From Wikipedia, the free encyclopedia
Бружмель звычайны, Бружмель лясны[3], Бружмель пушысты[4], Бружмень звычайны[5] (Lonicera xylosteum) — куст, від роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). У дзікім выглядзе сустракаецца ў паўночнай, цэнтральнай і ўсходняй абласцях Еўропы, на Урале і ў Заходняй Сібіры[6]. Расце ў падлеску іглічных і змешаных лясоў, у зарасніках кустоўя ў ярах і каля рэк. Дэкаратыўная расліна.
Бружмель звычайны | |||||||||||||||||
Куст | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Lonicera xylosteum L. | |||||||||||||||||
|
Бружмель лясны, бружэліна, сухадрэўка[7], бружмель[8][9][10], свідзіна, сухое дзерава[11][12], бружнеўнік, жымалосць, жыламосць[13].
Лістападны куст вышынёй да 2,5 м.
Маладыя парасткі зялёнага або чырвонага колеру, на старых кара шэрая або буравата-шэрая.
Лісце даўжынёй 3—7 см, шырынёй 2—5 см, супраціўнае, эліптычнай формы, коратка завостранае, цэльнакрайняе. Верхні бок ліставай пласцінкі цёмна-зялёны, матавы, ніжні — шараваты, густа апушаны мяккімі валасінкамі. Цэнтральная жылка ліста фіялетавая.
Кветкі растуць парамі ў пазухах лісця. Венчыкі даўжынёй 10-15 мм, жаўтлява-белыя, да канца цвіцення жоўкнуць. Час цвіцення — май—чэрвень.
Плады — сакавітыя, цёмна-чырвоныя, шарападобныя. Часта бываюць зрослымі ля асновы. Спеюць у канцы ліпеня. Неядомыя.
Часам выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. Добра пераносіць стрыжку.
Дае меданосным пчолам шмат нектару і пылок[14].
Вельмі жаўтлявая цвёрдая драўніна выкарыстоўваецца для дробных вырабаў[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.