From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётр Пятро́віч Міклашэ́віч (нар. 18 кастрычніка 1954, Касута, Вілейскага раёна, Мінская вобласць, БССР) — Старшыня Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь (з 2008 года), Генеральны пракурор Беларусі (2004—2008), дзяржаўны саветнік юстыцыі 1-га класа, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.
Пётр Пятровіч Міклашэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Папярэднік | Рыгор Васілевіч | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Віктар Шэйман | ||||||
Пераемнік | Рыгор Васілевіч | ||||||
Нараджэнне |
18 кастрычніка 1954 (69 гадоў) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці Правазнаўства.
З 1972 па 1982 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах.
З 1982 года працаваў суддзём, старшынёй суда Буда-Кашалёўскага раёна, суддзём Гомельскага абласнога суда. У 1989—1998 гадах — на пасадзе старшыні Гомельскага абласнога суда.
У 1998—1999 гадах — першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
З 1999 па 2004 год працаваў на пасадзе першага намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.[1]
У 2004 — 2008 гадах — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь[2].
З лютага 2008 года — суддзя і Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
8 лютага 2013 Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін[3].
31 студзеня 2018 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на новы пяцігадовы тэрмін са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4].
15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[5].
Аўтар шэрагу навуковых публікацый.
У лютым 2007 года патрапіў у спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[7]. Адміністрацыя ЗША абвінаваціла Міклашэвіча ва ўдзеле ў рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Адпаведныя санкцыі прыняў і Еўрапейскі Саюз, дадаў Міклашэвіча ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[8].
У лютым 2011 года быў зноў уключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза[9].
Пасля прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў 2020 года быў унесены ў санкцыйныя спісы балтыйскіх краін у верасні таго ж года[10][11]. 6 лістапада 2020 года на Пятра Міклашэвіча чарговы раз накладзеныя персанальныя санкцыі Еўрапейскага Саюза[12]. 24 лістапада да гэтага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[13], а 11 снежня — і Швейцарыя[14]. Акрамя таго, 6 лістапада Міклашэвіч трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[15] і Канады[16].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.