэце РСДРП, быў дэлегатам 4-га З’езда РСДРП.
У ліпені-верасені 1906 года знаходзіўся ў Пецярбургу, потым зноў у Варшаве, дзе ў снежні быў арыштаваны, у чэрвені 1907 года вызвалены пад заклад. У красавіку 1908 года Дзяржынскі зноў арыштаваны, у 1909 годзе двойчы прыгавораны Варшаўскім судом да пазбаўлення ўсіх правоў, маёмасці і пажыццёвай ссылцы ў Сібір (вёска Бельскае, потым Сухава і Тасеева, Енісейская губерня), у лістападзе Дзяржынскі збег і эміграваў.
У сакавіку 1910 года Дзяржынскі ў якасці сакратара і скарбніка галоўнае ўправы партыі вярнуўся ў Кракаў, дзе ў жніўні ажаніўся з С. С. Мушкат. Адзін з самых радыкальных ленінцаў, ён актыўна выступаў супраць надання дзейнасці камуністаў легальнага і мірнага характару.
Пасля нелегальнага вяртання ў студзені 1912 года ў Варшаву Дзяржынскі быў у верасні зноў арыштаваны і ў красавіку 1914 года прыгавораны да трох гадоў катаргі. Па новай судовай справе ў 1916 года прыгавораны яшчэ да 6 гадоў, знаходзіўся ў Бутырскай турме, адкуль 1 сакавіка 1917 года вызвалены салдатамі-паўстанцамі.
З сакавіка 1917 года Дзяржынскі быў членам бюро Маскоўскай групы СДКПіЛ і Маскоўскага камітэту РСДРП, сябра выканаўчага камітэта Маскоўскага Савета Рабочых Дэпутатаў. На Сёмай Усерасійскай Канферэнцыі РСДРП Дзяржынскі выступіў супраць права нацый на самастойнасць ад савецкай Расіі. У тым жа годзе ён быў абраны ў ЦК РСДРП.
16 кастрычніка 1917 года Дзяржынскі быў абраны ў Ваенна-Рэвалюцыйны Цэнтр, у складзе якога ён зрабіўся адным з асноўных кіраўнікоў Кастрычніцкай Рэвалюцыі, арганізаваў захоп пецярбургскіх пошты і тэлеграфу.
7 снежня 1917 года Дзяржынскі прызначаны галавой Ваеннай Надзвычайнай Камісіі (ВЧК), папярэдніка НКВД і КДБ.
З студзеня 1919 года Дзяржынскі быў сябрам камісіі ЦК РСДРП і Савету па абароне (разам са Сталіным), з сакавіка — народны камісар унутраных спраў. У маі-ліпені 1920 года Дзяржынскі кіраваў падаўленнем антыкамуністычных паўстанняў ва Украіне, кіраваў тылам Паўднёва-Заходняга фронту Чырвонай Арміі. Калі ў той самы год бальшавікі спрабавалі захапіць Польшчу, Дзяржынскі ўвайшоў у склад Польскага Бюро ЦК РКП(б) і Часовага Рэвалюцыйнага Ваеннага Савету Польшчы.
З 1921 года Дзяржынскі займаў розныя пасады ў расійскім і савецкім урадах, у 1922—1926 гадах быў старшынёй ДПУ пры НКУС РСФСР і АДПУ СССР. Удзельнічаў у барацьбе з апазіцыяй унутры камуністычнай партыі.
Памёр 20 ліпеня 1926 года ў Маскве.
Імем Дзяржынскага названы шэраг геаграфічных аб’ектаў (населеныя пункты, праспекты, вуліцы), навучальныя ўстановы i іншыя арганізацыі. У Мінску імем Дзяржынскага названы праспект.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.