Remove ads
кароль Іспаніі і Партугаліі (1598—1621) From Wikipedia, the free encyclopedia
Філіп III (ісп.: Felipe III, 14 красавіка 1578, Мадрыд — 31 сакавіка 1621, там жа) — кароль Іспаніі, кароль Партугаліі і Алгарві (як Філіп II, парт.: Filipe II) з 13 верасня 1598 года.
Сын і пераемнік Філіпа II, першы з няздольных каралёў, якія давялі Іспанію да крайняга ўнутранага заняпаду і знешняга палітычнага бяссілля. Інертны і забабонны, Філіп акружыў сябе бяздарнымі міністрамі, якія думалі толькі пра сваё ўзбагачэнне за кошт казны і народа. Найбольшым уплывам карыстаўся герцаг Лерма, надзелены шырокімі паўнамоцтвамі, які адрозніваўся бязмерным славалюбствам, але не меў здольнасцей дзяржаўнага чалавека.
Філіп III атрымаў у спадчыну трон свайго бацькі ў 1598 годзе, і паколькі быў збалаваны сваім бацькам, быў слабым чалавекам, які не цікавіўся палітыкай і кіраваннем дзяржавай, аддаючы перавагу марнатраўныя прыдворнымі забавам і рэлігійным службам. Ён меў патрэбу ў кімсьці, хто змог бы за яго выконваць яго абавязкі, і ён абраў для гэтага герцага Лерму, чалавека амбіцыйнага, і, з-за няздольнасці Філіпа III кантраляваць дзяржаўныя справы, карумпаванага. Камбінацыя Філіпа III і Лермы мела вельмі негатыўныя наступствы для дзяржавы на працягу ўсяго часу кіравання Філіпа III.
Пад уплывам Лермы ўрад Філіпа III звярнуўся да тактыкі, якой пярэчыў Філіп II, пакрываць дэфіцыт бюджэту за кошт масавага выпуску ўсё больш і больш нізкапробных білонаў, што выклікала некантралюемую інфляцыю. У 1607 годзе ўрад ізноў апынулася перад тварам банкруцтва, але, нягледзячы на абяцанні Філіпа, білоны працягвалі перыядычна выпускацца.
Мір з Англіяй і Францыяй дазволіў Іспаніі сканцэнтравацца на аднаўленні яе правоў на кіраванне галандскімі правінцыямі. Галандцы пад правадырствам Морыца Аранскага, сына Вільгельма Маўклівага і, магчыма, лепшага стратэга свайго часу, пасля 1590 года захапілі шэраг прыгранічных гарадоў, у тым ліку крэпасць Брэду. З прычыны таго, што з Англіяй быў заключаны мір, новы іспанскі галоўнакамандуючы Амброзіа Спінола накіраваў усе высілкі супраць паўстанцаў-галандцаў. Спіноле, военачальніку талентам параўнальнаму з Морыцам, перашкодзіла захапіць Нідэрланды толькі чарговае банкруцтва Іспаніі ў 1607 годзе. Да шчасця, да таго часу іспанская армія ў такой ступені валодала ваеннай ініцыятывай, што Злучаныя правінцыі былі вымушаны пайсці на падпісанне Дванаццацігадовага перамір’я ў 1609 годзе.
Велізарны дзяржаўны доўг (больш за 140 млн дукатаў), пераняты Філіпам ад бацькі, паступова ўзрастаў, тым часам як крыніцы прыбыткаў усё больш вычэрпваліся, народ бяднеў з прычыны благой адміністрацыі і вымагальніцтваў фіскальных чыноўнікаў, а двор патанаў у неверагоднай раскошы. У 1612 годзе агульная сума прыбыткаў з усіх велізарных уладанняў іспанскай кароны не перавышала 27 411 415 дукатаў.
Моцным ударам для дабрабыту Іспаніі і ў той жа час адным з самых змрочных праяў фанатызму быў дэкрэт 22 верасня 1609 года (выдадзены пад уплывам архібіскупа валенсійскага Рыберы) пра выгнанне з Іспаніі марыскаў: ён пазбавіў краіну паўмільёна працавітага і заможнага насельніцтва маўрытанскага паходжання, каталіцкая прававернасць якога была пастаўлена пад падазрон. Выгнанню папярэднічаў каралеўскі мемарандум 1600 года аб перавазе чысціні крыві перад высакароднасцю паходжання. У 1619 годзе з краіны былі выгнаны цыгане.
Перамір’е са Злучанымі правінцыямі дала Іспаніі магчымасць аднавіцца падчас перамір’я, паправіць фінансавае становішча і зрабіць многае для ўзняцця прэстыжу і аднаўлення стабільнасці; гэта было апошняе перамір’е ў вялікай вайне, у якой яна магла выступаць як наймацнейшая дзяржава. У Нідэрландах кіравала дачка Філіпа II, інфанта Ізабела Клара Яўгенія, і яе муж, эрцгерцаг Альбрэхт, якім удалося аднавіць стабільнасць у паўднёвых Нідэрландах і змякчыць антыіспанскія настроі. Аднак Філіп III і Лерма не валодалі належнымі здольнасцямі да вядзення знешняй дзяржаўнай палітыкі. Яны прасоўвалі абсурдную ідэю пасадзіць інфанту Ізабелу на англійскі трон пасля смерці каралевы Елізаветы і адправілі абмежаваны экспедыцыйны корпус у Ірландыю на дапамогу падтрымных Іспаніяй мяцежнікаў. Англійская армія лёгка іх разбіла, але зацяжная вайна каштавала Англіі вялікіх грашовых выдаткаў, ваенных страт і зніжэнню духу нацыі: спадчыннік Елізаветы Якаў I захацеў пачаць сваё кіраванне з чыстага ліста. Вайна, якая доўжылася паміж дзвюма краінамі з 1585 года, нарэшце завяршылася. У 1610 навісла пагроза вайны з Францыяй, аднак неўзабаве Генрых IV загінуў ад рукі рэлігійнага фанатыка, і ў краіне зноў разгарэлася грамадзянская вайна. Да 1630 года ў Іспаніі захоўвалася ўнутраная стабільнасць, і яна займала дамінантнае становішча ў Еўропе, шмат у чым дзякуючы таму, што яе ворагі былі дэзарганізаваны і падзелены. Тым часам ворагі Лермы знялі яго з пасады ў 1617 годзе, а Бальтасар дэ Суньіга імкнуўся праводзіць больш агрэсіўную знешнюю палітыку.
У 1618 годзе пасля Пражскай дэфенестрацыі Аўстрыя і імператар свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанд II пачалі кампанію супраць Пратэстанцкай уніі і Багеміі. Суньіга падбухторваў Філіпа ўступіць у вайну на баку Аўстрыйскіх Габсбургаў, і Амброзіа Спінола, узыходная зорка іспанскай арміі, быў адпраўлены на чале Фламандскай арміі для ўдзелу ў канфлікце. Такім чынам, Іспанія ўступіла ў Трыццацігадовую вайну.
У вядомых мемуарах маршала Басамп'ера расказаны анекдот, які высмейвае іспанскі этыкет, пра тое, што нібы Філіп III памёр, учадзеўшы ля каміна, бо прыдворныя не змаглі своечасова адшукаць адзінага гранда, які меў права рухаць крэсла караля. Філіп III памёр у 1621 годзе і на прастол узышоў яго сын Філіп IV.
У 1599 годзе Філіп III ажаніўся з Маргарытай Аўстрыйскай (1584—1611), сястрой імператара Фердынанда II. Яна нарадзіла яму восем дзяцей:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.