Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ане́ксія[1] (ад лац.: ad і nexus — да і злучэнне) — афіцыйнае далучэнне дзяржавай усёй ці часткі тэрыторыі іншай дзяржавы ў аднабаковым парадку. Па міжнароднаму праву анексія — адзін з відаў агрэсіі і ў наш час цягне міжнародна-прававую адказнасць.
Як адзначае Ленін, у паняцце анексіі ўваходзяць звычайна 1) паняцце гвалту (гвалтоўнае далучэнне); 2) паняцце чужанацыянальнага прыгнёту (далучэнне «чужой» вобласці і т.п.) і — часам — 3) паняцце парушэння status quo[2].
Анексію варта адрозніваць ад акупацыі, якая не цягне за сабой змены юрыдычнай прыналежнасці тэрыторыі. Так, напрыклад, Боснія і Герцагавіна, якая знаходзілася пад акупацыяй Аўстра-Венгрыі з 1878 года, была анексавана ёю толькі ў 1908 годзе, а да таго лічылася фармальна тэрыторыяй Асманскай імперыі.
У XX стагоддзі ў сувязі з развіццём міжнароднага права анексія часцей за ўсё мае форму не аднабаковага абвяшчэння далучэння тэрыторыі, а паступовага ўключэння рэгіёну ў сферу ўплыву дзяржавы, акупацыю, фармаванне часовага ўраду і правядзенне плебісцыту, пасля якога аб’яўляецца пра рэалізацыю права нацыі на самавызначэнне ў рамках уключэння тэрыторыі ў склад агрэсара (Рэспубліка Гаваі ў 1898, Заходняя Беларусь у 1939, Рэспубліка Кувейт у 1990).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.