From Wikipedia, the free encyclopedia
Павел Аляксандравіч Саскевіч (нар. 10 чэрвеня 1957, в. Млынок, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аховы раслін, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (2009).
Павел Аляксандравіч Саскевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | ахова раслін[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
У 1983 г. скончыў з адзнакай Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Аграномія».
З 1985 па 1988 гг. працаваў старшым аграномам вучэбна-вопытнай гаспадаркі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1988—1999 гг. — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры аховы раслін, дэкан аграэкалагічнага факультэта.
З 1999 г. працаваў прарэктарам па навуковай рабоце, у 2003 г. прызначаны прарэктарам па завочным навучанні, а ў 2009 г. пераведзены на пасаду першага прарэктара.
З 2014 да 2018 гг. — рэктар установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія». Зараз працуе навуковым супрацоўнікам у акадэміі.
У 1990 г. абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук на тэму «Уплыў покрыўных культур і нормаў высеву на насенную прадуктыўнасць канюшыны гібрыднай».
У 2014 г. абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені доктара сельскагаспадарчых навук на тэму «Навуковыя асновы павышэння прадуктыўнасці тэхнічных культур (лён-даўгунец, рапс яравы, сланечнік) у сістэме біялагічных і тэхналагічных фактараў».
Навуковыя даследаванні ў галіне навукова абгрунтаванай сістэмы абароны тэхнічных культур ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля, што дазваляе істотна знізіць узровень шкоды шкоднымі арганізмамі і павысіць прадуктыўнасць аграцэнозаў.
Акрамя навуковых даследаванняў, ім распрацавана больш за 20 рэкамендацый для сельскагаспадарчых арганізацый, з іх 6 зацверджаны МТС Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Гэта дазволіла шматлікім гаспадаркам атрымліваць высокія вынікі ў галіне раслінаводства.
Саскевіч П. А. з’яўляецца старшынёй Рэспубліканскай навукова-метадычнага савета па завочным навучанні вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі ў галіне сельскай гаспадаркі, сябрам рэдкалегіі Рэспубліканскага навукова-практычнага часопіса «Земляробства і абарона раслін», Вучонага Савета акадэміі.
Аўтар і сааўтар больш за 300 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку двух падручнікаў, 3 навучальных дапаможнікаў па абароне раслін з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 1 даведніка, зацверджанага НТС Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, 12 лекцый, якія шырока выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе сельскагаспадарчых ВНУ Рэспублікі Беларусь. Маюцца публікацыі на англійскай і польскай мовах. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 5 кандыдацкіх дысертацый.
Зараз працуе навуковым супрацоўнікам у БДСГА.
У 2011 г. фіктыўна ўладкаваў на працу ў БДСГА свайго зяця, каб той не плаціў унёскі ў Фонд сацабароны[1]. 12 чэрвеня 2018 г. судом Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці быў прысуджаны па арт. 424, ч. 2 КК РБ, да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады і штрафу ў памеры 7350 руб., і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.