Грэчка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грэчка

Грэчка[1] (Fagopyrum) — род кветкавых сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae). Амаль усе віды вырошчваюцца ў якасці сельскагаспадарчай культуры, зерні грэчкі выкарыстоўваюцца ў якасці крупы[2].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Грэчка

Fagopyrum esculentum, Карлсруэ
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fagopyrum Mill. (1754), nom. cons.

Сінонімы
  • Harpagocarpus Hutch. & Dandy
  • Helxine L.
  • Parapteropyrum A.J.Li
  • Phegopyrum Peterm.
  • Pteroxygonum Dammer & Diels
Тыпавы від
Fagopyrum esculentum Moench
[syn. Polygonum fagopyrum L. basionym]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21281
NCBI  3616
EOL  61879
GRIN  g:4602
IPNI  331606-2
Закрыць

Апісанне

Аднагадовыя травяністыя расліны. Прадстаўнікі роду дасягаюць вышыні 1,5 м. Цвіце ў канцы лета, кветкі маюць белую або ружовую афарбоўку.

Распаўсюджанне

Натуральная вобласць распаўсюджання — умерана цёплыя і субтрапічныя вобласці Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі[3].

На тэрыторыі Беларусі 2 дзікарослыя віды:[4] грэчка пасяўная (Fagopyrum esculentum) і грэчка татарская (Fagopyrum tataricum).

Таксанамія

Род Грэчка ўключае 26 відаў[5]:

  • Fagopyrum acutatum (Lehm.) Mansf. ex K.Hammer
  • Fagopyrum callianthum Ohnishi
  • Fagopyrum capillatum Ohnishi
  • Fagopyrum caudatum (Sam.) A.J.Li
  • Fagopyrum crispatifolium J.L.Liu
  • Fagopyrum densivillosum J.L.Liu
  • Fagopyrum esculentum Moench typus[6] Грэчка пасяўная, ці Грэчка ядомая, ці Грачыха, ці Грэча
  • Fagopyrum gilesii (Hemsl.) Hedberg
  • Fagopyrum giraldii (Dammer & Diels) Haraldson
  • Fagopyrum gracilipedoides Ohsako & Ohnishi
  • Fagopyrum gracilipes (Hemsl.) Dammer
  • Fagopyrum homotropicum Ohnishi
  • Fagopyrum jinshaense Ohsako & Ohnishi
  • Fagopyrum kashmirianum Munshi
  • Fagopyrum ×kuntzei Beck
  • Fagopyrum leptopodum (Diels) Hedberg
  • Fagopyrum lineare (Sam.) Haraldson
  • Fagopyrum macrocarpum Ohsako & Ohnishi
  • Fagopyrum megacarpum H.Hara
  • Fagopyrum pleioramosum Ohnishi
  • Fagopyrum pugense T.Yu
  • Fagopyrum rubrifolium Ohsako & Ohnishi
  • Fagopyrum statice (H.Lév.) Gross
  • Fagopyrum tataricum (L.) Gaertn. Грэчка татарская
  • Fagopyrum urophyllum (Bureau & Franch.) Gross
  • Fagopyrum zuogongense Q.F.Chen

Выкарыстанне

Thumb
Грэчка пасяўная (Fagopyrum esculentum). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Гісторыя культуры

Радзімай грэчкі з’яўляецца Паўднёва-Усходняя Азія, адкуль магчыма, каля 6000 гадоў да н.э. распаўсюдзіўся на Цэнтральную Азію і Тыбет, а затым на Блізкі Усход і ў Еўропу. Адамашванне хутчэй за ўсё, адбылося ў заходнім рэгіёне Кітая — Юньнань.

Грэчка была адной з самых ранніх культур, якую завезлі еўрапейцы ў Паўночную Амерыку. Кругасветнае распаўсюджванне было завершана ў 2006 годзе, калі некаторыя віды грэчкі, распрацаваныя ў Канадзе, былі пасаджаны ў Кітаі.

Расійская імперыя была сусветным лідарам у вобласці вытворчасці грэчкі. Раёны гадоўлі ў Расійскай імперыі былі ацэнены ў 6,5 млн акраў (26 000 км²), за ёй ішла Францыя (0,9 млн акраў; 3500 км²). У 1970 годзе Савецкі Саюз вырасціў прыкладна 4,5 млн акраў (18 000 км²) грэчкі.

Краіны-лідары

Становішча на 2005 год.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 52—53. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Цвелёв Н. Н. Род Гречиха — Fagopyrum Mill. // Флора Восточной Европы / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — СПб.: Мир и семья-95, 1996. — Т. IX. — С. 135—136. — 456 с. — 500 экз. — ISBN 5-90016-28-X.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.