Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыбе́т — раён Цэнтральнай Азіі, які знаходзіцца на Тыбецкім нагор’і. У розныя перыяды гісторыі Тыбет быў незалежнай дзяржавай або знаходзіўся ў залежнасці ад Мангольскай імперыі ці дынастыі Цын. Сёння Тыбет належыць Кітаю.
Тыбет | |
---|---|
Этнахаронім | Tibetan і Tibetano |
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы |
|
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Inner Asia[d] і Кітай[d] |
Найвышэйшы пункт | Джамалунгма |
Колькасць насельніцтва |
|
Вышыня над узроўнем мора | 4 380 м |
Плошча |
|
Геаграфія тэмы | geography of Tibet[d] |
Эканоміка тэмы | economy of Tibet[d] |
Дэмаграфія тэмы | demographics of Tibet[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Тыбецкі аўтаномны раён у складзе Кітая | |||||||||
Тыбет, як яго пазначаюць тыбетцы ў выгнанні | |||||||||
Вобласць Тыбета, як яе пазначае Кітай | |||||||||
Вобласць, аспрэчваная Індыяй як частка Аксайчына | |||||||||
Вобласць Індыі, аспрэчваная Кітаем як частка ТАР | |||||||||
Вобласці ў рамках культуры Тыбета (гістарычна) |
Традыцыйна тэрыторыя Тыбета падзялялася на правінцыі У-Цанг, Кам і Амдо, пры гэтым тэрыторыя цяперашняга Тыбецкага аўтаномнага раёна ўключае толькі У-Цанг і заходнюю частку Кама, а астатняя тэрыторыя Кама і рэгіён Амдо падзелены паміж правінцыямі Юньнань, Сычуань, Цынхай і Ганьсу.
Лхаса — гістарычная сталіца Тыбета і адміністрацыйны цэнтр Тыбецкага аўтаномнага раёна.
Плошча (уключаючы правінцыі У-Цанг, Кхам і Амдо) — 1,2 млн км². Сярэдняя вышыня тэрыторыі: 4000 метраў над узроўнем мора.
Самая высокая гара: Джамалунгма (Эверэст).
На тэрыторыі Тыбета бярэ выток шэраг вялікіх рэк, якія працякаюць затым па тэрыторыі пражывання іншых народаў і таму больш вядомыя па назвах на мовах гэтых народаў (паказаны ў дужках), а не па тыбецкіх. Гэта Ярлунг-Цангпо (рака Брахмапутра), Ма-Чу (Жоўтая рака), Джы-Чу (рака Янцзы), Сенгэ-Цангпо (Інд), Пунг-Чу (інд.: Арун), Наг-Чу (бірм.: рака Салуін) і Дза-Чу (рака Меконг).
Найбуйнейшыя азёры: Цонаг, Нам-Цо, Ямджаюм-Цо, Мапам'юм-Цо (Манасаравар).
Сярэдняя тэмпература: 14 °C у ліпені і –4 °C у студзені.
Сярэдні ўзровень ападкаў: моцна адрозніваецца, у заходніх абласцях 1 мм у студзені і 25 мм у ліпені; ва ўсходніх абласцях 25—30 мм у студзені і 80 мм у ліпені.
Карысныя выкапні: 126 розных мінералаў, сярод якіх бура, уран, жалезная руда, храміт, золата, літый, баксіт, медзь, вугаль, соль, слюда, цынк, нафта і іншыя.
У цяперашні час тэрыторыя гістарычнага Тыбета ўваходзіць у склад Кітая, аднак у Дхарамсале (Індыя) знаходзіцца ўрад Тыбета ў выгнанні, кіраўніком якога да 2002 года з'яўляўся Далай-лама XIV.
Тыбецкі аўтаномны раён | |
Тыбецкія аўтаномныя акругі | |
Тыбецкія аўтаномныя паветы |
Кітайскія ўлады падзялілі Тыбет на наступныя адміністрацыйныя адзінкі:
Тыбетцы занятыя ў асноўным у сельскай гаспадарцы і жывёлагадоўлі. Кітайцы, якія пражываюць на тэрыторыі Тыбета — у кіраванні, гандлі, сектары абслугоўвання. Звязана гэта з тым, што да ўключэння ў склад Кітая Тыбет адрозніваўся маларазвітай аграрнай эканомікай. Адмыслоўцаў для новых галін, створаных кітайскім урадам, сярод этнічных тыбетцаў не было.
Пытанне аб колькасці і нацыянальным складзе насельніцтва Тыбета вельмі складанае. Звязана гэта, па-першае, з адсутнасцю дакладнага азначэння тэрыторыі Тыбета, па-другое з прадузятасцю крыніц. Урад Тыбета ў выгнанні паведамляе аб шасці мільёнах этнічных тыбетцаў і сямі з паловай мільёнах этнічных кітайцаў (Хань). Аднак урад Кітая прыводзіць наступныя даныя:
Узровень пісьменнасці сярод тыбетцаў складае прыблізна 50%[1].
Колькасць тыбетцаў у выгнанні — каля 134 тыс. чалавек: у Індыі — 100 000 чалавек, у Непале — 20 000, у Бутане — 1500, у Швейцарыі — 2000, у Еўропе — 400, у Аўстраліі і Новай Зеландыі — 200, у ЗША — 8000, у Канадзе — 1200, у Скандынавіі — 100.
Да ўваходжання ў склад Кітая Тыбет меў свае сцяг і герб. У цяперашні час яны выкарыстоўваюцца тыбецкім урадам у выгнанні. У Кітаі жа яны разглядаюцца як сімвалы сепаратызму.
У эпоху кіравання кітайскай дынастыі Цын Тыбет пераходзіць пад кантроль Пекіна. Пасля падзення манархіі ў Кітаі Тыбет аб'яўляе аб сваёй незалежнасці. У 1949 годзе пасля перамогі КПК над Гаміньданам у грамадзянскай вайне новы ўрад Маа Цзэдуна стаў настойваць на тым, што Тыбет з'яўляецца часткай Кітая. У 1951 годзе кітайскія войскі ўварваліся ва Усходні Тыбет і, разграміўшы тыбецкае войска, акупавалі краіну.
Этнічныя тыбетцы вызнаюць тыбецкі будызм і рэлігію бон. Тыбецкая мова адносіцца да тыбета-бірманскай моўнай групы сіна-тыбецкай моўнай сям'і. З моманту ўваходжання ў склад Кітая афіцыйнай мовай на тэрыторыі Тыбета з'яўляецца кітайская, аднак справаводства дазволена весці і на тыбецкай, таксама ў пачатковай школе навучанне часта вядзецца на тыбецкай, з паступовым пераходам на кітайскую мову ў старэйшых класах[1].
Лідарства па ліку неверагодных падаткаў належыць Тыбета. За што толькі ні прымушалі раскашэльвацца на мяжы XIX—XX стагоддзяў. Тыбетцы павінны былі плаціць падатак на вяселле, на нараджэнне дзяцей, на права спяваць, танчыць, званіць у званок і біць у барабаны. Стомленаму вандроўцу не дазвалялася нават проста так задрамаць на траўцы: за начлег ён павінен быў заплаціць падатак гаспадарам зямлі.
4 чэрвеня 1926 года ў Тыбеце Далай-ламам быў уведзены падатак на вушы. Краіна стварала войска, тэрмінова патрабаваліся грошы, а ўсе звычайныя падаткі ўжо былі. Трэба прызнаць, што ніхто з тыбетцаў не адрэзаў сабе вушы, каб не плаціць падатак. Усё сапраўды плацілі. Грошы на войска былі сабраныя на працягу аднаго года[2]. Усяго на карысць дзяржавы ў пачатку XX стагоддзя спаганялася 1892 падаткі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.