From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыяс ці рыя — форма рельефу, прывусцевая частка рачной даліны, якую затапіла морам, часта прадстаўляе сабой доўгі конусападобны заліў. Першапачаткова гэтым словам называлі бухты па берагах Іспаніі.
Рыяс фарміруецца ў месцах, дзе ўзровень мора падымаецца вышэй за ўзровень сушы, альбо ў выніку змены эўстатычнага ўзроўню мора (глабальнае павелічэнне ўзроўню мора), альбо ізастатычнага змянення ўзроўню мора (затапленне сушы). У такіх выпадках, даліны, якія знаходзіліся да гэтага над узроўнем мора, затапляюцца ім.
Рыясы могуць з’яўляцца эстуарыямі. Часта яны таксама некалькі падобныя на скандынаўскія фіёрды, але адрозніваюцца ў першую чаргу параўнальна малой велічынёй — удаюцца ў мацярык не больш чым на 50 км. Таксама іх шырыня і глыбіня маюць тэндэнцыю павялічвацца паступова, па меры выдалення ад месца ўпадзення ракі. Найбольш характэрныя рыясы сустракаюцца на паўночна-заходнім узбярэжжы Іспаніі, у Галісіі
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.