Віктар Уладзіміравіч Шэйман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Уладзіміравіч Шэйман (26 мая 1958, в. Салтанішкі, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся 26 мая 1958 года ў в. Салтанішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Праходзіў вайсковую службу ў Афганістане як афіцэр савецкай арміі.
Абраны Дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання (1990—1994). Адзін з членаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Увайшоў у каманду Аляксандра Лукашэнкі ў час прэзідэнцкіх выбараў 1994 года.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (1994—2000 і 2006—2008), в. а. Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1995), Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (2000—2004), кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004—2006).
24 верасня 1999 года суд задаволіў іск Віктара Шэймана да незалежнай газеты «Навіны» і журналіста Сяргея Аніські памерам 15 млрд.; у выніку непамернага штрафу газета спыніла існаванне. Беларуская дэмакратычная апазіцыя і міжнародныя праваабарончыя структуры сцвярджаюць, што менавіта ён у свой час быў арганізатарам так званых «эскадронаў смерці», якім прыпісваюцца забойствы лідараў арганізаванай злачыннасці, кіраўнікоў апазіцыі і аператара расійскага тэлеканала ГРТ Змітра Завадскага[2][3][4].
З 20 сакавіка 2006 года[5] да 8 ліпеня 2008 года — дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь. Звольнены з пасады пасля тэрарыстычнага акту ў Мінску пад час святкавання Дня незалежнасці ў ноч на 4 ліпеня 2008 года.
Са студзеня 2009 года — памочнік прэзідэнта па асаблівых даручэннях. Затым кіраўнік справамі Прэзідэнта (2013—2021).
Паводле дакументаў з «Папераў Пандоры», сын Шэймана Сяргей разам з беларуска-амерыканскім прадпрымальнікам Аляксандрам Зінгманам валодае афшорнай кампаніяй (у кожнага па 50%), якая праз пасрэднікаў займаецца геалагічнай разведкай і здабычай золата ў Зімбабвэ[6]. Віктар Шэйман як мінімум двойчы быў у Зімбабвэ, і менавіта ён абвясціў пра пагадненне аб здабычы карысных выкапняў у Зімбабвэ[6].
Санкцыі
Як кіраўніку перадвыбарнага штаба Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года ў красавіку 2006 года па падазрэннях ва ўдзеле ў фальсіфікацыях прэзідэнцкіх выбараў В. Шэйману быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўрасаюза як асобе са спісаў спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб і Чорнага спісу Еўрасаюза.
13 кастрычніка 2008 г. міністры замежных спраў краін Еўрасаюза прыпынілі дзеянне забароны на ўезд у краіны саюза прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі і «некаторых яго набліжаных». Але санкцыі супраць былога дзяржсакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана засталіся ў сіле.
Таксама Шэйман знаходзіцца ў санкцыйных спісах Вялікабрытаніі[7], Швейцарыі[8]. У чэрвені 2022 года трапіў і пад санкцыі Канады[9].
У жніўні 2023 года Канада пашырыла санкцыі на Сяргея і Вольгу – дзяцей Віктара Шэймана, а таксама на яго бізнэс-партнёрку Ганну Пушкарову[10].
Чыны і званні
- 6 снежня 1996 года — генерал-маёр[11] (у запасе з 27 лістапада 2000 года);
- 28 лістапада 2000 года — дзяржаўны дараднік юстыцыі II класа[12];
- 25 лістапада 2004 года — дзяржаўны дараднік юстыцыі I класа[13];
- 29 лістапада 2004 года — вышэйшы клас дзяржаўнага служачага.
Узнагароды
- Ордэн Чырвонага Сцяга (СССР; 1986, уручаны ў 2002 годзе)[14];
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (СССР);
- Ордэн Чырвонай Зоркі (СССР);
- два медаля «За адвагу» (СССР);
- Ордэн Айчыны III ступені (1998)[15]
- Ордэн Айчыны II ступені (2003)[16]
- Ордэн «Зорка Карабоба» (Венесуэла, 2012);
- Ордэн Айчыны I ступені (2021)[17],
- іншыя ўзнагароды.
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 2 снежня 2024.
- Зондэркаманда?(недаступная спасылка) // Наша Ніва
- «Pandora Papers»: Як сын Шэймана здабываў золата ў Афрыцы . Белсат (4 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 6 кастрычніка 2021.
- CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). gov.uk. Праверана 25 снежня 2020.
- Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Staatssekretariat für Wirtschaft (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (англ.)(недаступная спасылка). Cabinet of Canada (24 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2022. Праверана 8 жніўня 2022.
- Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі пашырыла Канада . Наша Ніва (9 жніўня 2023).
- Орден нашел владельца Архівавана 10 сакавіка 2008. (руск.)
- УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 10 ноября 2003 г. № 495 О НАГРАЖДЕНИИ В. В. ШЕЙМАНА И Л. С. МАЛЬЦЕВА(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.