Remove ads
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзядкі́́[1][2] (Agrimonia) — род кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Дзядкі | |||||||||||||||||||||
Дзядкі аптэчныя (Agrimonia eupatoria) | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Agrimonia [Tourn.] L., 1753 | |||||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||||
|
Шматгадовыя залозіста-апушаныя травяністыя расліны з высокімі прамастойнымі простымі ці галінастымі сцябламі і кароткімі карэнішчамі. Вышыня да 100 см. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, з прылісткамі. Кветкі дробныя, жоўтыя, духмяныя, двухлолыя, 5-членныя, у доўгіх коласападобных гронках. Плод — 1—2 арэшкі, укрыты кручкападобнымі шчацінкамі (адсюль беларуская назва роду), з дапамогай якіх плод чапляецца да шэрсці жывёл і вопраткі людзей.
Адрозніваецца 10 (18[3]) відаў. Пашыраны пераважна ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі дзікарослыя віды: дзядкі аптэчныя, або звычайныя (Agrimonia eupatoria)[4] (нар. назвы смятаннік, сучкі, шчэрб), дзядкі валасістыя (Agrimonia pilosa) і дзядкі высокія, або пахучыя (Agrimonia procera). Растуць у шыракалістых і шыракаліста-хваёвых лясах, на сухіх схілах, у хмызняках і інш.
Лекавыя, эфіраалейныя, дубільныя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.