Бружмель Маака
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бружмель Маака[3] (Lonicera maackii) — куст, від роду Бружмель сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). У дзікім выглядзе расце ў Сярэдняй Азіі ў паўночным і заходнім Кітаі, Манголіі, Японіі, Карэі і на паўднёвым усходзе Расіі, у Прыморскім краі[4].
Бружмель Маака | |||||||||||||||||
Лісце і кветкі бружмеля Маака | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Lonicera maackii (Rupr.) Maxim. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Відавую назву расліна атрымала ў гонар Рычарда Карлавіча Маака, рускага натураліста XIX стагоддзя[5].
Разгалісты лістападны куст вышынёй да 5 м.
Парасткі светла-шэрыя, маладыя з густым апушэннем з кароткіх валасінак.
Лісце даўжынёй 4,5-8,5 см, супратыўнае, яйкападобна-эліптычнай або шырокаланцэтнай формы, завостранае на канцы, цэльнакрайняе. Верхні бок ліставай пласцінкі цёмна-зялёны, ніжні святлей. Восенню становяцца ліловымі або пурпурно-жоўтымі. Хвосцікі лісця кароткія.
Кветкі белыя, даўжынёй да 2,5 см, са слабым прыемным водарам. Размешчаны парамі ў пазухах лісця. Час цвіцення — чэрвень.
Плады шарападобныя, цёмна-чырвоныя, дыяметрам каля 6 мм. Утрымліваюць шматлікае дробнае насенне. Спеюць у жніўні-верасні, доўга не ападае. Неядомыя.
У некаторых абласцях ЗША бружмель Маака лічыцца непажаданым інвазіўным відам і вырошчванне яго там абмежавана або забаронена [6]. Насенне хутка разносіцца птушкамі, якія ядуць плады, і бружмель ўтварае густыя зараснікі, якія перашкаджаюць росту мясцовых кустоў і іншых раслін. Колькасць бружмелю Маака кантралююць высечкай або выпальваннем зараснікаў да ўзроўню каранёў, а таксама апрацоўкай гербіцыдамі.
Бружмель Маака шырока ўжываецца ў якасці дэкаратыўнай расліны ў садова-паркавым дызайне. Хутка расце і ўтварае шчыльныя жывыя загарадзі. Створана некалькі культурных формаў, напрыклад, 'Erubescens' з ружовымі кветкамі, 'Rem Red' з прамымі парасткамі.[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.