Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Французская кухня — нацыянальная кухня Францыі. Умоўна яе можна падзяліць на дзве асноўныя галіны — рэгіянальную народную і вытанчаную арыстакратычную.
Да рэгіянальнай кухні адносяцца стравы, якія на працягу стагоддзяў рыхтавалі жыхары розных гістарычных абласцей краіны. Арыстакратычная французская кухня сфарміравалася пры двары Бурбонаў, калі Парыж стаў заканадаўцам сусветнай моды. Яе непаўторныя стравы адрозніваліся разнастайнасцю і вытанчанасцю.
Традыцыйная французская трапеза можа пачынацца з закусак ( hors d'oeuvre) (гарачых або халодных закусак, калі гаворка ідзе пра ланч), за якімі ідзе суп, затым асноўная страва, салат і сыр. Завяршэннем трапезы служыць дэсерт або садавіна. Асноўны дэсерт — сыр, якога больш за 200 гатункаў. Менавіта ў Францыі сфармавалася такая страва як суп з празрыстым булёнам. Асаблівым гонарам французаў з’яўляюцца віны. Каралі французскіх вінаў — бардо і бургундскае. Таксама сусветнай вядомасцю карыстаецца каньяк.
За французамі замацавалася крыўдная мянушка «лягушатнік» дзякуючы ўжывання імі ў ежу жабіных лапак, аднак гэта страва з’яўляецца хутчэй дэлікатэсам, а не штодзённай ежай, і падаецца не ва ўсіх рэстаранах. Францыя з’яўляецца найбуйнейшым імпарцёрам жаб з азіяцкіх краін для іх ужывання ў ежу.
У Францыі слаба развітая індустрыя фаст-фуда, так як яны не адпавядаюць французскай культуры прыёму ежы і традыцыям доўгіх вячэр з поўнай сервіроўкай дома або ў рэстаране. Улады Францыі даволі доўга супраціўляліся прыходу ў краіну міжнародных сетак хуткага харчавання. Напрыклад, першы рэстаран сеткі McDonald’s адкрыўся ў Парыжы толькі ў 1983 годзе. Аднак, у цяперашні час іх колькасць складае больш за тысячу, з іх амаль 300 па франчайзінгу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.