Кітайцы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кітайцы

Кіта́йцы (кіт. 漢族 або 汉族 «хань») — найбуйнейшы па колькасці народ на Зямлі (19 % агульнага насельніцтва), найбуйнейшая этнічная група Кітайскай Народнай Рэспублікі (1 229 065 тыс., 91,5 % ад усяго насельніцтва ў 2012 г.)[1] і Кітайскай рэспублікі (22 652 тыс. чал., 98 % ад усяго насельніцтва ў 2012 г.)[2]. Буйныя групы кітайцаў таксама жывуць у іншых краінах — Сінгапуры, Малайзіі, Таіландзе, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Інданезіі, Філіпінах і г. д.

Хуткія факты Кітайцы, Саманазва ...
Кітайцы
Thumb
Саманазва 漢族 або 汉族
Рассяленне 1 229 065 тыс. у КНР,, 22 652 тыс. Кітайскай рэспубліцы
Этнічныя мовы кітайская
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) культ продкаў, будызм, даасізм, канфуцыянства
Геаграфічна-моўная група Сіна-Тыбецкія народы[d]
Блізкія этнасы тыбетцы, бірманцы, качыны, бай
Закрыць

Этымалогія

Слова Хань бярэ пачатак ад дынастыі Хань, якая змяніла дынастыю Цынь, якой удалося аб’яднаць увесь Кітай. Назва дынастыі паходзіць ад назвы ракі Ханьшу ў цэнтральнай частцы Кітая, у якой жылі заснавальнікі дынастыі Хань. Таксама гэта слова ў Старажытным Кітаі, асабліва ў класічнай кітайскай літаратуры, можа азначаць Млечны шлях, бо самі ханьцы звалі сваю краіну Нябеснай ракой або Паднябеснай.

У часы праўлення дынастый Цынь і Хань плямёны, якія засялялі Кітай, пачалі адчуваць сябе часткай адзінага народу. Акрамя таго, час праўлення дынастыі Хань лічыцца найвышэйшым пунктам росквіту старажытнакітайскай цывілізацыі. У гэты час яе ўплыў распаўсюдзіўся на Цэнтральную і Паўночна-Усходнюю Азію, а па тэрыторыі і насельніцтву Старажытны Кітай мог супернічаць з Рымскай імперыяй.

Назвы Кітай і кітайцы ў Еўропе распаўсюдзіліся ў познім сярэднявеччы, паходзілі ад наймення племені кіданяў.

Кітайцы на Беларусі

На Беларусі кітайцы з’явіліся ў пачатку XX ст. у выніку інтэрніравання ў гады Руска-японскай вайны. У 1926 г. у БССР налічвалася 119 кітайцаў, прычым 58 з іх жылі ў Віцебскай акрузе. У 1928 г. у наваколлях Віцебска была створана кітайская сельскагаспадарчая арцель (пазней калгас). Кітайцы прымалі ўдзел у Віцебскім патрыятычным падполлі падчас II сусветнай вайны[3].

У сучаснай Беларусі кітайцы — малая этнічная група, аднак іх колькасць стала расце. Калі ў 1999 г. іх налічвалася 75 чал., то ў 2009 г. — 1642 чал.[4]

Выбітныя кітайцы

Гл. таксама

Зноскі

  1. CIA Архівавана 13 кастрычніка 2016.
  2. CIA Архівавана 25 снежня 2018.
  3. Карашчанка І. Кітайцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1997. — С. 187. 10 000 экз. ISBN 985-11-0041-2.

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.