From Wikipedia, the free encyclopedia
Бэз звычайны[3][4] (Syrínga vulgáris) — папулярная садовая расліна, від роду Бэз сямейства Маслінавыя.
Бэз звычайны | |||||||||||||||||
Лісце і кветкі бэзу звычайнага | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Syringa vulgaris L. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Бэз звычайны, буз[5], бузок, бэз[6][7][8][9][10], сірэнь[11].
Бэз звычайны — шматствольны лістападны куст вышынёй 2-8 м. Дыяметр кожнага ствала можа дасягаць 20 см. Кара шэрая або шэра-карычневая, у маладых раслін — гладкая.
Парасткі сканчаюцца дзвюма пупышкамі, радзей адной. Канчатковыя пупышкі тоўстыя, чатырохгранныя, востравяршынныя, зелянява-аліўкавыя або чырванаватыя, да бура-чырвоных, 6-12 мм даўжыні. Бакавыя пупышкі адлеглыя, крыху меншыя за канчатковыя, але такой жа формы і афарбоўкі. Лускавінкі на пупышках размяшчаюцца крыжападобна. Вонкавых лускавінак 8, унутраных — 4. Усе вонкавыя лускавінкі кілеватыя, акругленыя, сканчаюцца вастрыём, некаторыя каёмкавыя. У пачатку парасткаў пупышкі дробныя. Ліставы рубец вельмі вузкі, з 6-7 слядамі, якія ўтвараюць адну прамую лінію, або ў выглядзе паўмесяца. Кветкавыя пупышкі закладваюцца на пабегах з мінулага года.
Парасткі зелянява-шэрыя або жаўтлява-шэрыя, голыя, круглявыя, з прыкметнымі чачавічкамі са шматлікімі вузкімі шчылінамі.
Лісце супраціўнае, простае, 4-12 см даўжынёй і 3-8 см шырынёй, у пачатку сэрцападобнае або прама зрэзанае, да вяршыні завостранае, зялёнае, голае, з хвосцікамі да 3 см даўжынёй. Ападае зялёным. У паўднёвых раёнах і нават сярэдніх шыротах усю зіму застаецца пад снегам зялёным.
Кветкі 6-10 × 5-8 мм, ад ліловых і фіялетавых да белых, духмяныя, доўга непадаючыя, сабраны ў пірамідальныя парныя, прамастаячыя або паніклыя мяцёлкі даўжынёй 10-20 см. Дзікарослая форма мае немахровыя, ліловыя кветкі розных адценняў. Квітнее штогод у маі — пачатку чэрвеня на працягу 20 дзён, пачынаючы з чатырохгадовага ўзросту. Кветкі ўтрымліваюць эфірны алей, які пры частым удыханні можа выклікаць галаўны боль.
Плод — сухая двухгнёздавая каробачка да 1,5 см даўжынёй, з некалькімі адзінкамі даўгаватага і скурыста-крылатага насення. Пры ўскрыцці каробачкі насенне падае на зямлю і часта, дзякуючы наяўнасці крыла, адлятае на вялікую адлегласць ад мацярынскай расліны. Спее восенню. Маса 1000 адзінак насення 5-9 г. Размнажаецца як насеннем, так і каранёвымі атожылкамі і зараснікам ад пня. Насенне пры спрыяльных умовах здольна прарастаць адразу ж пасля збору.
Асобныя расліны бэзу звычайнага могуць дажываць да 100-гадовага ўзросту. 60-гадовыя расліны маюцца ў парку Асканія-Нова. Маецца зарэгістраваны асобнік бэзу звычайнага, які дасягнуў 130-гадовага ўзросту. Куст быў пасаджаны ў 1801 годзе, да 1931 года ён меў дыяметр 11 м, а найбольшы ствол меў у абхопе на вышыні грудзей 80 см.
У натуральным выглядзе расце на Балканскім паўвостраве (Албанія, Балгарыя, Грэцыя, Румынія, Сербія). Па іншых звестках, мае рэліктавы арэал у паўднёвых Карпатах. Расце ў горных лясах, займаючы пустуючыя схілы. Культывуецца на тэрыторыі Усходняй Еўропы да шыраты Санкт-Пецярбург — Екацерынбург; у Заходняй Сібіры — у паўднёвай зоне тайгі, у лесастэпавай і стэпавай зонах, у Сярэдняй Азіі, на поўдні Усходняй Сібіры, у сярэдняй і паўднёвай частках Далёкага Усходу.
Кветкі бэзу вылучаюць масу нектару, які, аднак, з-за вялікай даўжыні трубкі мала даступны пчолам. Драўніна бэзу мае тонкакрупчастую структуру, валокны прамыя. Шчыльнасць пры 15 % вільготнасці 0,98 г/см³, пры 12 % — 0,90 г/см³. Драўніна вельмі цвёрдая, цяжкая, з высокімі фізіка-механічнымі ўласцівасцямі, цяжка колецца, але добра паліруецца. Выкарыстоўваецца на тачоныя вырабы.
Кветкі валодаюць патагонным, супрацьмалярыйным і абязбольваючым дзеяннем. Лісце спрыяе паспяванню нарываў і ачышчэнню іх ад гною. Настой кветак ужываюць пры коклюшы і нырачных захворваннях, а ў сумесі з кветкамі ліпы — як патагонны і супрацьмалярыйны сродак. Лісце ўваходзіць у склад асноўнай сумесі травы, якая ўжываецца ў народнай медыцыне пры лячэнні сухотаў лёгкіх.
Шырока выкарыстоўваецца як дэкаратыўная, глебаахоўная расліна на схілах, якія падвяргаюцца размыву.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.