Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Баксіт (фр.: bauxite) (па назве мясцовасці Ле-Бо, Lex Baux на поўдні Францыі) — алюмініевая руда, якая складаецца з гідраксідаў алюмінія, аксідаў жалеза і крэмнію.
Мінеральныя агрэгаты баксіту шчыльныя (камяністыя), порыстыя, зямлістыя, рыхлыя і глінападобныя. Колер белы, шэры, чырвоны, жоўты або чорны. Шчыльнасць 1800—3200 кг/м³. Цвёрдасць 1—2 адзінак. Паходжанне пакладаў баксітаў рэшткавае ва ўмовах трапічнага і субтрапічнага клімату і асадкавае.
Выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны для атрымання гліназёму і гліназёмаўтрымальных вогнеўпораў. Утрыманне гліназёму ў прамысловых баксітаў вагаецца ад 40 да 60 % і вышэй. Выкарыстоўваецца таксама ў якасці флюсу ў чорнай металургіі, для вырабу фарбаў, штучных абразіўных матэрыялаў і інш.
Асноўныя радовішчы баксітаў знаходзяцца ў Аўстраліі, Сурынаме, Гаяне, Бразіліі, Гвінеі, Францыі, Расіі, ЗША і на Ямайцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.