From Wikipedia, the free encyclopedia
Бружмель[3] (Lonicera) — род кветкавых раслін сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). Налічваецца больш за 200 відаў.
Бружмель | |||||||||||||||
Бружмель духмяны, або капрыфоль (Lonicera caprifolium). Тыпавы від рода | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Lonicera L. | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||
|
Лістападныя і вечназялёныя прамастойныя, сцелістыя, іншы раз павойныя куставыя расліны, рэдка невялікія дрэвы і ліяны. Лісце простае, судэльнае або лопасцевае, супраціўнае, на чаранках, сядзячае або зрослае асновамі, суцэльнакрайняе. Кветкі няправільныя, рознага колеру, размешчаны парамі (дыхазіі) на кароткіх пазушных кветаносах, радзей у складаных паўпарасоніках, што ўтвараюць несапраўдныя кальчакі, галоўчатыя або коласападобныя суквецці. Вяночак трубчаста-лейкападобны, часта двухгубы. Плады — сакаўныя, свабодныя або зрослыя парамі ягады (у некаторых відаў ядомыя).
Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, у Паўднёвым паўшар’і — у Андах. На тэрыторыі Беларусі бружмель звычайны ці лясны (Lonicera xylosteum) трапляецца як падлесак у хвойных і мяшаных лясах; больш за 60 відаў інтрадукаваны для зялёнага будаўніцтва (найбольш вядомыя бружмель альпійскі (Lonicera alpigena), алтайскі (Lonicera altaica), Lonicera gibbiflora, духмяны, або капрыфоль (Lonicera caprifolium), павойны (Lonicera periclymenum), сіні (Lonicera caerulea), татарскі (Lonicera tatarica), ядомы (Lonicera edulis).
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 103 віда[4]. Некаторыя з іх:
Паводле базы даных The Plant List, на кастрычнік 2016 г., статус відаў Lonicera chamissoi Bunge[6], бружмель ядомы (Lonicera edulis Turcz.)[7], Lonicera glehnii F.Schmidt[8] и бружмель Каралькова (Lonicera korolkowii Stapf)[9] не вызначаны.
Дэкаратыўныя, тэхнічныя, лекавыя (ірвотны і слабільны сродак), меданосныя расліны.
Для развядзення ў культуры найбольш цікавыя віды з ядомымі пладамі — бружмель камчацкі (Lonicera kamtschatica), бружмель ядомы (Lonicera edulis), бружмель Турчанінава (Lonicera turczaninowii).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.