Ла-Карунья
горад і муніцыпалітэт у Іспаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад і муніцыпалітэт у Іспаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ла-Кару́нья ці А-Кару́нья (галіс.: A Coruña [a koˈɾuɲa], ісп.: La Coruña [la koˈɾuɲa]) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі. Адносіцца да аўтаномнай супольнасці Галісія і з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай правінцыі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Важны гістарычны порт, знаходзіцца на той частцы ўзбярэжжа паўночнага захаду Пірэнейскага паўвострава, якую называюць Рыяс Альтас.
Цэнтр горада ляжыць на паўвостраве, аб’яднаным з матэрыком вузкім перашэйкам, такім чынам, існуюць два ўзбярэжжы: порт (у бок вусця рыяса Ла-Карунья) і частка ў бок адкрытага мора — раён Ensenada del Orzán, які пашыраецца асноўнымі гарадскімі пляжамі (Рыясор і Арзан).
Насельніцтва муніцыпалітэта Ла-Карунья складала на 2009 год 246 056 жыхароў[2], ён другі ў Галісіі па гэтаму паказчыку пасля Віга. Тым не менш, горад з 221 988 жыхарамі з’яўляецца самай густанаселенай гарадской мясцовасцю ў Галісіі[3][4].
Вакол горада раскінулася аднайменная гарадская метраполія, якая разам з суседнімі муніцыпалітэтамі і горадам Фероль з’яўляецца канурбацыяй, што аб’ядноўвае больш за палову агульнай колькасці насельніцтва правінцыі.
Бягучы дэфіцыт зямлі пад забудову вельмі павысіў кошт муніцыпальных зямель, што прымушае горад расці вертыкальна. Шчыльнасць насельніцтва муніцыпалітэта адна з самых высокіх у Іспаніі (6680 чал/км²), яго плошча — 36,83 км²[5].
Большая частка вобласці, аддадзенай прамысловай дзейнасці, знаходзіцца ў сумежным муніцыпалітэце Артэйха, адным з найбольш прамыслова развітых у Галісіі. Такім чынам, у цэнтры засяроджана ў асноўным сфера паслуг. Другасны сектар звязаны ў асноўным з портам і нафтаперапрацоўчым заводам.
Клімат у горадзе марскі з мяккімі тэмпературамі на працягу ўсяго года.
У горадзе знаходзяцца Вышэйшы суд Галісіі, Прадстаўніцтва ўрада гэтай аўтаномнай супольнасці і штаб-кватэра Каралеўскай акадэміі Галісіі[6] з моманту яе заснавання.
Таксама горад быў сталіцай VIII ваеннай акругі, якая цяпер не існуе, але тут да гэтага часу знаходзіцца штаб-кватэра Генеральных сіл аператыўнай лагістыкі[7].
Паходжанне:
Існуе некалькі тэорый: ад кельцкай да лацінскай.
Назвы:
У лістападзе 2004 г. муніцыпалітэт ухваліў пастанаўленне, якое абапіралася на Закон буйных гарадоў[13][14], каб усталяваць афіцыйны статус двух тапанімічных формаў, парушаючы закон аб моўнай стандартызацыі.
Рашэнне аб прыняцці падвойнай назвы A Coruña/La Coruña было адменена Вярхоўным Судом Іспаніі з той высновы, што муніцыпальны закон не можа адмяніць галісійскі закон 1983 г. аб моўнай нармалізацыі, артыкул № 10 якога абвяшчае, што «ў якасці афіцыйных назваў галісійскіх тапонімаў выкарыстоўваюцца назвы на галісійскай мове».
У цяперашні час некалькі арганізацый[15] працягваюць абараняць назву La Coruña як афіцыйную форму, спасылаючыся да Канстытуцыі Іспаніі 1978 г.. Яны сцвярджаюць, што яна парушаецца, калі забараняецца выкарыстанне назвы на іспанскай, афіцыйнай мове, і што ніякі аўтаномны закон не можа быць вышэйшым за канстытуцыю. З іншага боку, артыкул 14.2 Закона 7/1985 Reguladora de las Bases del Régimen Local (Рэгуляванне сістэмы самакіравання), асноўны закон дзяржавы, абвяшчае, што муніцыпалітэты могуць мець назвы на іспанскай, таксама на другой афіцыйнай мове ці на абодвух, такім чынам робячы легітымным выкарыстанне галісійскай формы ў якасці афіцыйнай назвы.
Этнахаронім як ў галісійскай, так і ў іспанскай мовах гучыць аднолькава: coruñeses ці coruñesas.
Выява герба горада шырока прадстаўлена па ўсяму гораду, напрыклад, на гарадской мэблі, ліхтарных слупах, урнах і нават на гарадскіх тратуарах. Ён ўяўляе сабой сіні шчыт, на якім змешчаны маяк Вежа Геркулеса, які стаіць на камнях, і семь марскіх грабеньчыкаў па тры з кожнага боку і адзін унізе. Таксама яркім элементам з’яўляецца наяўнасць чэрапа і скрыжаваных костак, якія сімвалізуюць міфалагічны трыумф Геракла над Герыёнам , косткі якога пахаваны ў фундаменце маяка.
Згодна з легендай, Геракл перамог Герыёна. Геркулес пераследваў яго ад Кадзіса да каруньскага паўвострава, дзе меў з ім жорсткую бойку, з якой выйшаў пераможцам, абезгаловіўшы Герыёна на невялікім паўвостраве сярод вялікіх камянёў на беразе мора. У гонар перамогі над ворагам была пабудавана знакамітая Вежа, якая з’яўляецца на гербе Ла-Каруньі прыкладна з 1521 года[16].
Варта адзначыць, што цяперашні сцяг Галісіі без шчыта быў утвораны ад сцяга марской правінцыі Ла-Карунья[17]
Муніцыпалітэт Ла-Карунья знаходзіцца ў правінцыі Ла-Карунья аўтаномнай супольнасці Галісія, на паўночным захадзе Пірэнейскага паўвострава. Абмежаваны з поўначы Атлантычным акіянам, з усходу рыясам Ла-Карунья і муніцыпалітэтам Алейрас, з поўдня муніцыпалітэтам Кульярэда і з усходу муніцыпалітэтам Артэйха.
Ла-Карунья мае ўнікальны рэльеф, пачынаючы з паўвострава ў форме літары Т з плоскім пярэсмыкам і крутымі пагоркамі, створанымі ў архаічныя часы. У цяперашні час некаторыя пагоркі ўвайшлі ў склад горада пасля яго пашырэння ў 1940 г., напрыклад, Монтэ Альта, Санта Маргарыта, Эйрыс і Ла-Запатэйра. Некаторыя былі пераўтвораны ў зялёныя зоны (Бенс і Монтэ-дэ-Сан-Педра). Большая частка раёнаў мае выхад да мора.
На тэрыторыі муніцыпалітэта ёсць пагоркі, такія як Монтэ-дэ-Сан-Педра, і некалькі астравоў, напрыклад, архіпелаг Сан-Педра .
Ла-Карунья амаль з усіх бакоў амываецца водамі Атлантычнага акіяна, з усходу знаходзіцца Бухта Арзан-Рыясор, з захаду — Рыяс Ла-Карунья.
Існуе таксама штучны вадаспад побач з Оперным тэатрам і Паркам Святой Маргарыты.
Клімат у горадзе марскі з мяккімі тэмпературамі на працягу ўсяго года.
Ла-Карунья знаходзіцца ў Еўра-Сібірскім рэгіёне[18], у ландшафце плоскіх узгоркаў, якія шырока сустракаюцца ў Галісіі на паверхнях ад 0 да 500 метраў над узроўнем мора.
З’яўляючыся прыбярэжным горадам, Ла-Карунья мае мяккі марскі клімат, які не робіць рэзкіх тэмпературных перападаў на працягу года. Лета і зіма мяккія, з чаргаваннем сонечных і даждлівых дзён. Сярэднегадавая адносная вільготнасць каля 70 %[19].
Клімат Ла-Каруньі[20] | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месяц | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сяр. макс., °C | 13.1 | 13.7 | 14.9 | 15.5 | 17.4 | 19.8 | 21.8 | 22.5 | 21.5 | 18.7 | 15.8 | 14.0 | 17.4 |
Сяр. мін., °C | 7.6 | 8.0 | 8.6 | 13,1 | 9.4 | 13.7 | 15.6 | 16.0 | 14.8 | 12.6 | 10.3 | 8.9 | 11.4 |
Ападкі, мм | 128 | 102 | 79 | 85 | 80 | 42 | 30 | 35 | 68 | 110 | 114 | 135 | 1008 |
Рэкорды тэмпературы: максімальныя тэмпературы былі адзначаны метэаролагамі 12 жніўня 2003 г. — 37,7 °C — на метэастанцыі аэрапорта Ла-Каруньі і 28 жніўня 1961 года — 39,6 °C — на гарадской метэастанцыі. Мінімальнымі тэмпературамі былі −4,8 °C 7 студзеня 1985 года на метэастанцыі аэрапорта і −3 °C 22 лютага 1948 года на гарадской метэастанцыі[21].
Экстрэмальныя сітуацыі: на працягу апошніх дзесяцігодзяў ў горадзе было зафіксавана некалькі нетыповых выпадкаў надвор’я, напрыклад, такіх, як цыклон Клаус , які ў студзені 2009 г. пабіў рэкорд хуткасці ветра, што дасягаў 200 км/г, ураган Гартэнзія , які зрабіў тое ж самае ў кастрычніку 1984 г., або спякота ў Еўропе ў 2003 г. .
Сярод іншых падзей варта адзначыць буру ў сакавіку 2008 г., якая выклікала паводку на набярэжнай і праспекце Pedro Barrié de la Maza, і пахаладанне ў 1987 г., з прычыны якога на вуліцы горада выпаў снег. Пасля гэтага выпадку снегу ў горадзе не было, калі не ўлічваць высакагор’е Запатэйра[22].
У парках горада, Лос-Хардзінес дэ Мэндэс Нуньес, Сад Сан-Карлас і Санта-Маргарыта , вельмі многа птушак, сустракаюцца такія віды як Phylloscopus ibericus, Parus ater, вялікая сініца (Parus major), туркаўка кольчатая (Streptopelia decaocto) і вяхір (Columba palumbus). Іншыя птушкі агульныя для ўскраін, напрыклад, канюк звычайны (Buteo buteo), ястраб-перапёлачнік (Accipiter nisus) і пустальга звычайная (Falco tinnunculus). Акрамя таго можна назіраць некалькі відаў чаек. Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца жоўталапая чайка (Larus michahellis), клуша (Larus fuscus) і чайка азёрная (Chroicocephalus ridibundus).
У парку Сан-Педра і Бенс сустракаюцца чародкі з дзясяткаў чачотак (Carduelis). Узімку ў траве гуляюць шматлікія конікі (Anthus). Улетку галубы (Columba) ўюць гнёзды сярод прыродных зараснікаў жаўтазелю (Genista). Сярод іншых жывёл гэтых паркаў сустракаюцца яшчаркі, трусы і нават лісы.
Даволі дзіўна выглядае плывучы хвалялом процілеглага Castillo de San Antón. Пабудаваны са старых шын, ён з’яўляецца ў час прыліву сховішчам уражлівай колькасці вадаплаўных птушак, у тым ліку такіх, як чорнавалёвік (Calidris), грыцук малы (Limosa lapponica), пясчанка (Arenaria), баклан вялікі (Phalacrocorax carbo) і доўганосы баклан (Phalacrocorax aristotelis).
На пляжах і скалах збіраецца багавінне, што чапляецца за камяні; побач з імі, у лужах салёнай вады, сустракаюцца чырвоныя водарасці розных відаў. На ўзбярэжжы безліч мідый, малюскаў і марскіх зорак.
На скалах цяжкія ўмовы для жыцця з-за пастаянных вятроў, салёнасці і цяжкасці спасціжэння харчовага субстракту, яны часта амаль вертыкальныя. Але і на іх можна знайсці расліннасць, напрыклад, армерыя прыморская (Armeria maritima), побач з ёю можна сустрэць крытмум марскі (Crithmum maritimum), расходнік (Sedum acre), розныя лішайнікі, якія пакрываюць пароду шэрым, чорным, жоўтым і аранжавым.
Што тычыцца дзікай фаўны падводных рыб, можна адзначыць Atherina presbyter, Chromis chromis і Sparus aurata, якія жывуць паміж скал, агульна распаўсюджанымі з’яўляюцца Haliotis, каракаціцы (Sepiida) і васьміногі (Octopoda). Акрамя гэтага ля берага можна ўбачыць афалінаў (Tursiops truncatus) і Globicephala melas[23].
У 1976 г. адбылося першае з марскіх бедстваў, якія абрынуліся на ўзбярэжжа экалагічнай Каруньі. 13 мая гэтага года нафтавы танкер «Urquiola» сеў на мель і пасля загарэўся пры набліжэнні да порта Ла-Карунья. Улады спрабавалі выцягнуць лодку ў адкрытае мора, але танкі судна разарваліся і пачаўся разліў нафты ў мора, якая затым загарэлася. У выніку гэтага інцыдэнту жыхарам Каруньі засталіся брудныя берагі з палівам на некалькі тыдняў.
Раніцай 3 снежня 1992 г. танкер «Aegean Sea» наблізіўся да порта Ла-Карунья ва ўмовах неспрыяльнага надвор’я, з хуткасцю ветру больш за 100 км/г і бачнасцю менш за 100 метраў. З-за моцнага хвалявання, па меркаванні капітана судна, або пасля няправільнага манеўру, у адпаведнасці з Генеральнай дырэкцыяй марскога флоту, карабель сышоў з устаноўленага маршрута і ў канчатковым выніку наскочыў на скалы ў некалькіх сотнях метраў ад берага і ўваходу ў гавань. Паводле інфармацыі капітана, гэта адбылося ў 4:50 раніцы.
У 08:00 карабель сеў на мель ля Вежы Геркулеса, каля ўваходу ў гавань. У 9:45 судна раскалолася на дзве часткі.
Неўзабаве карабель пачаў гарэць, таму што інертны газ падпітваў гарэнне. Прайшло крыху больш за паўгадзіны, перш чым капітан дазволіў эвакуацыю 28 членаў экіпажа, якія былі зняты выратавальнымі верталётамі «Helimer Galicia», «Pesca I» і «Pesca II», разам з караблём Чырвонага Крыжа «Blanca Quiroga».
Чалавечых ахвяр не было. Прыйшлося эвакуіраваць жыхароў з навакольных дамоў, каля 300 сем’яў правялі ноч па-за домам. Воблака дыму ад карабля на некалькі гадзін закрылі неба горада, у той час як у другой палове дня вецер перамяніўся на рыяс Ферол .
Хоць атрымалася адпампаваць каля 6000 тон сырой нафты, вялікая яе частка трапіла ў мора або загарэлася, астатняя нафта выпарылася з-за высокай лятучасці гэтага тыпу нафты. Недастатковыя меры па барацьбе з нафтавым забруджваннем і затрымка з пачаткам работ прывялі да таго, што нафтавая пляма дасягнула мыса Прыор і рыясаў Ла-Карунья, Арэс , Бетансас і Ферол .
Пацярпелі ў агульнай складанасці каля 300 км берагавой лініі, гэта абмежавала дзейнасць больш за 4000 рыбакоў, здабытчыкаў морапрадуктаў і малюскаў, і ачышчальныя збудаванні звязаных з узбярэжжам галін аквакультуры. Сума прэтэнзій на кампенсацыі дасягнула 300 млн еўра.
Колькасць мёртвых жывёл вар’іруецца ад 500, паводле даных гандлёвага флоту , да 26 000, згодна з экалагічнымі групамі.
Карма «Aegean Sea», якая амывалася хвалямі ля Вежы Геркулеса, зрабілася на працягу многіх гадоў турыстычнай славутасцю. У выніку яе прадалі на металалом. Якар захаваўся ў акварыўме Finisterrae .
Кампенсацыі пацярпелым пачалі выплачвацца ў 2002 г., пасля доўгага судовага працэсу ў Вышэйшым судзе Галісіі.
10 верасня 1996 г. ў горадзе адбылася яшчэ адна фатальная падзея, калі абвалілася звалка Bens на раён O Portiño, заваліўшы некалькі плацін і будынкаў патокам у 200 000 кубаметраў бруду і смецця, што выклікала смяротны зыход і захапіла некалькі дзясяткаў аўтамабіляў і катэраў. Інцыдэнт выклікаў вялікія нязручнасці для гараджан, на працягу некалькіх дзён невыносны смурод пакрываў горад, асабліва шчыльны ў зоне аварыі.
Апошняе з вялікіх бедстваў, з якімі давялося сутыкнуцца Ла-Каруньі, адбылося 13 лістапада 2002 г., калі нафтавая пляма, выкліканая крушэннем танкера «Prestige», дасягнула берагоў, хоць шкода для наваколляў была не такой моцнай, як у іншых абласцях Галісіі.
Асноўны артыкул Гісторыя Ла-Каруньі
Існуюць запісы аб існаванні ў дарымскія часы паселішчаў на тэрыторыі сучаснай Ла-Каруньі (Форт Элвінья і Верхняя Санта-Маргарыта (ісп.: Alto de Santa Margarita)). Племя альтабраў — карэнныя жыхары вобласці паміж рыясамі Арэс і Ферол . Заліў Ла-Каруньі згаданы пад назвай Portus Magnus Artabrorum (Вялікі порт альтабраў) і быў адным з важных пунктаў так званага Сярэбранага маршруту . Назва Brigantium адносіцца да Бетансаса . Пталамей піша пра паселішча Фара (ісп.: Faro) (гэта, безумоўна, адносіцца да сучаснай Каруньі) і згадвае Вежу Геркулеса. Дыян Касій кажа пра прыбыццё Цэзара да ўзбярэжжа Брыгантыўма. Пад рымлянамі Ла-Карунья была апошнім пунктам маршруту і даволі важным портам.
Войскі Юлія Цэзара прыбылі ў 62 да н.э., і рымляне назвалі месца Брыгантыўм. У II стагоддзі нашай эры была пабудавана Вежа Геркулеса, што паказвае важнасць порта ў гэтай мясцовасці ў тыя часы. У апошні час былі знойдзены рэшткі некропаліса[24] і іншых рымскіх будынкаў у гарадскіх раёнах Pescadería і Monte Alto.
Пасля падзення Рымскай імперыі маленькае паселішча падпадае пад валоданне свеваў і вестготаў.
Уварванне арабаў на Пірэнейскі паўвостраў у 711 г. не аказала вялікага ўплыву на гэтую вобласць, якая на працягу стагоддзя заставалася часткай хрысціянскага каралеўства Астурыя.
Бермуда II дараваў Царкве ўладу над Круніяй і востравам Фара (які пазней стаў паўвостравам, на ім пабудавалі Вежу Геркулеса), а ў IX—X стагоддзі перыядычныя атакі флоту вікінгаў зрабілі мясцовасць бязлюднай, таму што людзі аддавалі перавагу жыццю ў раёне Бетансаса, бо лічылі зону рыяса больш бяспечнай.
Так працягвалася да 1208 г., калі горад скарыўся пад уладу караля Леона Альфонса IX, які перасяліў жыхароў суседняй вёскі Эль-Бурга на месца цяперашняга Старога горада, аднавіў горад і надаў яму прывілеі паводле Фуэрас Бенавентэ . Такім чынам, Ла-Карунья зрабілася анклавам, які падпарадкоўваўся непасрэдна каралю, вольным ад вернасці духавенству і феадалам, якія падзялілі астатнюю Галісію.
Дзесяцігоддзем пазней Альфонса X Кастыльскі дараваў гораду права таргаваць соллю без выплаты падаткаў, што прывяло да эканамічнага буму.
У часы праўлення Энрыке III Кастыльскага , у апошнія гады XIV стагоддзя былі пабудаваныя сцены, якія абаранялі цэнтр Старога горада. Некаторыя рэшткі захаваліся, напрыклад, тры брамы, якія адкрываліся да мора. Таксама захавалася крэпасць, якую называюць Старая крэпасць, зараз на гэтым месцы знаходзіцца Сад Сан-Карлас .
Ужо ў XIV стагоддзі Хуан II Кастыльскі надаў Ла-Каруньі ў 1446 г. статус горада. Карл V заснаваў у ім Дом Гандлю для спецый і адплыў з порта, каб каранавацца імператарам у Германіі.
На працягу XVII і XVIII стагоддзяў бесперапынныя войны за Іспанскую манархію аказалі ўплыў на павышэнне падаткаў і вярбоўку насельніцтва. Горад прыйшоў у заняпад.
Каралева Елізавета I адчувала глыбокую варожасць з каралём Іспаніі Філіпам II, што прывяло да серыі ваенных канфліктаў. 21 ліпеня 1588 ў порт зайшла Непераможная армада[25], якая пацярпела ад шторму на шляху з Лісабона, каб адрамантаваць караблі і папоўніць прыпасы.
Годам пазней, у 1589 г., англійская каралева выслала флот пад камандаваннем Фрэнсіса Дрэйка, вядомы як Англійская армада . Горад змагаўся з захопнікамі пад кіраўніцтвам гераіні Марыі Піты і спрабаваў супрацьстаяць аблозе. Такім чынам, спаліўшы манастыр Санта-Дамінга, раёны Санта-Томас і рыбнага рынку, 19 мая англічане знялі аблогу.
Менавіта ў гэты час Каралеўскі суд Галісіі пераехаў з горада Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Ла-Карунью[26].
У 1620 г. Філіп III заснаваў Марскую школу для хлопчыкаў і ў 1682 г. ажыццявіў аднаўленне Вежы Геркулеса па праекце архітэктара Антунеса.
Падчас Вайны за іспанскую спадчыну, горад зноў пацярпеў рост падаткаў і вярбоўку насельніцтва. Вайна скончылася ў 1716 і спрыяла аднаўленню эканомікі, пачаліся вытворчасць і экспарт дзейнасці каталонскіх буржуазных прадпрымальнікаў, якія базуюцца ў горадзе.
Падчас праўлення Карла III Ла-Карунья ў канчатковым рахунку разбурыла манаполію Кадзіса як адзінага горада, якому было дазволена гандляваць з калоніямі ў Амерыцы. Трынаццаць партоў, у тым ліку Ла-Карунья, атрымлівалі выгаду ад такога гандлю. З гэтага моманту горад багацеў, кароль пабудаваў сцяну вакол рыбнага рынку (ісп.: Pescadería), яна захавалася ў выглядзе хвалярэза , які падзяляе пляжы Рыясор і Арзан.
Менавіта ў гэтым стагоддзі, калі пачалася першая прамысловая дзейнасць у горадзе са стварэннем завода Каралеўскага завода па вытворчасці тытуню (ісп.: Real Fábrica de Tabacos) — працаваў да 90-х гадоў мінулага стагоддзя і Каралеўскай фабрыкі па вытворчасці галаўных убораў (ісп.: Real Sombrerería de La Coruña).
У першай палове ХIХ стагоддзя горад перажыў значны рост насельніцтва з 12 000 жыхароў у першыя гады да прыкладна 20 000 ў 1850 годзе.
30 лістапада 1803 з порта выйшла, накіроўваючыся ў Амерыку, экспедыцыя пад кіраўніцтвам Франсіска Хаўера Бальміса , якая везла вакцыну супраць воспы ў іспанскую Амерыку. Гэта была першая міжнародная здраваахоўчая экспедыцыя ў свеце.
Падчас нашэсця Напалеона ў маі 1808 горад аказаў супраціў французскай акупацыі з самага яе пачатку, на чале з Сінфарыяна Лопесам (ісп.: Sinforiano López).
Патрыятычнае паўстанне пачалося 30 мая, калі натоўп людзей з суседніх правінцый, раз’юшаны весткамі пра ўсеагульнае паўстанне, запатрабаваў, каб павесілі іспанскі сцяг і распачалі салюты, якія былі традыцыйнымі ў той дзень, дзень Сан-Фернанда і анамастыкі караля Фердынанда VII. Генерал-капітан Антоніа Філаньеры (ісп.: Antonio Filanghieri) спрабаваў супакоіць патрыётаў, але яны пайшлі ў яго палац. Быў сфарміраваны Савет абароны, як і ў іншых буйных гарадах Іспаніі, у выніку чаго Ла-Карунья стала на бок патрыётаў і знаходзілася ў стане вайны з французамі.
Іншыя месцы Галісіі, напрыклад, Віга супраціўляліся. У Ла-Каруньі адбылося некалькі бітваў, найбольш значнай з якіх з’яўляецца Бітвы пры Элвіньі (ці Ла-Каруньская бітва) , у якой 16 студзеня 1809 года сустрэліся французы і англічане.
19 жніўня 1815 года фельдмаршал Хуан Дыяс Парліер , празваны El Marquesito, выступіў з намерам аднавіць Канстытуцыю 1812 года , падтрыманую буржуазіяй і інтэлігенцыяй Каруньі. Тым не менш, 22 жніўня войскі лібералаў ваеннай сдаліся, былі схоплены і дастаўлены ў замак Святога Антонія, дзе былі прысуджаны да смерці і павешаны на шыбеніцах 3 кастрычніка 1815 года.
У пачатку 1833 года ў Іспаніі пачалася Першая карлісцкая вайна , Ла-Карунья, верная свайму ліберальнаму духу, аб’явіла сваю падтрымку каралеве Ізабеле II. Горад быў абложаны некалькі разоў экспедыцыямі карлістаў, але ні разу не быў заняты войскамі Дона Карласа Старэйшага. Пасля заканчэння канфлікту каралева Ізабела II падаравала гораду статус сталіцы правінцыі ў 1849 годзе.
У канцы дзевятнаццатага стагоддзя ў горадзе пачалі развівацца новыя галіны прамысловасці і банкі, якія ляглі ў аснову сучаснага мегаполіса. У той час такія постаці, як Эмілія Парда Басан і Аўрэліана Лінарэс Рывас (дэпутат Ліберальнай партыі), павысілі прэстыж горада і забяспечылі значныя фінансавыя ахвяраванні ў цяжкія часы для насельніцтва Каруньі.
Пасля страты апошніх іспанскіх калоній за мяжой у 1898 годзе многія галісійцы, якія зарабілі багацце ў Карыбскім рэгіёне, так званыя «indianos», вярнуліся са сваімі грашыма і жаданнем аднавіць у горадзе Геркулеса (ісп.: ciudad herculina) тую раскошу, якую яны ведалі ў такіх гарадах, як Гавана або Сант’яга-дэ-Куба.
У XX стагоддзі адбыўся дэмаграфічны і эканамічны выбух, у выніку якога быў анексаваны муніцыпалітэт Оза . Гэта дала штуршок для развіцця прамысловасці, энергетыкі порта, павелічэння заснаваных саюзаў і сеткі бізнесу і гарадскіх службаў. Ла-Карунья становіцца сталіцай галісійскага архітэктурнага авангарда стагоддзя, пашырылася будаўніцтва будынкаў з фасадамі ў стылі мадэрн (раён плошчаў Lugo, Orense, Pontevedra, Linares Rivas, сімвалічныя будынкі Кіёск Альфонса , Іспанскага нацыянальнага радыё і гасцініца Atántico) y з 1922 года самым высокім будынкам у Іспаніі быў галоўны офіс Банка Пастор[27], які страціў сваё першынство ў 1929 годзе з будаўніцтвам на мадрыдскай Гран-Віа штаб-кватэры кампаніі Telefónica.
У часы Другой рэспублікі горад працягваў сваю эканамічную і палітычную экспансію. Менавіта ў гэты час рацыяналізм прыйшоў у горад, архітэктурныя характарыстыкі трыццатых гадоў у цяперашні час выкарыстоўваецца пры будаўніцтве інстытута, бібліятэкі і ваенна-марской акадэміі.
У 1936 годзе ўспыхвае грамадзянская вайна, і войскі, лаяльныя да ваеннага перавароту генерала Франка, абложваюць горад. Яны захапілі кантроль і ўчынілі крывавую разню з казнямі ў мясцовасці Campo de la Rata . Карунья застаецца бастыёнам федэральнага рэспубліканізму.
Падчас Дыктатуры Франка была пабудавана адна з асноўных дарог, вядучых з цэнтра горада, гэта адбылося ў 1957 годзе[28]. Яна была названа ў гонар Альфонса Маліна . Прадпрымальнік Педра Бары дэ ла Маза заснаваў кампанію Unión Fenosa
У 1960 горад адчуў на сабе высокія тэмпы росту насельніцтва, атрымаўшы 60 тысяч новых жыхароў усяго за адно дзесяцігоддзе, у сувязі з хваляй іміграцыі з сельскіх раёнаў, горад пашырыўся на захад і поўдзень, будаваліся новыя раёны, такія як Los Mallos і el Agra del Orzán.
У 1975 годзе з будаўніцтвам Вежы Геркона (таксама вядомай як Вежа Коста-Рыка) горад пачаў расці вертыкальна, што паказвае адметнасць яго ад іншых іспанскіх гарадоў. З моманту завяршэння будаўніцтва яна застаецца самым высокім будынкам у паўночнай Іспаніі, яго вышыня 108 метраў, 119[29] з антэнай Тэлебачання Галісіі (TVG) са штаб-кватэрай у Ла-Каруньі, якая знаходзіцца ў гэтым будынку.
Паводле Статуту Аўтаноміі Галісія ў 1981 годзе Ла-Карунья страціла статус галісійскай сталіцы, які мела з 1563 года[30][31][32] на карысць Сант’яга-дэ-Кампастэла, у выніку чаго адбылася самая маштабная маніфестацыя ў гісторыі горада[33].
Падчас праўлення Франсіска Васкес Васкеса (1983—2006), які 6 разоў запар абіраўся абсалютнай большасцю галасоў, у Ла-Каруньі былі распачаты амбіцыйныя горадабудаўнічыя праекты, адной з самых сімвалічных пабудоў была вялікая набярэжная даўжынёй дванаццаць кіламетраў (самая доўгая ў Еўропе)[34], і тры навуковых музея:
Было створана кіраванне «=MC²» (ісп.: Museos Científicos Coruñeses — Навуковыя музеі Каруньі), якое зрабіла Ла-Карунью нацыянальным навукова-папулярным цэнтрам[35].
У гэты час у горадзе з’явіліся Оперны тэатр , Калізей (многафункцыянальны для розных тыпаў падзей, у тым ліку і для бою быкоў), парк скульптур вакол Вежы Геркулеса, абеліск Міленіум , стадыён Рыасор і іншыя.
Нягледзячы на тое, што Франсіска Васкес ніколі не прайграваў выбары, апошнія гады яго праўлення былі адзначаны некалькімі спрэчкамі, у тым ліку яго канфрантацыяй з галісійскім рэгіянальным урадам па назве горада на іспанскай і галісійскай мовах. Васкес абіраўся мэрам да 2006 г., пакуль прэм’ер-міністр Хасе Луіс Радрыгес Сапатэра не прызначыў яго паслом Іспаніі ў Ватыкане. Мэрам зрабіўся былы намеснік Васкеса Хаўер Ласада .
На выбарах 2007 года партыя ПСГ-ІСПП атрымала большасць галасоў, страціўшы абсалютную большасць галасоў[36]. У гэтай сітуацыі Ласада выбірае прагрэсіўнае пагадненне ўраду з Блокам нацыяналістаў Галісіі (BNG), кандыдатам ад гэтай партыі з’яўляецца віцэ-мэр Энрыке Тэль.
У апошнія дзесяцігоддзі было праведзена некалькі змен у горадзе: зніжэнне долі розных адміністрацыйных і ваенных функцый, умацаванне яго структуры і бізнесу, тут размясціліся філіялы некаторых буйных іспанскіх кампаній, такіх як банкі Novagalicia Banco і Банка Пастор , медыя-група Grupo Voz і тэлекамунікацыйная кампанія R , у суседнім муніцыпалітэце Артэйха знаходзіцца штаб-кватэра Inditex, адной з буйнейшых тэкстыльных кампаній у свеце (яна валодае папулярнымі брэндамі Pull and Bear , Zara, Massimo Dutti і Bershka ) і інш.), якая аказвае важны ўплыў на горад. Важным трэба лічыць таксама дзейнасць Ла-Каруньскага порта (другі ў Галісіі па пастаўках свежай марской рыбы) і бум у камерцыйнай дзейнасці порта (нафта і навалочныя грузы)[37]. З аэрапорта Ла-Каруньі, які змешчаны ў муніцыпалітэце Кульярэда здзяйсняюцца палёты па Іспаніі і ў некаторыя еўрапейскія гарады. Гадавы пасажырапаток рэзка павялічыўся ў апошнія гады.
Горад таксама стаў вядомы на міжнародным узроўні дзякуючы нядаўнім поспехам сваёй асноўнай футбольнай каманды, Дэпартыва Ла-Карунья, якая стала чэмпіёнам Іспанскай футбольнай лігі ў сезоне 1999—2000 і некалькі разоў заняла там другое месца.
У 2008 г. адбылося святкаванне 800-ай гадавіны заснавання Ла-Каруньі Альфонса IX ў 1208 г. і 200-годдзе з дня Бітвы пры Элвіньі.
29 чэрвеня Вежа Геркулеса, старажытны сімвал горада, была аб’яўлена Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.
Ла-Карунья падзелена на 5 прыходаў :
Апошнія чатыры далучаны да горада анексіяй муніцыпалітэта Оза.
Паводле дадзеных за 2010 год[38], на тэрыторыі муніцыпалітэта знаходзіцца 46 асобных паселішчаў , тым не менш, самым густа заселеным (з 220 581 зарэгістраваным жыхаром) з’яўляецца сталіца муніцыпалітэта Ла-Карунья.
Насельніцтва астатніх прыходаў складае:
Ла-Карунья аказаўся за межамі працэсу павелічэння буйных гарадоў, які адбываецца ў Еўропе. Такім чынам, у апошнім дзесяцігоддзі ХХ ст. горад страціў каля 3 500 жыхароў, у той час як сталічная вобласць, якая складаецца з васьмі муніцыпальных утварэнняў вырасла на 20 000. Прырост насельніцтва, які назіраўся з канца XIX ст., пачынае зніжацца, у асноўным, дзякуючы двум фактарам:
Графік насельніцтва Ла-Каруньі |
---|
Колькасць насельніцтва 1877—2008 | |||
---|---|---|---|
Год | Агульнае муніцыпалітэт |
Агульнае правінцыя |
Працэнт (%) |
1877 | 35.718 | 612.402 | 5,82 % |
1887 | 39.609 | 635.327 | 6,23 % |
1897 | 38.927 | 651.623 | 5,97 % |
1900 | 44.057 | 681.895 | 6,46 % |
1910 | 49.290 | 726.697 | 6,78 % |
1920 | 63.603 | 772.363 | 8,23 % |
1930 | 71.511 | 835.906 | 8,55 % |
1940 | 98.834 | 912.662 | 10,83 % |
1950 | 127.618 | 971.641 | 13,13 % |
1960 | 173.661 | 1.035.619 | 16,77 % |
1970 | 189.467 | 1.030.745 | 18,38 % |
1981 | 231.721 | 1.093.121 | 21,20 % |
1991 | 246.953 | 1.096.966 | 22,51 % |
2001 | 236.379 | 1.096.027 | 21,56 % |
2009 | 246.056 | 1.145.488 | 21,48 % |
Нягледзячы на гэтыя дадзеныя, насельніцтва пачало аднаўляцца дзякуючы іміграцыі. Хоць гэта ў асноўным рэпатрыянты, якія з’ехалі ў 80-х і 90-х гадах, спецыялісты і пенсіянеры, таксама моладзь з Паўднёвай Амерыкі і, у значна меншай ступені, людзі з Далёкага Усходу, Афрыкі і Усходняй Еўропы.
Калі разглядаць месца паходжання жыхароў Ла-Каруньі, амаль палова з іх нарадзілася ў гэтым горадзе, 88 % — у Галісіі, і 96 % нарадзіліся дзе-небудзь у Іспаніі. Такім чынам, толькі 4 % маюць замежнае паходжанне[39].
Дадзеныя за 2008 г. кажуць нам, што горад і яго сталічныя вобласці працягваюць расці.
Гарадская метраполія | |||
---|---|---|---|
Муніцыпалітэт | насельніцтва | ||
Ла-Карунья | 246.056 | ||
Кульярэда | 28.227 | ||
Артэйха | 29.762 | ||
Алейрас | 33.443 | ||
Сада | 14.487 | ||
Бергонда | 6.696 | ||
Абегонда | 5.798 | ||
Камбрэ | 23.231 | ||
Караль | 5.770 |
З урбанізацыяй колькасць новых зямель у Ла-Каруньі значна знізілася з 1970-х гадоў, кошт за квадратны метр зямлі пачаў павышацца, а прылеглыя муніцыпалітэты адчулі на сабе прыток новых жыхароў, якія толькі зараз пачалі вяртацца ў сам горад Ла-Карунья. Гэта павольна цягнулася да 1990-х, калі яны адчулі значны рост. У некаторых паселішчах насельніцтва падвоілася з 1991 года.
У цяперашні час плошча Ла-Карунья займае 55 % ад агульнага ліку муніцыпальных тэрыторый, г. зн, што горад займае плошчу ў 20 квадратных кіламетраў (з калягарадскімі тэрыторыямі 36,83) і мае 246 056 жыхароў.
Агульная колькасць насельніцтва і плошча сталічнай вобласці Карунья вар’іруецца ў залежнасці ад аўтараў. Яго ўплыў распаўсюджваецца, вядома, за межамі вобласці Ла-Карунья, а таксама дасягае раёнаў Бергантыньяс , Бетансас , Эўме і Фероль, утвараючы канурбацыю.
У цяперашні час праводзяцца розныя мерапрыемствы, якія спрыяюць павышэнню звязвання Ла-Каруньі з астатняй сталічнай вобласцю. Ствараюцца новыя дарогі і плануюцца новыя віды транспартнай сеткі (Легкарэйкавы транспарт ).
Бліжэйшымі для Ла-Каруньі вялікімі цэнтрамі насельніцтва з’яўляюцца прыход Мейсэндэ (каля 7 000 жыхароў, самы вялікі ў муніцыпалітэце Артэйха), а таксама паселішчы, прылеглыя да вусця рыяса, з агульнай колькасцю ў прыкладна 40 000 чалавек, у тым ліку Пярылья , А Тэмпле , Ла-Баркала , Эль-Бурга , Вілабоа і іншыя.
Mandato | Мэр | Палітычная партыя |
---|---|---|
1979-1981 | Дамінгас Мерына | Галісійскі саюз |
1981-1983 | Жаакін Лопез | Саюз дэмакратычнага цэнтра |
1983-1987 | Франсіска Васкес Васкес | ПСГ-ІСПП |
1987-1991 | Франсіска Васкес Васкес | ПСГ-ІСПП |
1991-1995 | Франсіска Васкес Васкес | ПСГ-ІСПП |
1995-1999 | Франсіска Васкес Васкес | ПСГ-ІСПП |
1999-2003 | Франсіска Васкес Васкес | ПСГ-ІСПП |
2003-2006 | Франсіска Васкес Васкес | ПСГ-ІСПП |
2006-2007 | Хаўер Ласада | ПСГ-ІСПП |
2007-2011 | Хаўер Ласада | ПСГ-ІСПП |
2011- | Карлас Нягрэйра Саута | Народная партыя Галісіі |
Судовая адміністрацыя ўключае ў сябе Вышэйшы суд Галісіі, Суд правінцыі і Кіраўніцтва судовай акругі № 4 у правінцыі Ла-Карунья, чый раён уключае ў сябе горад Ла-Карунья і 6 вёсак у рэгіёне[40].
Сярод выбітных помнікаў галоўнае месца займае сімвал Ла-Каруньі, Вежа Геркулеса, найстарэйшы дзеючы маяк у свеце[41]. Паходжанне вежы невядомае, яна была перабудавана рымлянамі ў II стагоддзі. Надпіс на камне змяшчае імя C. Servius Lupus, архітэктара Лузітаніі, старажытнарымскай правінцыі ў Іспаніі. Сучасны фасад неакласічнага стылю з’явіўся пасля рэканструкцыі, зробленай ў XVIII стагоддзі. У часы праўлення Карла IV праводзіцца поўная рэканструкцыя, якая працягвалася ў перыяд з ліпеня 1788 па снежань 1790, на чале з Эўстахіа Джаніні ў стылі неакласікі. Зараз вежа ў плане квадратная (у адрозненне ад мінулага, калі яна ўяўляла сабой круг), складае 58 метраў у вышыню і працягвае заставацца дзеючым маяком, дапамагаючы суднам на дзясяткі кіламетраў вакол. У 1991 годзе вакол вежы быў створаны Парк скульптур з працамі такіх вядомых мастакоў, як Франсіска Лейра Луіс , Пабла Серана і іншых.
У 2007 годзе[42], Вежа стала кандыдатам на абранне ў Сусветную спадчыну. З 9 снежня 2008 года[43] яна стала пабрацімам Статуя Свабоды ў Нью-Ёрку, а 25 чысла таго ж месяца яна паўтарыла гэта з Маяком замка Мора ў Гаване, які з’яўляецца старэйшым у Амерыцы і лічыцца сімвалам Кубы.
27 чэрвеня 2009 ЮНЕСКА абвясціла Вежу Геркулеса Сусветнай спадчынай[44].
Замак Сан-Антон змешчаны ля порта, у раёне Ла-Салана. Ён быў пабудаваны на тагачасным невялікім востраве ў сярэдзіне бухты Ла-Карунья, дзе была невялікая капліца, прысвечаная Святому Антонію. Ён абараняў горад ад атак з боку мора. У адпаведнасці з надпісам на сцяне крэпасці, будаўніцтва было пачата ў 1587.
Падчас атакі брытанцаў у складзе Англійскай армады , якая адбылася ў 1589, замак унёс эфектыўны ўклад у абарону горада, нягледзячы на тое, што быў недабудаваны. Пасля завяршэння нападу будаўніцтва працягвалася да поўнага завяршэння работ у 1590. З XVIII стагоддзя крэпасць стала турмой, гэтую функцыю яна выконвала да перадачы яе гарадскому савету Каруньі ў 1960.
Цяпер там знаходзіцца музей археалогіі і гісторыі горада , з моманту яго заснавання ў кастрычніку 1968.
Асноўны артыкул: Манастырская царква Санта-Марыя-да-Кампа
У Старым горадзе стаіць у сваёй прыгажосці манастырская царква Святой Марыі (таксама называецца Санта-Марыя-да-Кампа). Гэта познераманская царква (XII—XIII стагоддзі), з’яўляецца калегіяльнай з 1441 г. Паводле рэгістрацыйных даных, завершана ў 1302 г. Яна мае тры нефы і паўкруглую апсіду.
Царква Сант’яга, пабудаваная ў рымскай традыцыі, мае вялікі неф з драўляным дахам і макаўку з трыма апсідамі, перабудаваную ў XV і XVI стагоддзях. Захаваліся руіны, якія належаць манастыру Сан-Францыска, заснаванаму каля 1214 і разбуранаму, часткова, у сярэдзіне XVI стагоддзя, пасля быў перабудаваны ў 1651 годзе, але быў зноў разбураны ў выніку выбуху парахавой бочкі. Ён выкананы ў гатычным стылі, мае адзін неф, сяродкрыжжа і тры апсіды, пяцікутную па цэнтры і квадратныя з бакоў. Нефы зробленыя з дрэва, а апсіды маюць своды. Прыцягваюць увагу сяродкрыжжа і цікавы партал у раманскай традыцыі.
Пабудаваная ў стылі барока, яна з’яўляецца храмам з трыма нефамі, якія маюць раскошныя дэкарацыі ў інтэр’еры. Фасад з гіганцкімі калонамі, разметка для іх была зроблена вядомым галісійскім архітэктарам барока Фернанда дэ Касасам Навоа . Вялікі прамавугольны праём старшынствуе над кампазіцыяй, тады як езуіцкія контрфорсы нагадваюць пра архітэктурнае паходжанне.
У ёй таксама адбылася першая спроба рэгістрацыі аднаполых шлюбаў у Іспаніі, у 1901 годзе[45].
Сярэднявечны храм пацярпеў у сярэдзіне XVIII стагоддзя поўнае аднаўленне. Найбольш заўважным у яго архітэктуры з’яўляецца арнамент інтэр’еру. Найбольшае яго развіццё адбылося на дэкаратыўных бакавых дзвярах святыні (1704—1867).
Рэшткі абарончых сцен, і тры брамы, якая адкрылася ў горадзе на мора ўздоўж праспекта Parrote, перад бухтай. Ён таксама захоўвае крэпасць, вядомую як Старая крэпасць, на месцы якой зараз знаходзіцца Сад Сан-Карлас .
Яна знаходзіцца пад абаронай дэкларацыі аб абвяшчэнні культурных цэннасцяў ад 22 красавіка 1949 года, а таксама аб’яўлены гістарычнай спадчынай у Іспаніі Законам 16/1985[46].
Асноўны артыкул: Абеліск
Абеліск быў пабудаваны ў 1893 годзе, калі горад Ла-Карунья прапанаваў усталяваць помнік, які ўвекавечыць памяць аб Аўрэліана Лінарэсе Рывасе, які быў вядомым палітыкам у горадзе падчас рэгенцтва Марыі Крысціны, і аддзячыць яго за шматлікія дзеянні на Каруньі.
Асноўны артыкул: Абеліск «Міленіум»
Абеліск «Міленіум» — гэта манумент у форме абеліска, які змешчаны на набярэжнай . Ён быў усталяваны, каб адзначыць пачатак XXI стагоддзя. Абеліск мае ў вышыню 46 метраў і зроблены з 2 тон сталі і 147 плітак горнага крышталя, якія прывезлі з Нідэрландаў. На першых 13 метрах распавядаюцца асноўныя гістарычныя падзеі і паказаны персоны Ла-Каруньі, нанесеныя на крышталь. Ноччу абеліск асвяшчаецца 142 лямпачкамі.
У горадзе можна ўбачыць архітэктурны комплекс плошчы Марыі Піты пад старшынством муніцыпальнага палаца з той жа назвай , які датуецца 1897 і пабудаваны ў стылі мадэрн. Цэнтрам гэтай зоны з’яўляецца Кіёск Альфонса, таксама ў стылі мадэрн, пабудаваны ў 1913 годзе і прысвечаны каралю Альфонса XIII.
Сярод іншых важных будынкаў Упраўленне порта і Будынак пошты, абодва з 50-х, Тэатр Калон з 40-х і Будынак Банка Пастор , пабудаванага па праекце мясцовага архітэктара Антоніа Тэнрэйха сумесна з Перыгрынам Эстэльесам у 1922, самым высокім у Іспаніі ў той час.
Таксама можна адзначыць Інстытут Эўсэбіа да Гуарда, які датуецца 1898 годам і Палац Юстыцыі ў стылі мадэрн з выяўленым уплывам неакласікі, пабудаваны ў 1922 годзе, таксама дзесяткі будынкаў у стылях мадэрн і авангард першай трэці ХХ стагоддзя.
Ёсць таксама вялікія архітэктурныя будынкі, пабудаваныя ў ХХ стагоддзі, такія як Оперны тэатр (1989), Музей чалавецтва (1995), Дом Навукі (1964) і іншыя.
Нарэшце, варта адзначыць археалагічную каштоўнасць гарадзішча Элвінья , дзе ў цяперашні час ажыццяўляецца тэхнічнае абслугоўванне і аднаўленчыя работы, каб стварыць новы гарадскі музей.
Галерэі , якія лепш за ўсё паказаны на шэрагу дамоў з агульным фасадам на вуліцы Ла-Марына, але прадстаўлены таксама па ўсяму гораду і акрузе. Гэтыя галерэі сталі прычынай таго, што Ла-Карунью называюць «Крыштальны горад».
Гэты спецыфічны для Галісіі архітэктурны элемент уяўляе сабой балконы, якія закрыты драўлянымі рамамі, пафарбаванымі ў белы колер з вялікай плошчай шклення. Галерэі ўпрыгожваюць заднія фасады дамоў.
Яны датуюцца XIX стагоддзем і пачалі з’яўляцца з узнікненнем плоскага нарэзанага шкла, якое пачалі вырабляць у горадзе Сан-Ільдэфонса (Сеговія). Спачатку яно прыйшло ў горад Фероль, дзе ім шклілі кармавыя часткі галеонаў у сярэдзіне XVIII стагоддзя, потым яго сталі выкарыстоўваць, каб рабіць вокны ў дамах у Феролі, Пуэнтэдэўме , Бетансасе і Ла-Каруньі. Яны былі патрэбны, каб пусціць у вокны святло, але не даць трапіць туды дажджу.
Асноўны артыкул: Стары горад Ла-Каруньі
Старым горадам называюць самую старажытную частку Ла-Каруньі. У IX—X стагоддзях жыхары вострава Фара (паўвостраў, на якім сёння стаіць Вежа Геркулеса) пакінулі раён з-за пастаянных нападаў флоту вікінгаў і пасяліліся ў раёне Бетансас. У 1208 г. кароль Альфонса IX нанова заснаваў горад, перасяліўшы людзей на месца цяперашняга Старога горада, паселішча падпарадкоўвалася непасрэдна каралю і было свабодным ад вернасці духавенству і феадалам.
У XIV ст. дзеля абароны Старога горада былі пабудаваныя сцены, сляды якіх застаюцца да гэтага часу, а таксама тры брамы, якая адкрываліся з горада на мора: Parrote, Clavo і San Miguel. Таксама тут захавалася крэпасць, вядомая як Стары Форт, у цяперашні час пераўтвораная ў Сад Сан-Карлас .
Стары горад Ла-Каруньі захоўвае вуліцы і плошчы, што ажыўляюць гісторыю горада, і высакародныя асабнякі і рэзідэнцыі. Той дом, у якім адбыўся шлюб Мануэля Мургуя і паэтэсы Расаліі дэ Кастра , знаходзіцца на вуліцы Príncipe.
Асноўны артыкул: Марская набярэжная Ла-Каруньі
Яна пабудавана як класічная набярэжная, марфалогія якой ўключае:
Набярэжная Ла-Каруньі з’яўляецца самай працяглай набярэжнай у Еўропе, яна цягнецца ўздоўж ўзбярэжжа амаль на 16 км, апярэзваючы горад. Уздоўж яе можна ўбачыць буйныя пляжы, высокія скалы, вузкія ручаі, зялёныя лугі і цудоўныя музеі, тыповае шкло будынкаў (галерэі) і шматлікія архітэктурныя помнікі.
Што тычыцца малых архітэктурных формаў, будаўнічых матэрыялаў, добраўпарадкавання і іншых элементаў, яны ўключаюць у сябе:
Ла-Карунья мае больш за два кіламетры пляжаў у горадзе[47]. Галоўнымі з’яўляюцца:
Ёсць таксама мноства невялікіх пляжаў і бухт, такіх як Сан-Раке або Адармідэйрас .
У цяперашні час у горадзе Ла-Карунья на кожнага жыхара прыходзіцца 10 кв. метраў паркаў і садоў. Гэта азначае, што горад налічвае каля 2,5 км² добраўпарадкаваных зялёных тэрыторый. Гэта даволі высокая доля, улічваючы невялікі памер муніцыпалітэта, а таксама тое, што колькасць муніцыпальных зямель пад будоўляй або гарадскім выкарыстаннем складае каля 50 %, у той час як свабодных зямель засталося нямнога. Асноўнымі паркамі і садамі з’яўляюцца:
Штогадовы гістарычны фестываль «Кулі з Атлантычнага акіяна» праводзіцца з 1998 года.
У горадзе дзейнічае некалькі тэатраў:
У горадзе праводзіцца мноства спартыўных мерапрыемстваў у шматлікіх спартыўных аб’ектах і збудаваннях
Галоўнымі спартыўнымі зоркамі горада з’яўляюцца футбалісты каманды Дэпартыва Ла-Карунья, яны з’яўляюцца ўладальнікамі тытулу Чампіёнаў Іспаніі ў 2000, а таксама двойчы атрымлівалі Кубак (1995, 2002) і тройчы Суперкубак Іспаніі (1995, 2000, 2002), а Кубак Інтэртота ў 2008 годзе. Яны ўваходзяць у лік усяго 9 каманд, якія калісьці выйгравалі іспанскую Прэм’ер-лігу.
Сярод іншых футбольных каманд Варта таксама адзначыць Мантанерас, заснаваны ў 1968 годзе.
Найбольш важныя футбольныя падзеі адбываюцца на стадыёнах Рыясор і Элвінья , хатніх для «Дэпартыва Ла-Карунья» і «Мантанерас» адпаведна.
Іншай важнай камандай у горадзе з’яўляецца Хакейны клуб Лісеа , якая не раз атрымлівала тытулы ў рознах спаборніцтвах.
Ла-Карунья лічыцца самай багатай камаркай у Галісіі. ВУП складае 3.486 млн еўра[50][51].
Сектар паслуг, фінансы, партовая дзейнасць (камерцыйная і рыбалоўная) і ў меншай ступені, прамысловы сектар — гэта асноўныя напрамкі дзейнасці для эканомікі горада. Горад з’яўляецца важным фінансавым і прадпрымальніцкім цэнтрам для Галісіі. Сярод банкаў самыя важныя Банк Пастор і Caixa Galicia . У горадзе змяшчаецца буйная карпарацыя Inditex, найбуйнейшая тэкстыльная група ў свеце, якая належыць Амансіа Артэга , гэтай карпарацыі належаць такія брэнды, як Zara (дарэчы, першая ў свеце крама гэтай маркі адкрылася менавіта ў Ла-Каруньі[52]), Pull and Bear , Massimo Dutti і Bershka . Таксама ў горадзе змяшчаюцца кампанія Hijos de Rivera , якая валодае маркай піва «Estrella Galicia», а таксама прадае ваду, безалкагольныя напоі і іншыя прадукты і камунікацыйная кампанія R , якая пракладвае валаконна-аптычны кабель ў Галісіі і галісійскі вядучы пастаўшчык тэлефонных паслуг, Інтэрнэту і кабельнага тэлебачання.
Порт Ла-Карунья з’яўляецца найбуйнейшым гандлёвым аб’ектам у Галісіі, у 2008 годзе адбылося павелічэнне грузавых перавозак на 23 %[53]. Праз порт праходзіць больш за 14 мільёнаў тон у год[54], большасць трафіку складаюць наліўныя грузы, такія як прадукты нафтаперапрацоўкі і біяэтанол. Вядзецца гандаль дрэвам і такімі сыпучымі грузамі, як цэмент, вугаль, кокс, цынк і інш. У меншай ступені адбываецца грузапаток кантэйнераў і іншых грузаў. Аб’ём грузапатоку рыбы і морапрадуктаў другі па значнасці ў Галісіі, у парту знаходзіцца адзін з асноўных рынкаў рыбы ў краіне. Порт Ла-Карунья таксама галоўны пункт прыпынку для круізных суднаў. Напрыклад, у 2007 годзе ў тут пабывалі 40 000 наведвальнікаў і 62 круізы на суднах RMS Queen Elizabeth 2 , Jewel of the Seas і MV Oriana (1995) . Порт забяспечвае дзейнасць асноўных эканамічных цэнтраў горада. Ён мае больш за 6 км пірсаў.
З 2004 г. праводзіцца рэканструкцыя порта ў Пунта-Лангасцейра . Будоўлю з бюджэтам больш за 300 млн еўра плануецца завяршыць у 2012 г., але з 2010 г. новы порт ужо часткова функцыянуе.
Новы порт змяшчае хвалярэз 3250 м у даўжыню, 264 гектараў ўнутраных вод (што эквівалентна больш за 100 футбольных палёў) і 91 гектар зямлі пад забудову.
Акрамя таго, маецца пад’язная дарога да трасы А-6 і чыгункі.
Прычальная лінія працягнецца больш чым на 9 км з глыбінямі ад 16 да 30 метраў, што дазволіць прымаць судны да 250 000 тон.
Выкарыстанне гэтага новага порта дапаможа да 2020 г. выкараніць перавозку брудных і небяспечных грузаў (напрыклад, сыпкіх матэрыялаў і вадкасцей) ад горада Ла-Карунья. Пасля выканання другога і трэцяга пашырэння, запланаваных да 2020 г., у новым порце будуць таксама размешчаны кантэйнеры, генеральныя грузы і рыбапрадукты, якія адправяцца ў гарадскія докі Сан-Дыега і Оза.
У сваіх межах горад мае два індустрыяльных паркі: А-Грэла-Бенс (ісп.: A Grela-Bens), у якім змешчана больш за 600 кампаній і PO.CO.MA.CO , які абслугоўвае каля 400 кампаній.
У сталічным рэгіёне размешчаны іншыя буйныя прамысловыя зоны, у асноўным, у паўднёва-заходнім раёне (муніцыпалітэты Кульярэда і Артэйха), напрыклад, Сабон (Sabón), дзе, сярод іншага, знаходзіцца штаб-кватэра шматнацыянальнай Inditex і цеплавая электрастанцыя Sabón.
Сярод іншых вядомых прамысловых месцаў у сталічнай вобласці Альведра , Баркала , Мяйсэндэ .
Буйнымі прамысловымі аб’ектамі ў межах горада з’яўляюцца нафтаперапрацоўчы завод Repsol YPF , які пачаў працаваць ў 1967 г. і алюмініевы завод металургічнай кампаніі Alcoa .
У Ла-Каруньі дзейнічаюць сотні камерцыйных цэнтраў і прадпрыемстваў, тут знаходзіцца самая вялікая колькасць гандлёвых кампаній на тэрыторыі Паўночнай Іспаніі.
Турызм ў Ла-Каруньі павялічваецца ў апошнія гады, у год сюды заходзіць каля 60 круізных суднаў. Горад мае шмат турыстычных прывабнасцяў, сярод іх маяк, набярэжная, шматлікія музеі і паркі, замак Сан-Антон і старажытныя цэрквы, у горадзе экспануюцца працы вядомых мастакоў і працуюць крамы вядомых гандлёвых марак.
У горадзе многа пляжаў, асноўныя з іх добра прыдатныя да сёрфінгу. Тут праходзяць розныя святы, напрыклад, Ноч Святога Хуана[55], якая прыцягвае гледачоў вогнішчамі на пляжах і феерверкамі.
У 2006 г. ўпершыню ў гісторыі горада колькасць турыстаў пераўзышла падвоенае насельніцтва горада, дасягнуўшы паўмільёна наведвальнікаў, а ў 2010 г. яна дасягнула мільёна[56].
У горадзе маецца разгалінаваная сетка гасцініц, як міжнароднага рангу, так і мясцовых. Агульная колькасць месцаў, якія можа прапанаваць гасцінічны сектар, складае больш, чым за 3500.
У горадзе ёсць 12 прыватных, 26 публічных і 17 сярэдніх школ і 3 універсітэта, раскіданыя па ўсім муніцыпалітэце.
Асноўны артыкул: Універсітэт Ла-Каруньі
Універсітэт Ла-Каруньі мае 5 кампусаў у Ла-Каруньі (у Элвіньі, Запатэйра, Рыясоры і Озе) і адзін у Фероле. Тут навучаецца каля 24 000 студзентаў[57]. Універсітэт прапануе некалькі спецыяльнасцяў, унікальных для Галісіі і нават для Паўночнай Іспаніі, напрыклад, падзіатрыя , звычайная і тэхнічная архітэктура, прамысловы дызайн , карабельныя прылады , грамадзянскае будаўніцтва, каналы і порты, сацыялогія, паліталогія і кіраванне.
Таксама ў горадзе працуюць філіялы Нацыянальнага ўніверсітэта дыстанцыйнай адукацыі, Іспанія і Інтэрнацыянальнага ўніверсітэта Мянендэса-і-Пелая
Аховай здароўя займаюцца Комплекс бальніцы ўніверсітэта Ла-Каруньі , які ўключае гарадскую бальніцу, бальніцу Абентэ і Лага, марскую бальніцу Оза і бальніцу Тэрэзы Эрэра, а таксама іншыя цэнтры.
Існуюць таксама прыватныя клінікі, напрыклад, Modelo або Бальніца Санта-Тэрэза.
Ідэнтыфікатар | Назва | Маршрут |
---|---|---|
A-6 | А-6 | Мадрыд — Кальяда-Вільяльба /Аданера — Тардэсільяс — Бенавентэ — Панферада — Луга — Ла-Карунья |
AP-9 | Autopista del Atlántico | Фероль — Ла-Карунья — Сант’яга-дэ-Кампастэла — Пантэведра — Віга — Туй — A-55 — Партугалія/ IP 1 |
AC-10 | AC-11 з AC-12 | Вуліца Альфонса Маліна — Тунэль Эйрыс — Порт Оза |
AC-11 | Пад’езд да Ла-Каруньі | Вуліца Альфонса Маліна — скрыжаванне з N-550 — Мост Pasaje |
AC-12 | Пад’езд да Ла-Каруньі N-VI | Вуліца Прыма-дэ-Рывера — Касабланка — Túner de і Порт Оза — Мост Pasaje |
AC-14 | Пад’езд да Ла-Каруньі ад A-6 | As Lonzas — А-Запатэйра — Тарыя — A-6 |
N-VI | Паўночна-заходняя шаша | Мадрыд — Медына-дэль-Кампа — Тардэсільяс — Бенавентэ — Панферада — Луга — Ла-Карунья |
N-550 | Атлантычная шаша | Ла-Карунья — Сант’яга-дэ-Кампастэла — Пантэведра — Віга — Туй |
Асноўныя транспартныя артэрыі горада:
У горадзе ёсць дзве станцыі чыгункі:
Асноўны артыкул: Аэрапорт Ла-Каруньі
Ла-Карунья мае аэрапорт у 9 км ад горада, вядомы як Аэрапорт Альведа, афіцыйна названы Aeropuertos Españoles y Navegación Aérea Аэрапорт Ла-Каруньі. Ён мае невялікую пасадачную паласу ў 1.9 км і сучасную супрацьтуманную сістэму ILS II/III, якая ўступіла ў строй у 2008. У апошнія гады аэрапорт быў самым хуткарастучым у Галісіі, ён падвоіў лік пасажыраў на працягу трох гадоў[61]? і дасягнуў 1 175 000 пасажыраў у 2008 годзе[62].
Аэрапорт мае рэгулярныя рэйсы ў буйныя гарады ў мацерыковай частцы (Мадрыд, Барселона, Севілья, Більбаа, Сарагоса і Валенсія), таксама рэйсы ў Лісабон, Лондан і Амстэрдам і на Канарскія астравы, у цяперашні час таксама вядуцца перамовы для злучэння горада з трымя гарадамі Усходняй Еўропы і паўднёвай Іспаніі.
Ла-Карунья мае аўтобусную станцыю ў гандлёвым цэнтры горада, яна была пабудавана ў 1989 годзе і ў цяперашні час абслугоўвае больш за 6 мільёнаў пасажыраў у год (17 000 у дзень)[63]. Станцыя мае злучэнне з галісійскімі, іспанскімі і іншымі гарадамі, у тым ліку з Жэневай, Парыжам, Лісабонам, Рымам і Мюнхенам.
Асноўны артыкул: Трамвайная кампанія Ла-Каруньі
У горадзе працуе аўтобусныя 24 маршруты, яны кіруюцца Трамвайнай кампаніяй Ла-Каруньі[64] і трамваі, якія ходзяць уздоўж набярэжнай.
Таксама ў Ла-Каруньі працуе кампанія BICICORUÑA, якая займаецца пракатам веласіпедаў.
Нумар трамвая | Маршрут |
---|---|
Puerta Real/Parrote — Замак Сан-Антон — Maestranza — San Amaro/Adormideras — Вежа Геркулеса — Дом рыб — Музей чалавека — Пляж Арзан — Delegación de Hacienda — Рыясор |
Муніцыпальная кампанія «Воды Каруньі» (Aguas de La Coruña) кіруе ўсім цыклам водазабеспячэння ў горадзе Ла-Карунья і іншых суседніх гарадах, такіх як Артэйха, Кульярэда, Алейрас, Бяргонда, Сада, Камбрэ і Караль. Водазабеспячэнне ажыццяўляецца з рэзервуара Сэсэбрэ[65].
Паслугі па збору гарадскіх адкідаў аказвае гарадская кампанія Cespa[66]. Адходы перапрацоўваюцца на заводзе ў раёне Насціян .
Ажыццяўляецца комплексная сістэма прыбірання вуліц пад лозунгам «Ла-Карунья, прыродная», якая дасягае кожнай вуліцы, плошчы, садочка і парка. Для дасягнення гэтай мэты выкарыстоўваецца сучасная машынная тэхніка апошняга пакалення, разнастайнае матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне ў спалучэнні з чалавечымі рэсурсамі, неабходнымі для выканання ручных аперацый ачысткі.
Адкрытыя пасля некалькіх гадоў затрымкі, станцыя ачысткі сцёкавых вод, якая знаходзіцца ў раёне Бенс, абслугоўвае жыхароў муніцыпалітэтаў Ла-Карунья, Артэйха, Кульярэда, Алейрас[67].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.