Remove ads
тып рэдкіх страў, рэдкая страва, вадкая страва, вадкія стравы, першая страва From Wikipedia, the free encyclopedia
Суп (фр.: soupe), або по́ліўка, таксама юшка — тып распаўсюджанай ва ўсім свеце рэдкай стравы, якая змяшчае не менш за 50 % вадкасці, гатуецца звычайна (для гарачых супоў) метадам варкі, пераважна на вадзе.
Суп | |
---|---|
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
алжырская кухня[d], руская кухня, украінская кухня і французская кухня | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Роднасныя стравы | |
Падобныя | dal[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На тэрыторыі Беларусі даўняя назва — поліўка, апроч некаторых рэдкіх страў з уласнымі імёнамі — баршчу, капусты і інш. З XVIII ст. у прывілеяваных станах назва поліўка паступова замянялася запазычанай праз нямецкую мову назвай суп. Таксама гарачыя і халодныя супы называлі юшкамі, але так называлі ўсе рэдкія стравы — узвары (кампоты), булёны.
Поліўка з піва называлася граматкай, з гусінай ці свіной крыві — чорнай поліўкай, з крупамі — крупеня (крупнік). Цяпер на Магілёўшчыне, заходнім і цэнтральным Палессі поліўка — назва заціркі (калатушы).
У XIX—XX стст. сяляне на поліўку варылі мяса з прыправамі (у посныя дні — грыбы, рыбу), потым дадавалі закрасы — хлебны квас, сыроватку, бураковы квас, затаўку (тоўчанае сала або здор з соллю і часта часнаком), забелку (забелу, забялялі; дадавалі смятану або малако), засіўлялі (сівілі; залівалі ў гаршчок разведзеную вадой невялікую колькасць мукі), закалоту (закалочвалі; дадавалі сухую муку), заскварвалі (дадавалі скваркі, часта з цыбуляй і іншай гароднінай), у некаторых рэгіёнах дадавалі хлебную кашу (размочаны хлеб, хлебную рошчыну).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.