Горкі

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Горкіmap

Го́ркі[2] (трансліт.: Horki, руск.: Горки) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Горацкага раёна, на рацэ Проні. За 86 км ад Магілёва, 3 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна на лініі ОршаКрычаў. Вузел аўтамабільных дарог на Оршу, Магілёў, Чавусы, Мсціслаў, Смаленск. Насельніцтва 34 553 чал. (2017)[3].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Горад
Горкі
Thumb
Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія
Thumb Thumb
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1544
Першая згадка
Плошча
22,1 км²
Вышыня цэнтра
191 ± 1 м
Насельніцтва
  • 28 961 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2233
Паштовы індэкс
213410
Аўтамабільны код
6
СААТА
7220501000
Афіцыйны сайт
Горкі на карце Беларусі ±
Thumb
Горкі
Закрыць

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

  • 1544: першыя згадкі пра Горкі ў «Літоўскай метрыцы», вядомыя як сяло, уладанне князя Друцкага-Горскага.
  • XVI ст.: у складзе Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
  • XVIIXIX стст.: мелі назву Горы-Горкі.
  • 1584: належалі Сапегам
  • 1619: атрымалі ад Ільва Сапегі «Статут аб вольнасцях», «малое магдэбургскае права».
  • 1643: узнікла яўрэйская абшчына.
  • 16541667: падчас «Невядомай вайны» мясцовыя жыхары, як і многія тысячы жыхароў іншых беларускіх зямель, прымусова пераганяліся на ўсход, перадаваліся ў прыгон маскоўскім служылым людзям, прадаваліся ў рабства.
  • Сакавік 1659: горацкія жыхары, які ўзняліся на ўзброеную барацьбу з усходнімі захопнікамі, доўга трымалі ў аблозе ў Вялікіх Гарах атрад маскоўскіх салдат.
  • 1676: у Горках існавалі праваслаўнае брацтва і школа.
  • 1683: налічвалі 510 будынкаў, існавала 2 прадмесці — Казіміраўская Слабада і Зарэчча.
  • 17001721: у часы Паўночнай вайны знаходзіліся ў зоне ваенных дзеянняў. У ліпені-жніўні 1708 тут размяшчаліся расійскія войскі на чале з А.Меншыкавым і Б. Шарамецьевым, 9 ліпеня — 16 жніўня 1708 у Горках быў Пётр I. Узгорак, дзе знаходзілася стаўка расійскага цара, атрымаў назву Пятрова гара.
  • 1717: горад з навакольнымі землямі набыў князь А. Меншыкаў і валодаў да высылкі ў Сібір у 1727 годзе.

Расійская імперыя

Краявід горада, 19 ст.
Напалеон Орда, Земляробчы інстытут, Горкі, другая палова XIX стагоддзя
  • 1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Аршанскага павета.
  • 1799: у Горках і навакольных вёсках быў расійскі паэт Г. Дзяржавін і напісаў тут вершы «Горкі», «Млынар», «Вішы» і інш.
  • У канцы ХVIII стагоддзя: сталі ўласнасцю графа Л. Салагуба.
  • 1809: у Горы-Горацкім маёнтку пачала дзейнічаць мануфактура з фарбавальняй.
  • 1828: за невыкананне абавязкаў па забеспячэнні арміі Кутузава ў 1812 г. харчаваннем, расійскі ўрад вырашыў канфіскаваць Горы-Горацкі маёнтак у Л.Салагуба.
  • 15 жніўня 1840: адбылося ўрачыстае адкрыццё Горыгорацкай земляробчай школы (з 1848 — Горыгорацкі земляробчы інстытут).
  • Канец XIX ст.: дзякуючы працы Эдуарда Рэга, прафесара батанікі, па праекце італьянскага архітэктара А. Кампіёні на тэрыторыі Горацкага інстытута быў закладзены дэндрарый.
  • 1852: выйшаў першы том «Запісак Горыгорацкага земляробчага інстытута». У перыёдыку размяшчаліся матэрыялы па працы вучэбнай фермы, адлюстроўваліся дасягненні сельскагаспадарчай навукі таго часу.
  • 1857: у горадзе ўтвораны легальны прафесарска-студэнцкі клуб. Яго ўдзельнікі абмяркоўвалі надзённыя пытанні і будучую сялянскую рэформу па адмене прыгоннага права.
  • 26 снежня 1861: горад, цэнтр павета.
  • 1862: у горадзе сфарміравалася падпольная студэнцкая арганізацыя, якая рыхтавалася да ўдзелу ў паўстанні К. Каліноўскага. У яе склад уваходзілі С. Віскоўскі, В. Дамарацкі, В. Антановіч, Р. Чарвінскі, З. Міткевіч, С. Дымкевіч і іншыя. Яны разам з іншымі студэнтамі адкрылі для сялянскіх дзяцей народную школу, выкладанне ў якой вялося на беларускай мове.
  • 21 красавіка 1862: паўсотні студэнтаў зладзілі ў фальварку Шыманоўка палітычную акцыю, падчас якой спявалі патрыятычныя і рэвалюцыйныя песні.
  • 24 красавіка 1863: атрад Л. Звяждоўскага, паплечніка К. Каліноўскага, вызваліў горад ад царскай улады, але паўстанне было задушана.[4]
  • 1864: за ўдзел мясцовых студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні К. Каліноўскага 1863—1864 гг. інстытут у Горках зачынены і пераведзены ў Санкт-Пецярбург.
  • 27 жніўня 1867: зацверджаны герб Горак «у залатым полі тры чорныя горкі, з іх вырастае па аднаму зялёнаму коласу».[5]
  • 1873: каля вёскі Пнёўшчына на правым беразе ракі Лядня на складзеным з камянёў кургане быў знойдзены гранітны валун пірамідальнай формы з рунічнымі ці фінікійскімі надпісамі: «Помнік Ваала. Тут мы яго выдзеўбалі (высеклі)».
  • Канец XIX ст.: у горадзе з’явіліся паштовая станцыя, аптэка, пачаў працаваць чыгуналіцейны завод, метэастанцыя.
  • 1881: на земскія сродкі ў горадзе пракладзеныя два масты цераз Парасіцу і Проню.

ХХ стагоддзе

Брацкая магіла прадатрадаўцаў
  • 1902: арганізаваная першая сацыял-дэмакратычная група.
  • 1904: у горадзе працавала 10 гасцёвень і нумароў, 7 заезных дамоў, 5 шынкоў, харчэвень і чайных. Вуліцы асвятляла 45 ліхтароў. Тут працавала прыватная бібліятэка, таварыства дапамогі бедным, прыватная друкарня, чатыры царквы, пры адной з якіх дзейнічала школа граматы. Падобная школа абслугоўвала і яўрэйскае насельніцтва горада.
  • 16 студзеня 1905: падчас мірнай дэманстрацыі супраць расійскага царызму забіты горацкія навучэнцы Ф.Ярафееў і П.Бруцэр.
  • 1917: узнікла Секцыя вучняў горацкіх сельскагаспадарчых школ, якая займалася вывучэннем беларускай мовы, пашырэннем цікавасці мясцовага насельніцтва да нацыянальнай культуры, ладзіла выступленні маладзёжнага тэатра.
  • 1919: у складзе Гомельскай, з 1922 у Смаленскай губерні РСФСР.
  • 7 красавіка 1919: горацкія сярэднія сельгасустановы рэарганізаваныя ў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут.
  • 10 кастрычніка 1919: пачала працаваць маладзёжная арганізацыя Беларуская секцыя студэнтаў. Яна мела на мэце пашыраць свядомасць паміж беларусамі, знаёміць з літаратурай, тэатральнымі творамі, гісторыяй, культурным і эканамічным становішчам Беларусі і дапамагаць беларускаму нацыянальнаму руху.
  • 1921: пабудаваны будынак чыгуначнай станцыі «Беларускія Горкі» (з 1930 г. — «Пагодзіна»).
  • 1924: вярнуліся ў склад БССР, цэнтр раёна.
  • 28 лістапада 1925: горад наведалі народныя пісьменнікі Янка Купала і Якуб Колас.
Брацкая магіла
  • з ліпеня 1925 па снежань 1929 у Горках дацэнтам БДСГА працаваў Ян Серада, першы старшыня Рады БНР.
  • 1926: У Горках жыў і працаваў загадчыкам кафедры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі БДСГА Максім Гарэцкі.
  • 22 кастрычніка 1930: Выйшаў першы нумар раённай газеты «Ленінскі шлях».
  • 12 ліпеня 1941: горад заняты нямецка-фашысцкімі войскамі.
  • 6 кастрычніка 1941 фашысты расстралялі больш за 2500 членаў яурэйскай абшчыны.
  • Ліпень 1942: гітлераўцы арыштавалі 75 удзельнікаў падпольнага супраціўлення ў горадзе.
  • 26 чэрвеня 1944: падчас аперацыі «Баграціён» Горкі былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пасляваенны перыяд

  • 1948: Горацкі сельскагаспадарчы інстытут рэарганізавалі ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
  • 5 жніўня 1959: адкрылася паветраная лінія Горкі — Мінск, пачаў працаваць аэрапорт, які зараз не функцыянуе.[6]
  • 1967: на рацэ Парасіца створанае першае штучнае возера ў горадзе.
  • 1975: пабудаваны мемарыял «Тужлівая маці». Ля яго запалены «Вечны агонь».
  • 1984: заснаваны раённы гісторыка-этнаграфічны музей.
  • 1987: пачаў працаваць гарадскі стадыён.
  • Канец 1980-х: арганізаваны незалежны «Клуб выбаршчыкаў» начале з Я.Мажугіным.
  • 1999: выйшаў першы нумар прыватнай газеты «Региональные ведомости».
  • 2007: пачаў працу сайт http://horki.info.
  • 2009: выйшаў першы нумар агульнапалітычнай газеты «УзГорак».

Насельніцтва

  • 1888 год — 6 331 (з іх іудзеяў 3 326)[7];
  • 1900 год — 7 990 чал.[8]
  • 1970 год — 22 тыс. чал.[9];
  • 1991 год — 32,6 тыс. чал.[10]
  • 2004 год — 33,9 тыс. чал.;
  • 2006 год — 34,6 тыс. чал.;
  • 2008 год — 34,3 тыс. чал.;
  • 2016 год — 33 830 чал.[11];
  • 2017 год — 34 553 чал.[3];
  • 2024 год — 29 005 тыс. чал.[12].

Эканоміка

Thumb
Горацкі элеватар

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, харчовай і мясцовай прамысловасці.

  • ААТ «Прэма»
  • РУП «ІК-9» ДВП МУС Рэспублікі Беларусь
  • РУВП «Магілёўхлебпрам» філіял «Горацкі хлебазавод»
  • ААТ «Малочныя горкі»
  • ААТ «Горкілён»
  • «Скайфорэст»
  • ПУП ФМПК «Вітраж»
  • ПУВП «Праметэй» ПУ «АкваКрыстал»

Культура

Thumb
Амфітэатр

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, Горацкі раённы цэнтр культуры і Палац культуры БДСГА. На тэрыторыі горада для яго жыхароў створаная добраўпарадкаваная зона адпачынку — парк з сажалкамі.

Маецца добры вопыт працы школы мастацкіх рамёстваў. З’яўляецца месцам правядзення семінараў, навучання супрацоўнікаў школаў рамёстваў, якія працуюць у іншых раёнах.

Адукацыя

Пяць сярэдніх (адна з іх гімназія), адна вячэрняя, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў. Працуе Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.

Медыцына

Горацкая цэнтральная раённая бальніца, раённая паліклініка, паліклініка БДСГА, працуе сетка аптэк.

Медыі

Сродкі масавай інфармацыі прадстаўленыя раённай газетай «Горацкі веснік» (тыраж 3 620 асобнікаў, перыядычнасць выпуску — 2 разы на тыдзень), газетай БДСГА «Савецкі студэнт» (тыраж 1 000 асобнікаў, перыядычнасць — 2 разы на месяц), раённым радыёвяшчаннем «Голас Горацкага краю» (выхад у эфір 9 разоў на тыдзень, агульны аб’ём вяшчання — 2 гадзіны 50 хвілін). У сетку кабельнага тэлебачання ўключана больш за 1,5 тыс. абанентаў. Разам з гэтым у Горках выдаецца прыватная агульнапалітычная газета «УзГорак» (тыраж 1 000 асобнікаў, перыядычнасць — 1 раз на тыдзень), штодзённа ў Інтэрнеце абнаўляецца сайт пра мясцовыя падзеі http://horki.info. Таксама свае сайты маюць Горацкая гімназія № 1 і Горацкі раённы выканаўчы камітэт.

Грамадскія аб’яднанні

  • Прафкам супрацоўнікаў і выкладчыкаў БДСГА
  • Студэнцкі прафкам
  • ГА «БРСМ»
  • Спартклуб БДСГА
  • Гандбольны клуб «Колас»
  • Падлеткавы клуб «Дыялог»
  • Беларускае таварыства інвалідаў

Забавы

Thumb
Ніжняе возера
  • Клуб «Парнас».
  • Кавярня «Шанс».
  • Кавярня «Адпачынак».
  • Піцэрыя «Время есть».
  • Кавярня «Лакомка».
  • Кавярня «Звездочет».
  • Кавярня «Овертайм».
  • Кавярня «Ташир».
  • Кавярня «Версаль».
  • Піцэрыя «Гурман»

Інфармацыя для турыстаў

У горадзе знаходзіцца дэндралагічны парк і батанічны сад БДСГА. Працуе спартыўны комплекс з басейнам, атлетычным залам, саўнай, стадыёнам. Дзейнічае кінатэатр «Крыніца». Спыніцца можна ў гасцёўні «Проня» або ў гасцёўні БДСГА.

Музеі

Забудова

Тэрыторыю сучаснага горада рэчкі Проня, Капылка і Парасіца, а таксама чыгунка падзяляюць на 3 жылыя раёны: індывідуальнай забудовы, раён акадэміі і прамысловы. У цэнтральнай частцы размяшчаецца капітальная 1—2- і 3—5-павярховая забудова, 3—5-павярховыя будынкі знаходзяцца ў мікрараёне і ў паўночнай частцы. Раён БДСГА забудаваны 3—9-павярховымі жылымі дамамі.

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Свята-Мікалаеўская царква (1849), у 1930-я гады перабудавана ў бібліятэку сельскагаспадарчай акадэміі.
  • Касцёл Св. Андрэя Баболі (XVIII ст.).

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.