Медаль «За працоўную адзнаку»
медаль СССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
медаль СССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Меда́ль «За працо́ўную адзна́ку» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 27 снежня 1938 года «Аб заснаванні медаля За працоўную адзнаку».
Медаль «За працоўную адзнаку» | |||
---|---|---|---|
Медаль «За трудовое отличие» | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Медаль «За трудовое отличие» | ||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Дата заснавання | 27 снежня 1938 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 15 студзеня 1939 | ||
Колькасць | каля 2 146 300 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | sterling silver[d] | ||
Памеры | дыяметр — 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За працоўную доблесць» | ||
Малодшая | Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У далейшым у апісанне медаля было ўнесена змяненне Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 чэрвеня 1943 года, а ў Статут медаля — Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 снежня 1947 года.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 сакавіка 1980 года зацверджаны Статут у новай рэдакцыі.
Медаль «За працоўную адзнаку» — адзін з першых медалёў, заснаваных ў СССР.
Ён з’яўляецца «малодшым» з двух перадваенных савецкіх медалёў, заснаваных для ўзнагароджання за працоўныя заслугі. «Старэйшым» з’яўляецца медаль «За працоўную доблесць». Гэтыя два працоўных медаля можна параўноўваць з іх баявымі аналагамі — медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі».
Аўтар праекта медаля — мастак Іван Іванавіч Дубасаў.
Першы Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні медалём «За працоўную адзнаку» быў падпісаны 15 студзеня 1939 года. З прычыны выключных заслуг перад краінай у справе ўзбраення Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, стварэння і асваення новых узораў узбраення медалём былі ўзнагароджаны 19 работнікаў завода № 8 імя Калініна. Спіс адкрывалі прозвішчы слесара Івана Яфімавіча Новікава, токара Сяргея Іванавіча Віктарава, майстра АТК Рыгора Пятровіча Емяльянава.
На наступны дзень, 16 студзеня 1939 года, выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні работнікаў Чырванасцяжнага ансамбля чырвонаармейскай песні і танца СССР. У сувязі з 10-годдзем ансамбля медаль атрымалі 16 чалавек — памочнік мастацкага кіраўніка Барыс Аляксандравіч Аляксандраў, спявак ансамбля Аляксандр Фёдаравіч Ланін, саліст ансамбля Васіль Пятровіч Лігін, танцор ансамбля Дзмітрый Міхайлавіч Барысаў і іншыя.
Яшчэ праз дзень — 17 студзеня 1939 года — пабачыў свет Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджанні работнікаў «Падземгаз» НКТП. За навуковую распрацоўку метаду падземнай газіфікацыі вугалю і паспяховае засваенне гэтага метаду на Горлаўскай станцыі медалём была ўзнагароджана 28 чалавек. Першымі ў спісе стаялі прозвішчы начальніка тэхаддзела Горлаўскай станцыі «Падземгаз» Ісаака Аронавіча Брозіна, начальніка эксплуатацыйна-даследчага цэнтра станцыі Івана Сямёнавіча Гаркушы і галоўнага механіка станцыі Ціхана Ананьевіча Захарава.
Праз тры дні Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 студзеня 1939 года медалём «За працоўную адзнаку» былі ўзнагароджаны 75 перадавікоў сельскай гаспадаркі Узбекістана. Алфавітны спіс адкрываўся прозвішчамі Султана Адылава (брыгадзір калгаса імя Сталіна Свярдлоўскага раёна, які здаў па 30 цэнтнераў бавоўны з гектара), Рустамі Азізава (брыгадны механік Самаркандскай МТС, зэканоміўшы 5000 кг гаручага і выпрацаваўшага 1149 працадзён) і Карамахон Амалбаевай (зборшчыца калгаса «Узгарыш» Аімскага раёна, якая сабрала за сезон 9200 кг бавоўны і выпрацаваўшая 525 працадзён).
1 лютага 1939 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб узнагароджанні работнікаў Дальбуда. Медалём «За працоўную адзнаку» былі ўзнагароджаны 70 чалавек — брыгадзір Аляксей Георгіевіч Абрамаў, дзесятнік прыіска Міхаіл Іванавіч Афанасьеў, геолаг рудніка Сяргей Наўрылавіч Афонін і іншыя.
У сувязі з 20-й гадавінай Чырванасцяжнай ордэна Леніна Ваеннай Акадэміі РСЧА імя Фрунзе, за шматгадовую і сумленную працу па вырошчванні і выхаванню камандных кадраў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лютага 1939 года медалём «За працоўную адзнаку» былі ўзнагароджаны 28 супрацоўнікаў акадэміі — палітрук Георгій Сцяпанавіч Аксакалаў, інтэндант 2-га рангу Міхаіл Іванавіч Андрухін, тэхнік-інтэндант 1-га рангу Васіль Фёдаравіч Ваўчок і іншыя.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 снежня 1939 года медалём «За працоўную адзнаку» былі адзначаны 395 чалавек, якія вызначыліся на будаўніцтве Вялікага Ферганскага канала імя Сталіна.
Усяго ў перадваенныя гады медалём «За працоўную адзнаку» было ўзнагароджана больш за 11 тысяч чалавек, у гады Вялікай Айчыннай вайны — звыш 44 тысяч.
Узнагароджанні медалём праводзіліся толькі Указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
Па стану на 1 студзеня 1995 года медалём «За працоўную адзнаку» было ўчынена прыблізна 2 146 400 узнагароджанняў.
Медаль «За працоўную адзнаку» заснаваны для ўзнагароджання за ўдарную працу, дасягненне высокіх паказчыкаў у працы.
Медалём «За працоўную адзнаку» ўзнагароджваюцца рабочыя, калгаснікі, спецыялісты народнай гаспадаркі, працаўнікі навукі, культуры, народнай адукацыі, аховы здароўя і іншыя грамадзяне СССР. Медалём «За працоўную адзнаку» могуць быць узнагароджаны і асобы, што не з’яўляюцца грамадзянамі СССР.
Узнагароджанне медалём «За працоўную адзнаку» ажыццяўляецца:
Медаль «За працоўную адзнаку» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За працоўную доблесць».
Медаль «За працоўную адзнаку» мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На адным баку медаля размешчаны рэльефныя выявы сярпа і молата, пакрытыя рубінава-чырвонай эмаллю, і рэльефны надпіс «СССР». Памеры сярпа і молата ад ручкі да верхняй кропкі, адпаведна, 21 і 20 мм. Вышыня літар у слове «СССР» — 3,5 мм.
Пад выявай сярпа і молата змешчаны ў два радкі надпіс «ЗА ТРУДОВОЕ ОТЛИЧИЕ» ўціснутымі літарамі вышынёй 2 мм, пакрытымі рубінава-чырвонай эмаллю.
На рэверсе медаля змешчаны ў два радкі рэльефны надпіс «ТРУД В СССР — ДЕЛО ЧЕСТИ». Вышыня літар надпісу — 2,5 мм.
Краі медаля з абодвух бакоў абрамлены борцікам шырынёй 0,6 мм.
Медаль вырабляецца з серабра 925 пробы.
Сярэбранага ўтрымання ў медаля — 15,6 г. Агульная вага медаля без калодкі — 16,975±1,4 г.
Медаль з дапамогай вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай бэзавага колеру з дзвюма падоўжнымі залацістымі палоскамі па краях. Шырыня стужкі — 24 мм, шырыня палосак па 2 мм.
Прыкладна да сярэдзіны 1943 года медаль выдаваўся на трохвугольнай калодачцы, абцягнутай чырвонай стужкай. Мацаванне калодкі да адзення здзяйснялася з дапамогай вінта і гайкі.
Сам медаль да 1945 года меў нумар на рэверсе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.