вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́тавічы[1] (трансліт.: Hatavičy, руск.: Гатовичи) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.
Вёска
Гатавічы
| ||||||||||||||||||||||
Паселішча размяшчаецца на беразе возера Нарач. У возеры ля вёскі знаходзяцца так званыя Гатаўскія ямы (глыбіня 24,8 м).
У 1846 г. вёска адносілася да фальварка Вузла аднайменнага маёнтка Віленскай губерні, уваходзіла ў валоданне Канстанціна Ігнатавіча Тызенгаўза, налічвала 15 двароў, 113 жыхароў. У 1868 г. вёска ў Мядзельскай воласці Вілейскага павета: 15 двароў, 70 жыхароў. З 1894 г. тут працавала школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 12 хлопчыкаў. У 1904 г. налічвала 297 жыхароў. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак, уладанне памешчыкаў Пшаздзецкіх — 11 жыхароў.
У 1907 г. у вёсцы мелася 290 жыхароў. У 1921 г. вёска адносілася да Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 55 двароў, 317 жыхароў. У 1921 г. 59 двароў, 340 жыхароў[2]. З 12.10.1940 г. і з 25.01.1996 г. — ў Мядзельскім сельсавеце (з 17.11.1959 г. гарпассавет) Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей. У 1940 г. налічвала 68 двароў, 311 жыхароў. Падчас Другой Сусветнай вайны, менавіта ў ліпені 1943 г. ў вёсцы нямецкімі акупантамі было спалена 17 сельскіх гаспадарак. У 1948 г. вяскоўцы стварылі калгас «Сталінскі шлях». З 11.02.1960 г. вёска ўваходзіла ў склад калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — вёска Баяры, да 20.11.1961 г. калгас «Сталінскі шлях»).
Крама, на беразе возера Нарач — санаторый-прафілакторый «Сосны» (пабудаваны ў 1976 г.), дзе ёсць дзіцячы сад, аддзяленне сувязі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.