Луга (Іспанія)
горад у Іспаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Іспаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Луга (галіс.: Lugo) — горад у паўночна-заходняй Іспаніі, аўтаномнай супольнасці Галісія. Насельніцтва — 97 635 (2011). Луга з'яўляецца адзіным горадам у свеце, які акружаны поўнасцю захавалымі рымскімі сценамі, якія дасягаюць у вышыню ад 10 да 15 метраў і маюць сістэму з 71 вежы і 10 брам. Гэтыя сцены III стагоддзя знаходзяцца пад абаронай ЮНЕСКА, гэта значыць унесены ў Cусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Мост праз раку Мінью па сутнасці мае рымскае паходжанне, аднак праз шматлікія рамонты на працягу стагоддзяў яго рымскі характар быў страчаны.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Горад быў заснаваны, верагодна, кельтамі і прысвечаны Лугасу[1], кельцкаму богу святла, клятвы і мастацтва. Пазней рымскі ваенны Павел Фабій Максім заваяваў горад і назваў яго Люк Аўгусці (па-лацінску: Lucus Augusti) у 13 годзе да н.э. Места стала рымскім ваенным лагерам, у той час як Рымская імперыя скончыла заваёву поўначы Пірэнейскага паўвострава. Горад увайшоў у склад правінцыі Тараконская Іспанія і быў галоўным горадам племя капоры. Не зважаючы на тое, што горад быў невялікім па памеры, ён адыгрываў значную ролю ў рымскі перыяд, бо размешчаны ў цэнтральнай частцы буйнога рэгіёна здабычы золата, што ў рымскі перыяд вялася вельмі актыўна.
У канцы V стагоддзя горад меў свайго біскупа і застаўся адміністрацыйным цэнтрам свеваў і вестготаў, перш, чым сышоў у заняпад.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.