Унецкі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Унецкі раёнmap

Унецкі раён (руск.: Унечский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Унеча.

Хуткія факты Унецкі раён, Краіна ...
Унецкі раён
Унечский район
Thumb
Герб
Краіна  Расія
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Унеча
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва 45 200
Плошча 1 130 км²
Thumb
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +7 48351
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Геаграфія

Плошча раёна — 1130 км². Асноўная рака — Унеча.

Гісторыя

5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, увайшоў і Унецкі раён.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 45,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 28 тыс. Усяго налічваецца 110 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 1 гарадское і 8 сельскіх паселішчаў:

Гарадское паселішча:

  • Унецкае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы:

  • Бярэзінскае сельскае паселішча
  • Высоцкае сельскае паселішча
  • Івайцёнскае сельскае паселішча
  • Красновіцкае сельскае паселішча
  • Найтапавіцкае сельскае паселішча
  • Паўлаўскае сельскае паселішча
  • Старагутнянскае сельскае паселішча
  • Старасельскае сельскае паселішча

Эканоміка

Унецкі раён належыць да ліку прамыслова-сельскагаспадарчых раёнаў. Прадпрыемствы-лідары — ААТ «Камбінат хлебапрадуктаў», радыёзавод ТАА «Тэмбр».

Транспарт

Праз раён праходзяць аўтатраса М13 Бранск — Навазыбкаў — мяжа Беларусі — (Кобрын). Чыгуначныя лініі злучаюць Унечу з такімі вузламі, як Бранск, Орша, Гомель, Хутар-Міхайлаўскі.

Славутасці

  • Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў в. Высокае
  • Могілкі старыя праваслаўныя і капліца ў в. Добрык
  • Царква Нараджэння Божай Маці ў в. Лышчычы
  • Царква Успення Прасв. Багародзіцы ў в. Найтапавічы
  • Царква Усіх Святых у в. Расуха
  • Царква Св. Мікалая ў в. Семешкава
  • Царква Св. Дзмітрыя Салунскага ў в. Старае Задубенне

Вядомыя асобы

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.