Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Франсі́ска Паўлі́на Эрменехі́льда Тэо́дула Фра́нка-і-Баамо́ндэ-Сальга́да-Па́рда (ісп.: Francisco Paulino Hermenegildo Teódulo Franco y Bahamonde Salgado Pardo) (4 снежня 1892 — 20 лістапада 1975) — іспанскі ваенны і палітык.
Нарадзіўся ў горадзе Фероль, правінцыя Ла-Карунья, Іспанія). Скончыў ваенную акадэмію ў Таледа.
У чэрвені 1936 года ў Марока пачаўся ваенны бунт нацыяналістычна настроеных сіл, які неўзабаве перакінуўся на Іспанію, ахапіў краіну і выклікаў Іспанскую грамадзянскую вайну. Кіраўнікі паўстання стварылі хунту, якая 1 кастрычніка 1936 года вызначыла Франсіска Франка галавой іспанскага нацыянальнага ўраду і частак Іспаніі, якія знаходзіліся пад кантролем паўстанцаў, і генералісімусам краіны. У лістападзе 1936 года ўрад пад яго кіраўніцтвам прызналі Германія і Італія і пачалі аказваць палітычную і ваенную падтрымку новаму ўраду.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.