Remove ads
горад у Бранскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Унеча — горад у Бранскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Унецкага раёна. Насельніцтва 28,3 тыс. чалавек (2005).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны ў вярхоўях ракі Унеча (басейн Дняпра), за 140 км на паўднёвы захад ад Бранска. Чыгуначны вузел.
Заснаваны як пасёлак пры аднайменнай чыгуначнай станцыі Палескай чыгункі на лініі Гомель — Бранск (рух з 1887 года) у Расійскай імперыі. У 1900 адкрыты рух па вузкакалейнай лініі Унеча — Старадуб (у 1927 перашыта на шырокую каляіну).
У лістападзе 1917 года ўсталявана савецкая ўлада. У красавіку 1918 года занята аўстра-германскімі войскамі. У раёне Унечы дыслакаваўся Ленінскі полк, які ахоўваў дэмаркацыйную лінію. У верасні 1918 года ва Унечы М. Шчорс фарміраваў 1-ы Украінскі савецкі полк імя І. Богуна. Быў адкрыты рух па чыгуначнай лініі Унеча — Камунары.
Валасны цэнтр Клінцаўскага павета Гомельскай губерні РСФСР (1924—1926), затым Бранскай губерні (1926—1929). З 1927 года рабочы пасёлак.
Пасля правядзення ў 1929 годзе лініі Харкаў — Орша, Унеча становіцца значным чыгуначным вузлом. Раённы цэнтр Бранскай акругі Заходняй вобласці (1929—1937), Арлоўскай вобласці (1937—1944). З 1940 года горад.
Акупіравана германскімі войскамі 17 жніўня 1941 года. Занята савецкімі войскамі 23 верасня 1943 падчас Бранскай наступальнай аперацыі. З 1944 года раённы цэнтр Бранскай вобласці.
З верасня 1943 года да сакавіка 1944 года ў горадзе знаходзілася кіраўніцтва Беларускай чыгункі. З 1936 па 1951 гады станцыя Унеча знаходзілася ў падначаленні Беларускай чыгункі, тут змяшчалася кіраўніцтва ўнецкага аддзялення руху Беларускай чыгункі.
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.