від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Агрэ́ст, Агрэ́ст адхі́лены, Аграст[3][4][5] (Ribes grossularia, Ribes uva-crispa) — від кветкавых раслін, сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae), роду Парэчкі (Ribes), падроду Агрэст (Grossularia), які часам разглядаюць як асобны род: Grossularia Mill..
Агрэст | ||||||||||||||||
Агульны выгляд пладаноснай расліны ў прыродзе | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Ribes uva-crispa L., 1753 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Grossularia reclinata
| ||||||||||||||||
|
Лацінская назва паходзіць ад французскага groseillier à maquereaux — «парэчкі для макрэлі» (у французскай кухні гатуюць макрэль у агрэставым соусе).
Беларускамоўныя назвы ўключаюць такія, як агрэст адхілены, аграст, агрэст, ягрыст[6], крыжоўнік, ягрус, ягруст[3], ягрэст[7].
Ягаднае шматгадовае кустоўе з парасткамі, пакрытымі шыпамі. Вышыня кустоў 60—120 см. Лісце з тупаватымі зубчастымі лопасцямі. Кветкі зеленаватыя, белыя або чырванаватыя. Суквецці — 1—3-кветныя гронкі на ўкарочаных парастках. Ягады голыя або апушаныя, белыя, жоўтыя, зялёныя, чырвоныя, пурпуровыя. Маюць цукраў 5—12 %, арганічных кіслот 1—2 %, пекцінавыя рэчывы, вітамін С, карацін.
Дзікі агрэст зрэдку трапляецца па схілах, сярод хмызнякоў. Вырошчваецца ў краінах умеранага клімату. У Беларусі пашыраны агрэст звычайны, ці еўрапейскі — родапачынальнік большасці культурных сартоў. Як ягадная культура вядомы на тэрыторыях усходніх славян з XI стагоддзя. Набыў шырокае распаўсюджанне ў Беларусі ў XIX стагоддзі, калі пачалі культывавацца заходнееўрапейскія сарты.
Пладанасіць пачынае на трэці год. Размнажаецца насеннем, чаранкамі, парасткамі. Добра расце на ахаваных ад халодных вятроў участках з дастаткова вільготнымі, угноенымі сугліністымі глебамі.
Сярод шкоднікаў пільшчыкі (у тым ліку Pteronidea ribesi і Nematus ribesii), агрэставы пядзенік (Abraxas grossulariata), Zophodia grossulariella.
Від Агрэст уваходзіць у род Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae) парадку Каменяломнікакветныя (Saxifragales).
яшчэ 14 сямействаў (па Сістэме APG III) |
||||||||||||
парадак Каменяломнікакветныя | від Агрэст | |||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | семейство Агрэставыя | род Парэчкі |
||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 150 відаў | |||||||||||
У ежу ідуць ягады круглай ці падоўжанай формы, часам пакрытыя валаскамі. Ягады змяшчаюць да 9 % цукроў (фруктоза і глюкоза), арганічныя кіслоты, мінеральныя рэчывы (фосфар, жалеза, кальцый, да 260 мг% калію, медзь), пектынавыя і дубільныя рэчывы, 30 мг% вітаміну C (не менш чым у лімоне), карацін, вітаміны B1, P, E.
Найбольш традыцыйнымі лічацца гатункі англійскі жоўты (ягады зеленавата-жоўтыя на пачатку выспявання, спелыя ягады маюць бурштынава-жоўты колер), варшаўскі (спелыя ягады маюць чырвоны колер), зялёны бутэлечны (цёмна-зялёныя ягады з чырванавата-карычневымі кропкамі па жылках, не маюць валаскоў). Спажываюць у сырым выглядзе (толькі спелыя, мяккія, з характэрным для гатунку колерам). Прыдатны для гатавання джэмаў, канфіцюраў, жэле, мармеладаў, кампотаў, сочыва, павідла, засушкі (для гатавання лепш падыходзяць недаспелыя, яшчэ цвёрдыя ягады). Сушаны агрэст ужываюць для мясных і рыбных соусаў. Таксама з агрэсту робяць шыпучае віно, наліўкі. У «Літоўскай гаспадыні» згадваецца спосаб захавання агрэсту на зіму. Захаваны агрэст выкарыстоўваюць для пенак: ягады агрэсту вараць у вадзе да мяккасці, праціраюць праз сіта, атрыманым мармеладам запраўляюць пенкі, узбітыя з бялкоў, дадаўшы ваніль.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.