Японцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Японцы (яп.: 日本人) — народ ва Усходняй Азіі, асноўнае насельніцтва Японіі. Жывуць таксама ў іншых краінах Азіі, Заходняй Еўропы, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Агульная колькасць — 122 406 300 чалавек (2022)[1].
Японцы (яп.: 日本人) | |
Агульная колькасць | 122 406 300 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Японія — 120 474 000 Бразілія — 383 000 |
Мова | японская |
Рэлігія | сінтаізм, будызм |
Блізкія этнічныя групы | рукюйцы |
Продкі японцаў апынуліся на Японскіх астравах у выніку 3 буйных міграцый. Асноўнай стала апошняя, якая адбылася паміж III і VI стагоддзямі з Усходняй Азіі. Наяўнасць гэтай міграцыі была ўсталявана ў выніку генетычных даследаванняў толькі ў пачатку XXI стагоддзя. Народная матэрыяльная культура японцаў шмат у чым адаптавана да спецыфічных умоў Японскага архіпелага, дзе большасць тэрыторый пакрыты гарамі, часцяком здараюцца землетрасенні, існуюць істотныя кліматычныя адрозненні паміж поўднем і поўначчу.
Нягледзячы на шматвяковую ізаляванасць, духоўная спадчына японцаў фарміравалася дзякуючы вонкавым уплывам. Гэта адносіцца і да японскай мовы, што фактычна з’яўляецца ізалятам. Для яе ўласцівы наяўнасць асобных дыялектаў, форм ветлівасці і вельмі складаная сістэма пісьма. Але большасць слоў, якімі карыстаюцца сучасныя японцы, калісьці былі запазычаны з іншых моў.