Remove ads

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (БДСГА) — беларуская ВНУ ў г. Горкі Магілёўскай вобл. Заснавана ў 1836 г. пад назвай Горыгорацкай земляробчай школы, з 1848 г. — Горыгорацкі земляробчы інстытут.

Хуткія факты Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Заснаваны ...
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Thumb
Заснаваны 15 жніўня 1840[1]
Рэктар Віталь Віктаравіч Веліканаў
Студэнты 15 000[2]
Краіна
Размяшчэнне
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт baa.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць
Remove ads

Гісторыя

Горы-Горацкая земляробчая школа — спецыяльная сельскагаспадарчая навучальная ўстанова, мела два разрады: 1 (ніжэйшы) і 2 (вышэйшы). У 1842 годзе вышэйшы разрад рэарганізаваны ў Вышэйшую сельскагаспадарчую школу. У 1848 годзе ніжэйшы разрад пераўтвораны ў земляробчае вучылішча, а Вышэйшая сельскагаспадарчая школа ў Горыгорацкі земляробчы інстытут.

Thumb
Горыгорацкі земляробчы інстытут. Малюнак Н. Орды (2-я пал. 19 ст.)

Горыгорацкі земляробчы інстытут існаваў у 1848—1864 і 1919—1925 гадах у Горках. Адна з першых ВНУ сельскагаспадарчага профілю Расійскай імперыі і Беларусі. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў ў паўстанні 1863—1864 г. пераведзены ў Пецярбург. У 1919 годзн адноўлены і меў назву Горацкі сельскагаспадарчы інстытут.

У 1925 годзе да інстытута далучаны Беларускі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (заснаваны ў Мінску ў 1922 годзе) і на яго базе створана Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія сельскай і лясной гаспадаркі. У 1931 годзе акадэмія падзелена на 11 галіновых інстытутаў. У 1933 годзе яны зноў аб’яднаны ў адну ВНУ — Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1948 годзе перайменаваны ў Беларускую сельскагападарчую акадэмію.

Remove ads

Будынкі

Комплекс будынкаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі размешчаны ў паўночнай частцы горада Горкі.

24.4.1836 г. сенат зацвердзіў Указ аб адкрыцці ў казённым маёнтку Горы-Горкі (больш за 55 тыс. дзесяцін зямельных і лясных угоддзяў) земляробчай школы. Яна стала асновай для стварэння адной з першых вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў. У 1837 г. адбылася ўрачыстая закладка будынка школы (цяпер корпус № 4). Да 1840 г. пастаўлена 35 будынкаў.

Комплекс акадэміі ўключае рэканструяваныя пасля Другой сусветнай вайны старыя будынкі (корпус № 4, бібліятэка, адміністрацыйны, прафесарскі, фізіка-хімічны, таксатарскі карпусы, дзіцячы садок) і пабудаваныя ў 1960—1980-я гады новыя карпусы (галоўны вучэбны, жылыя, спартыўны, інтэрнаты, Палац культуры). Будынкі знаходзяцца ў маляўнічым пейзажным парку, злучаныя добраўпарадкаванымі і азялененымі вуліцамі. З усходу парк агінае р. Капылка, якая ўтварае ў паўночнай частцы комплексу сажалкуНіжняе возера») з маляўнічым бярозавым гаем на беразе. На паўночна-ўсходняй ускраіне размешчаны рэгулярны, радыяльнай планіроўкі пладовы сад вучэбнай гаспадаркі акадэміі.

Корпус № 4 пабудаваны ў цэнтральнай частцы ў стылі класіцызму. Галоўны фасад трохпавярховага прамавугольнага ў плане аб’ёму вылучаны порцікам з васьмю трохчвертнымі калонамі дарычнага ордара. Будынак бібліятэкі перабудаваны ў 1930-я гады з былой царквы ў паўднёва-ўсходняй частцы ў стылі канструктывізму. двухпавярховы, складанай у плане формы. Адміністрацыйны корпус пабудаваны ў цэнтры ў пачатку XX ст. трохпавярховы, прамавугольны ў плане. Прафесарскі таксатарскі і фізіка-хімічны карпусы, дзіцячы садок пабудаваны ў паўночнай частцы ў пачатку XX ст. двухпавярховыя будынкі.

Комплекс — помнік рэспубліканскага значэння.

Remove ads

Рэктары

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі

Remove ads

Артыкулы ў энцыклапедыях

  • У. М. Ліўшыц. Горкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: 1996. Т. 3. — С. 89—91.
  • У. М. Ліўшыц. Горы-Горацкая земляробчая школа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: 1996. Т. 3. — С. 93.
  • У. М. Ліўшыц. Горы-Горацкі земляробчы інстытут // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: Т. 3. 1996. Т.3 — С. 93—91.
  • У. М. Ліўшыц. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Мінск.: Т. 1. 1993. — С. 414—415.
  • У. М. Ліўшыц. Горы-Горацкая земляробчая школа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1997. Т. 5. — С. 367.
  • У. М. Ліўшыц. Горы-Горацкі земляробчы інстытут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1997. Т. 5. 1997. С. 367—368
  • У. М. Ліўшыц. Горкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, 1997. Т. 5. — С. 360.
  • У. М. Ліўшыц. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1995. Т. 2. — С. 492.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads