Добруш
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
До́бруш[3] (афіц. транс.: Dobruš) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Добрушскага раёна, на р. Іпуць. За 28 км ад Гомеля, чыгуначная станцыя на лініі Гомель—Унеча (Расія), аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Гомелем, Веткай, Церахоўкай, Навазыбкавым (Расія). Насельніцтва 18 760 чал. (2017)[4].
Горад
Добруш
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Назва Добруша — спадчына мясцовага балцкага насельніцтва, якое таксама дало назвы такім рэчкам, што знаходзяцца навокал Добруша, як Чачора, Рэкта, Гжунь, Ачоса. Згодна з лінгвістам Ул. Тапаровым, верхнедняпроўскія гідронімы тыпу Дабрэйка, Добрыч, Дубрыч паходзяць ад балцкіх каранёў *dubur-, *daubur-, якія выкарыстоўваюцца ў словах, звязаных з паглыбленымі месцамі (у рацэ, на дарозе, у лесе). У Літве вядомыя некалькі гідронімаў Dabr-upis, антрапонім Dabrišius. У літоўскай мове утваральнік -š- з’яўляецца даволі прадуктыўным і надае слову значэнне суаднесенасці з нейкай аднастайнай сукупнасцю. Балцкая форма назвы Добруша аднаўляецца як Dabrušis. Узнікненне такой назвы ў гэтым месцы, ля р. Іпуць, магчыма, было матывавана наяўнасцю віроў ці асабліва глыбокіх месцаў у рацэ.[5]
Вядомы з 1560 года як вёска Гомельскага староства Рэчыцкага павета Вялікага Княства Літоўскага[6]. З 1565/66 г. у Менскім ваяводстве. У 1640-я гады у Добрушы было 9 двароў, 3 службы.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Добруш апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. З 1777 года сяло Вылеўскай воласці Беліцкага павета, цэнтр Добрушскай эканоміі, якая аб’ядноўвала 14 навакольных вёсак. Налічваў 87 двароў. Тут працавала сукнавальня, вадзяны млын, існавала карчма. У 1775 годзе ў Добрушы збудавалі палатняна-парусінавую мануфактуру, пазней мукамольную і ліцейную мануфактуры і цукровы завод. Належаў графу П. А. Румянцаву-Задунайскаму
У 1834 годзе Добруш перайшоў да князя І. Ф. Паскевіча. З 1852 года ў Гомельскім павеце. У 1870 годзе Паскевічы заснавалі ў Добрушы папяровую фабрыку, на якой пачала працаваць першая ў Беларусі электрычная станцыя. У 1886 годзе ў Добрушы было 185 двароў, існавалі царква, школа, бальніца, гандлёвыя рады. У 1887 годзе адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя Палескіх чыгунак, пасля чаго Добруш атрымаў значны штуршок у развіцці.
У пачатку XX ст. у мястэчку жыло 2,5 тыс. чалавек. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала Добруш разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе вярнуўся ў склад БССР, атрымаў афіцыйны статус рабочага пасёлка, цэнтр раёна. У 1927—1935 гг. уваходзіў у склад іншых раёнаў. У жніўні 1927 года атрымаў статус горада. З 1935 года зноў цэнтр раёна.
Са жніўня 1941 па кастрычнік 1943 года знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
16 мая 1957 года ў гарадскую рысу уключаны пасёлак Вадапой Жгуна-Будскага сельсавета[7].
У сакавіку 1963 года атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання.
Прадпрыемствы харчовай, цэлюлозна-папяровай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Добруш» (зараз разбурана).
Горад мае свой гімн: аўтарам слоў з'яўляецца паэт Мікалай Мікалаевіч Ждановіч, а музыкі — Рыгор Козыраў (дырэктар Добрушскай дзіцячай музычнай школы)[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.