Куст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Куст, або кустоўе, або хмыз, або хмызняк — жыццёвая форма дрэвавых раслін, якая ў адрозненне ад дрэва разгаліноўваецца каля паверхні глебы.


Галоўны ствол маюць маладыя расліны, потым ён губляецца сярод новых стволікаў, якія ўтвараюцца са спячых пупышак каля асновы парасткаў. Вышыня кустоў 0,8—6 м, працягласць жыцця — да некалькіх соцень гадоў. Пашыраны ва ўсіх раслінных зонах. У лясах умеранага пояса звычайна ўтвараюць падлесак. Форму кустоў могуць набываць дрэвы ў неспрыяльных кліматычных і глебава-прыродных умовах.
Паводле класіфікацыі жыццёвых формаў К. Раункіера, кусты адносяцца да фанерафітаў. Часцей за ўсё кусты размяшчаюцца на мяжы лясоў (хмызняковы стэп, лесатундра). У лясах звычайна ўтвараюць падлесак.
Многія кусты — лекавыя (напрыклад, бузіна, каліна, шыпшына), харчовыя (напрыклад, агрэст, барбарыс, ляшчына, парэчкі), дэкаратыўныя (напрыклад, бружмель, брызгліна, жарновец) расліны.
Літаратура
- Куст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 57. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Гл. таксама
Літаратура
- Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьев Г. И.; Ред. кол.: Анучин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985.
- Серебряков И. Г. Экологическая морфология растений. Жизненные формы покрытосеменных и хвойных. — М.: Высшая школа, 1962.
- Энциклопедия лесного хозяйства: в 2-х томах. — М.: ВНИИЛМ, 2006.
![]() |
Куст на Вікісховішчы |
---|
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.