Дзядкі валасістыя
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзядкі́ валасістыя[1][2] (Agrimonia pilosa) — від кветкавых раслін роду Дзядкі (Agrimonia) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Дзядкі валасістыя | |||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Agrimonia pilosa Ledeb., 1823 | |||||||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—150 см з тонкім сцяблом, разам з чаранкамі лісця ўкрытым доўгімі валаскамі. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, няпарнаперыстае, складзенае з 5—7(9)[2] лісцікаў рамбічнай формы, з зубчастым краем і апушанай мяккімі валаскамі паверхняй.

Кветкі бледна-жоўтага колеру, з пяццю[3] пялёсткамі, сабраныя ў коласападобнае суквецце. Плод — арэшак з прыўзнятымі шыпікамі, якія сыходзяцца ўверсе конусам.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных зонах Еўразіі[4]. Расце па берагах рэк і ручаёў, у хмызняках, на ўзлесках і палянах драбналістых лясоў, на лугах. Мезафіт і эўтроф[3]. Добра пераносіць недахоп асвятлення[3]. Цвіце ў чэрвені—ліпені[2].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Репешок волосистый — Agrimonia pilosa: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.