«СБ. Беларусь сегодня» (бел.: СБ. Беларусь сёння, раней — «Советская Белоруссия») — беларуская грамадска-палітычная газета, выдаецца са жніўня 1927 г. Выходзіць тыражом больш за 150 тысяч асобнікаў пяць разоў на тыдзень. Да 1937 г. называлася «Рабочий».
У гады Вялікай Айчыннай вайны выпускалася ў прыфрантавой паласе, пазней — на беларускай мове — у Маскве, са снежня 1943 г. ў Гомелі, са жніўня 1944 г. — у Мінску. Цяпер выходзіць на рускай мове пад назвай «Беларусь Сегодня».
Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1964).
Заснавальнікі — Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і рэдакцыйны савет. Галоўны рэдактар — Дзмітрый Жук.
Галоўны рэдактар газеты Дзмітрый Жук трапіў пад санкцыі ЕС і Швейцарыі летам 2024 года[2][3].
Галоўныя рэдактары
- Маісей Шульман (жнівень 1927 — сакавік 1928)
- Ігнат Шыпіла (1928 — снежань 1928)
- Уладзімір Гінцбарг (снежань 1928 — люты 1929)
- Леанід Якоўлеў (1929—1930)
- Наталля Красіна (верасень 1930 — студзень 1932)
- Рыгор Байкачоў (1938—1939)
- Іван Фешчанка (1940—?)
- Аляксей Раманаў (?—1949)
- Алег Здаравенін (1949—1963)
- Аляксандр Зінін (1963—1989)
- Зіновій Прыгодзіч (1990—1992)
- Ігар Асінскі (1993—1994)
- Мікалай Галко (1994—1995)
- Павел Якубовіч (1995—2018)
- Дзмітрый Жук (з 2018)
Зноскі
- The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1992-3058
- Ordinance on measures against Belarus (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях .
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.