Remove ads
Амерыканская сетка рэстаранаў хуткага харчавання From Wikipedia, the free encyclopedia
McDonald’s Corporation, у Беларусі — Мак-До́нальдс — амерыканская карпарацыя, да 2010 года — найбуйнейшая ў свеце сетка рэстаранаў хуткага харчавання. Па выніках 2010 года кампанія займае 2-е месца па колькасці рэстаранаў ва ўсім свеце пасля рэстараннай сеткі Subway. Станам на канец 2022 года пад гандлёвай маркай McDonald’s працавала 40 275 рэстаранаў, з іх 95 % на правах франчайзінгу. Карпарацыя ўваходзіць у спіс буйнейшых кампаній ЗША Fortune 500 (у 2022 годзе — 152-е месца).[9] Уваходзіць у спіс Fortune Global 500 2011 года (403-е месца). Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў Оўк-Брук, прыгарадзе Чыкага (ЗША).
McDonald’s | |
---|---|
Тып | сетка фаст-фуд закусачных[d], бізнес, таварны знак і публічная кампанія |
Лістынг на біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа[1] і Такійская фондавая біржа |
Заснаванне | 15 мая 1940 |
Заснавальнікі | Ray Kroc[d] і Richard and Maurice McDonald[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | quick service restaurant sector[d], грамадскае харчаванне, accommodation and food service activities[d][4] і food and tobacco industry[d][4] |
Прадукцыя | фаст-фуд |
Уласны капітал |
|
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | I'm loving it, Ich liebe es, C'est tout ce que j'aime, вот что я люблю, Me encanta, 我就喜欢, Gosto tanto і Я це люблю |
Даччыныя кампаніі | McDonald's Canada[d], McDonald's Philippines[d], McDonald's France[d] і McDonald's in Russia[d] |
Сайт | mcdonalds.com (англ.) |
Кампанія заснавана ў 1940 годзе братамі Дзікам і Макам Мак-Доналдам. Першы рэстаран адкрыўся ў Сан-Бернардзіна (штат Каліфорнія). У 1948 годзе ўпершыню ў свеце сфармулявала прынцыпы канцэпцыі «хуткага харчавання». У 1954 годзе Рэй Крок набыў у братоў Мак-Доналдаў права выступаць эксклюзіўным агентам па франчайзінгу. У 1955 годзе ён адкрыў свой першы McDonald’s у мястэчку Дэс-Плейнз, штат Ілінойс (цяпер — музей карпарацыі). У 1955 годзе Крокам зарэгістравана кампанія McDonald’s System, Inc, у 1960 годзе перайменаваная ў McDonald’s Corporation. У 1961 годзе ўсе правы на кампанію былі цалкам выкупленыя Крокам.
Таксама ў 1961 годзе быў адкрыты першы ўніверсітэт гамбургералогіі, адукацыйная ўстанова па падрыхтоўцы кадраў для харчовай галіны, у першую чаргу для працы ў сістэме McDonald’s. Агулам у свеце дзейнічае 7 такіх універсітэтаў: у Чыкага (ЗША), Токіа (Японія), Сан-Паўлу (Бразілія), Лондане (Вялікабрытанія), Мюнхене (Германія), Шанхаі, (Кітай), Сіднеі (Аўстралія).
Ужо з пачатку 1960-х гадоў кампанія надавала вялікую ўвагу рэкламе, стала адным з самых вядомых брэндаў. У 1962 годзе лагатыпам кампаніі сталі дзве залатыя аркі, якія ўтвараюць літару «М», у 1963 годзе прададзены мільярдны гамбургер, а таксама для прыцягнення дзяцей з’явіўся руды клоўн Рональд Макдональд.[10]
У 1968 годзе на рынак выпушчаны «Біг Мак» і адкрыты тысячны рэстаран, у 1969 годзе прададзены пяцімільярдны гамбургер, з 1970 года кампанія McDonald’s мела прадстаўніцтва ва ўсіх 50 штатах ЗША. З 1973 года ў рэстаранах пачалі прадаваць гатовыя сняданкі, да канца 1980-х гадоў на McDonald’s прыпадала чвэрць рынку гатовых сняданкаў. З 1975 года пачало развівацца абслугоўванне кліентаў наўпрост у аўтамабілях, з часам такая форма абслугоўвання пачала даваць больш за палову выручкі сістэмы McDonald’s. З 1979 года пачаліся продажы набораў ежы для дзяцей «Хэпі міл», у якіх была цацка. У 1983 годзе ў меню дададзены курыныя макнагетсы, ужо да канца 1983 года McDonald’s выйшаў на другое месца ў свеце па рознічным продажы кураціны.[11]
McDonald’s у асноўным прадае гамбургеры, розныя віды курыцы, сандвічы з курыцай (курыныя бургеры), бульбу фры, безалкагольныя напоі, кактэйлі, прадукты для сняданку і дэсерты. На большасці рынкаў McDonald’s прапануе салаты і вегетарыянскія стравы, ролы і іншыя мясцовыя стравы.
У верасні 2018 года McDonald’s абвясціла, што больш не выкарыстоўвае штучныя кансерванты, араматызатары і фарбавальнікі агулам у сямі класічных бургерах, якія прадаюцца ў ЗША, уключаючы гамбургер, чызбургер, двайны чызбургер, McDouble, Quarter Pounder wіth Cheese, double Quarter Pounder wіth Cheese і Біг Мак.[12] Аднак марынаваныя агуркі як і раней будуць прыгатаваны са штучнымі кансервантамі, хаця кліенты могуць адмовіцца ад дадавання марынаваных агуркоў у свае бургеры.[13]
Меню MсDonald’s складзена з улікам густаў спажыўцоў у розных краінах. У рэстаранах некалькіх краін, асабліва ў Азіі, падаюць суп. Гэта мясцовае адхіленне ад стандартнага меню — характэрная рыса, якой асабліва вядома сетка, і выкарыстоўваецца, напрыклад, для захавання рэгіянальных харчовых табу (рэлігійная забарона на спажыванне ялавічыны ў Індыі). Напрыклад, у меню беларускага McDonald’s былі дранікі, бліны і «панскі» бургер.
Па ўсім свеце больш за 36 000 рэстаранаў McDonald’s. Больш за траціна іх (14 146 рэстаранаў) знаходзіцца ў ЗША, на другім месцы — Японія з 2975 рэстаранамі, за ёй — Кітай з 2700. На гэтыя тры краіны прыпадае большасць рэстаранаў McDonald’s у свеце.
Большасць аўтаномных рэстаранаў McDonald’s прапануюць як абслугоўванне за стойкай, так і выязное абслугоўванне, з сядзячымі месцамі ў памяшканні, а часам і на адкрытым паветры.[14] Drive-Thru, Auto-Mac, Pay and Drive, або McDrive, як яго называюць у многіх краінах, часта мае асобныя станцыі для размяшчэння, аплаты і атрымання заказаў, хоць апошнія два крокі часта камбінуюцца;[14] упершыню ён быў прадстаўлены ў 1975 годзе ў горадзе Сэра-Віста (штат Арызона)[15], следам за іншымі сеткамі хуткага харчавання.
McCafé — дадатак ў стылі кавярні для рэстаранаў McDonald’s. Ён створаны кампаніяй McDonald’s Australia, пачынаючы з Мельбурна ў 1993 годзе.[16] Станам на 2016 год у большасці McDonald’s у Аўстраліі ёсць McCafé, размешчаныя ў існым ужо рэстаране McDonald’s. У Тасманіі ў кожным рэстаране ёсць McCafé, астатнія краіны неўзабаве ўзялі гэта за ўзор.[14] Пасля пераходу на новы знешні выгляд McCafé некаторыя аўстралійскія рэстараны адзначылі павелічэнне продажаў да 60 адсоткаў. У канцы 2003 года па ўсім свеце налічвалася больш за 600 McCafé.
Некаторыя месцы звязаны з аўтазаправачнымі станцыямі і кругласутачнымі крамамі,[17] тым часам як іншыя, званыя McExpress, маюць абмежаваную колькасць пасадачных месцаў або меню, або могуць размяшчацца ў гандлёвым цэнтры. Іншыя McDonald’s размешчаны ў крамах Walmart. McStop — месца, арыентаванае на дальнабойшчыкаў і падарожнікаў, якія могуць скарыстацца паслугамі на стаянках грузавікоў.[18]
У 2006 годзе McDonald’s прадставіў свой брэнд «Forever Young», змяніўшы дызайн усіх сваіх рэстаранаў, што стала першым вялікім рэдызайнам з 1970-х гадоў.[19] Ён нагадвае кавярню з драўлянымі сталамі, крэсламі са штучнай скуры і прыглушанымі колерамі; чырвоны быў прыглушаны да тэракотавага, жоўты быў заменены на залацісты для больш «сонечнага» выгляду, а таксама былі дададзены аліўкавы і шалфей-зялёны. У больш цёплым афармленні менш пластыка і больш цэглы і дрэва, а сучасныя падвесныя свяцільні ствараюць больш мяккае асвятленне. У многіх рэстаранах ёсць бясплатны Wi-Fi і тэлевізары з плоскім экранам. Іншыя ўдасканаленні ўключаюць двайны праезд, плоскія дахі замест ламаных чырвоных дахаў і шклапластык замест дрэва. Замест звыклых залатых арак у рэстаранах устаноўлены палавінкі залатой аркі, падобныя да эмблемы Nike.[20]
З прычыны пандэміі COVID-19 McDonald’s закрыў большасць сядзячых месцаў і ўсе гульнявыя зоны ў сваіх рэстаранах у Злучаных Штатах.[21] Кампанія перайшла да заказаў на вынас і на ўзбочынах каля рэстаранаў, а таксама да анлайн-сэрвісаў дастаўкі ежы.[22] Паўторнае адкрыццё рэстаранаў McDonald’s для праезду на аўтамабілі ў Злучаным Каралеўстве прывяло да ўтварэння значных транспартных чэргаў па ўсёй краіне.[23] У ліпені 2020 года McDonald’s паведаміла пра прыбытак у другім квартале памерам 66 цэнтаў на акцыю. У параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года гэты паказчык знізіўся на 68 %.[24]
У ліпені 2023 года кампанія абвясціла, што працуе над новай канцэпцыяй пад назвай «CosMc», якую пратэстуюць на некалькіх аб’ектах. Яе запуск планаваўся на пачатак 2024 года. На час аб’явы кампанія абяцала больш падрабязную інфармацыю на сваім дні інвестара ў канцы 2023 года. Назва адсылае да персанажа-іншапланецяніна з 1980-х гадоў.[25]
Пад гандлёвай маркай McDonald’s на канец 2022 года працавала 40 275 рэстаранаў у 100 краінах свету, з іх 95 % кіравалася па франчайзінгу, таму асартымент рэстаранаў, памер і склад порцый можа моцна адрознівацца ў розных краінах. Агульны абарот сістэмы McDonald’s склаў 118,2 млрд $ (з іх 48,7 млрд $ — у ЗША), Агульная колькасць супрацоўнікаў — каля 2 млн. У 2018 годзе ўпершыню ў гісторыі карпарацыі выручка ад франчайзінгу перавысіла выручку ад уласных рэстаранаў (11 млрд $ супраць 10 млрд $), у 2022 годзе гэтыя суадносіны былі 14,1 млрд $ да 8,7 млрд $. Па звычайных умовах франчайзінгу карпарацыя набывае або арандуе нерухомасць пад рэстаран, астатнія выдаткі нясе той, хто набывае права выкарыстоўваць гандлёвую марку. Стандартны тэрмін дзеяння дагавора — 20 гадоў. Выручка ад франчайзінгу складаецца з стартавага ўнёску, арэнднай платы за нерухомасць і адлічэнняў ад выручкі за выкарыстанне гандлёвай маркі (у суме каля 7,8 % ад абароту).[26]
Падраздзяленні сфарміраваны па геаграфічным прынцыпе (даныя на канец 2022 года):
8 сакавіка 2022 году McDonald’s часова закрыў свае 850 устаноў у Расіі з прычыны ўварвання ва Украіну.[27] 16 мая 2022 году McDonald’s абвясціла, што закрыццё будзе трывалым і яна прадае ўсе свае 850 рэстаранаў у Расіі.[28] 10 чэрвеня 2022 года расійскі пакупнік McDonald’s абвясціў пра новы лагатып як спробу рэбрэндынгу. На ім намаляваны адзін круг і дзве лініі, якія сімвалізуюць бургер і дзве бульбы фры.[29] Бізнес быў перайменаваны ў «Вкусно и точка» («Смачна — і кропка»)[30].
11 лістапада 2022 года McDonald’s у Беларусі абвясціла, што ўсе 25 рэстаранаў у 6 гарадах праз некалькі тыдняў правядуць рэбрэндынг і будуць працаваць як «Смачна і кропка». Але гэтага не адбылося, Макдональдс працаваў да 27 лістапада 2022 года[31], пасля гэтага рэстараны працавалі пад шыльдай «Мы открыты». У пачатку красавіка 2023 года кампанія «КСБ Віктары рэстараны» (кіравала McDonald’s у краіне) падала заяўку на рэгістрацыю наймення і таварнага знака «Mak.by».[32] 18 красавіка 2023 года сетка рэстаранаў перайменавана ў «Mak.by».[33] У гэты ж дзень запрацаваў мабільны дадатак.
18 кастрычніка 2023 года кампанія прадставіла новы дызайн упакоўкі для бульбы фры, бургераў і іншых прадуктаў.[34] Дызайн распрацавала беларускае брэндынгавае агенцтва «Fabula Branding».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.