Клуша (Larus fuscus) — птушка сямейства чайкавых атраду сеўцападобных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня да 58 см, маса да 1200 г. Апярэнне белае, акрамя цёмна-шызай спіны і крылаў. Дзюба вялікая, моцная, ярка-жоўтая з чырвонай плямай. Ногі лімонна-жоўтыя.
Пашырана на марскіх узбярэжжах і вялікіх азёрах Еўропы. На Беларусі трапляецца на пралётах вясной (сярэдзіна красавіка — пачатак чэрвеня) і восенню (верасень—лістапад) на буйных азёрах і рэках. Усёедныя.
Гняздуецца на прыбярэжных скалах і астраўках, часта калоніямі. Нясе 2—3 яйцы.
- Клуша // БЭ ў 18 тамах. Т.8. Мн., 1999. С.350