From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Ігнатавіч Івіцкі (13 чэрвеня 1904; вёска Святазер’е, Чавускі раён — 3 мая 1992) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі. Член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), Акадэміі навук БССР (1961), доктар тэхнічных навук (1958), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Андрэй Ігнатавіч Івіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1904 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 3 мая 1992 (87 гадоў) |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | меліярацыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт АН БССР, член-карэспандэнт АСГН БССР |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Давыдавіч Дубах |
Узнагароды |
Скончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут у 1925 годзе. З 1925 па 1928 працаваў у Барысаўскім, потым Мазырскім акружных зямельных аддзелах. З 1928 па 1931 навучаўся ў аспірантуры Усесаюзнага НДІ балотнай гаспадаркі. З 1931 года працаваў ва Усесаюзным НДІ балотнай гаспадаркі ў Мінску.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі на Заходнім, а затым Трэцім і Другім Беларускіх франтах. Удзельнічаў у баях за абарону Масквы, вызваленні шэрагу гарадоў Беларусі і Літвы, у штурме і ўзяцці Кёнігсберга і многіх гарадоў Усходняй Прусіі.
Пасля дэмабілізацыі, з красавіка 1946 па 1948 гг. кіраваў водагаспадарчым сектарам АН БССР, з 1948 па 1976 год — аддзелам асушэння, а затым да 1992 года лабараторыяй меліярацыі тарфяных глеб Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі.
Устанавіў залежнасць выпарэння тарфяной глебы ад кліматычных і іншых фактараў, распрацаваў метад вызначэння часу наступлення перадпасяўнога перыяду і метад разліку перадпасяўнога сцёку, прынцыпы асушальнай меліярацыі, прапанаваў новы падыход да ўстанаўлення норм (інтэнсіўнасці) асушэння балот.
Аўтар больш за 120 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій. Сярод апублікаваных:
Падрыхтаваў 2 дактароў і 45 кандыдатаў навук.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.