Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Паўлавіч Курдзека (нар. 12 чэрвеня 1964, в. Дзядкі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі навуковец у галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (2006), прафесар (2007), акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (2007).
Аляксандр Паўлавіч Курдзека | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1964 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | ветэрынар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук (2006) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
У 1989 г. скончыў з адзнакай Віцебскі ветэрынарны інстытут.
У 1989—1992 гг. — ветэрынарны ўрач племзавода «Порплішча» Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
У 1989—1993 гг. вучыўся ў аспірантуры на кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
У 1994 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Язвенный гастрит у свиней: иммунология, диагностика, терапия и профилактика».
Працаваў асістэнтам, дацэнтам, загадчыкам кафедры клінічнай дыягностыкі, прафесарам, загадчыкам кафедры ўнутраных незаразных хвароб, прарэктарам па навуковай рабоце Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
У 2006 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Гастроэнтерит и гипатодистрофия свиней в условиях промышленной технологии».
З 2008 г. — рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, прафесар кафедры фізіялогіі, біятэхналогіі і ветэрынарыі.
Навуковыя інтарэсы звязаны з распрацоўкай высокаэфектыўных прэпаратаў для лячэння жывёл і прафілактыкі ўнутраных хвароб. Упершыню апрабаваны шматпланавая група метадаў вывучэння патагенезу хвароб страўніка, кішэчніка і печані з выкарыстаннем хірургічных, біяхімічных, мікрабіялагічных методык. Распрацаваў новыя метады ультрагукавога абследавання аператыўнай біяпсіі печані свіней. Распрацаваў 20 ветэрынарных прэпаратаў, аўтар 17 рэкамендацый па ўдасканаленні заатэхнічных і ветэрынарных мерапрыемстваў у жывёлагадоўлі, атрымаў 5 патэнтаў і рацыяналізатарскіх прапаноў.
Аўтар больш за 280 навуковых прац, у тым ліку 26 падручнікаў, даведнікаў і манаграфій.
Пад яго кіраўніцтвам выкананы і паспяхова абаронены чатыры кандыдацкія дысертацыі.
З’яўляецца правадзейным членам Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі.
Сябра Беларускага фізіялагічнага таварыства імя І. П. Паўлава .
З’яўляецца членам Нацыянальнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі «Кіраванне якасцю», уваходзіць у склад навукова-тэхнічнага Савета і фармацептычнага Савета Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Узнагароджаны Граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.