From Wikipedia, the free encyclopedia
Войцех Іосіфавіч Дамарацкі (3 лютага 1840 — 24 красавіка 1863) — студэнт Горы-Горацкага сельгаспадарчага інстытута, удзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Загінуў пры вызваленні Горак ад царскай улады.
Войцех Дамарацкі | |
---|---|
Род дзейнасці | рэвалюцыянер |
Дата нараджэння | 3 лютага 1840 |
Дата смерці | 24 красавіка 1863 (23 гады) |
Месца смерці |
Пад канец дзевятнаццатага стагоддзя ён вучыўся ў Горы-горацкім земляробчым інстытуце. У свае 23 гады хлопец не толькі атрымліваў адукацыю, але і займаўся падпольнай дзейнасцю супраць царскага рэжыму.
Дамарацкі быў удзельнікам сакрэтнага студэнцкага камітэта, сябры якога рыхтаваліся да паўстання Каліноўскага.
Камітэт быў створаны ў Горках у 1862 годзе. Акрамя Дамарацкага ў падпольную арганізацыю ўваходзілі В. Антановіч, С. Віскоўскі, С. Дымкевіч, З. Міткевіч, Р. Чарвінскі і іншыя. Хлопцы перыядычна выязджалі за горад і трэніраваліся ў стральбе, а таксама адкрылі для сялянскіх дзяцей народную школу, выкладанне ў якой вялося на беларускай мове.
24 красавіка 1863 года ў Горкі ўвайшоў атрад Людвіга Звяждоўскага, паплечніка Кастуся Каліноўскага, і абвясціў аб усталяванні ў мястэчку народнай улады. Змагароў падтрымалі студэнты мясцовага інстытута. Але падчас бою паўстанцы панеслі страты.
Адным з забітых быў Войцех Дамарацкі, якога паплечнікі пахавалі на тэрыторыі акадэмічнага дэндрапарка.
Толькі ў савецкі час на магіле гераічнага студэнта была пакладзена пліта з адпаведным надпісам.
З часам пахаванне Дамарацкага было занядбана, а надмагільная пліта нават раскалолася. Адзінкі зазіралі сюды, каб ускласці кветкі і прыбраць смецце.
І толькі новае кіраўніцтва БДСГА ў 2010 годзе аднавіла і добраўпарадкавала пахаванне, ўсталявала над ім помнік.
Штогод на Дзень незалежанасці БНР на магілу Дамарацкага прыходзяць жыхары Горак, каб ускласці кветкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.