From Wikipedia, the free encyclopedia
Лесату́ндра — занальны тып ландшафту, які характарызуецца чаргаваннем на водападзелах тундры і лесу.
Лесатундравая зона — прыродная зона сушы субаркгычнага пояса Паўночнага паўшар'я з перавагай тундравых і лясных ландшафтаў. Цягнецца ад тундравай зоны на поўначы Еўразіі і Амерыкі ў выглядзе паласы шырынёй ад 30—50 да 300—400 км: у Еўразіі ад Кольскага паўвострава да басейна Індыгіркі (далей на ўсход распаўсюджаны фрагментарна) і праз усю Паўночную Амерыку.
Сярэднія тэмпературы паветра ў ліпені 10-12 °C, а ў студзені, у залежнасці ад кантынентальнасці клімату, ад -10° да -40 °C.
Нягледзячы на малую колькасць атмасферных ападкаў (200-350 мм), для лесатундры характэрна рэзкае перавышэнне ўвільгатнення над выпарэннем, што абумоўлівае шырокае распаўсюджванне азёр - ад 10 да 60% плошчы падзоны. Распаўсюджана забалочванне. У жыўленні рэк пераважаюць талыя снегавыя воды, таму паводка на рэках бывае ўлетку, калі растае снег.
Глебы тарфяніста-глеевыя, тарфяна-балотныя, а пад рэдкалессямі - глеева-падзолістыя (падбуры). За выключэннем рэдкіх талікаў грунты паўсюдна шматгадовамерзлыя.
Хмызняковыя тундры і рэдкалессі змяняюцца ў сувязі з даўготнай занальнасцю. Ва ўсходняй частцы паўночнаамерыканскай лесатундры разам з карлікавымі бярозамі і палярнымі вербамі растуць чорная і белая елкі, а на захадзе бальзамічная піхта; на Кольскім паўвостраве - павіслая бяроза; на ўсход аж да Урала - елка; ў Заходняй Сібіры - елка з сібірскай лістоўніцай; ўсход ад плато Путарана - даурская лістоўніца з бярозай худой.
Рэкі лесатундры аказваюць ўздзеянне на кліматычныя ўмовы ў далінах, таму па рачным далінах драўняная расліннасць далёка пранікае ў тундру. Акрамя таго, даліны рэк абараняюць лес ад жорсткіх вятроў, якія здараюцца там. Астраўкі лясоў складаюцца з бярозы, елкі, лістоўніцы. Дрэвы нізкарослыя, месцамі прыхіліць да зямлі. У міжрэччах сустракаюцца нізкарослыя разрэджаныя лясы. Яны чаргуюцца з хмызняковай тундрай.
Жывёльны свет лесатундры падобны на жывёльны свет тундры. У фауне лесатундры прысутнічаюць розныя віды лемінгаў, землярыйкі, паўночныя алені, пясцы, курапаткі - белая і тундряная, палярная сава і вялікая разнастайнасць пералётных, вадаплаўных і малых, птушак. Лесатундра - каштоўная аленевая паша і паляўнічае ўгоддзе.
Для аховы і вывучэння прыродных ландшафтаў лесатундры створаны запаведнікі і нацыянальныя паркі, у тым ліку Таймырскі запаведнік. Аленегадоўля і паляванне - традыцыйныя заняткі карэннага насельніцтва, які выкарыстоўвае да 90% тэрыторыі пад аленевыя пашы. Разам з паўночнай і сярэдняй тайгой лесатундра ўваходзіць у зону ачаговага земляробства. Тут месцамі ў адкрытым грунце вырошчваюць бульбу, капусту, цыбулю, рэпу, радыску, зеляніну.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.