Канфуцый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канфу́цый, ці Кун-цзы (кіт. 孔子, піньінь Kǒngzǐ, радзей кіт. 孔夫子, піньінь Kǒngfūzǐ, пал. Кун Фу-цзы) — кітайскі філосаф, культавая постаць кітайскай культуры, заснавальнік канфуцыянства.
Яго павучанні, запісаныя слухачамі і паслядоўнікамі, склалі працу «Гутаркі і суджэнні» (论语, Лунь юй ). На працягу многіх стагоддзяў кожны адукаваны кітаец павінен быў у дзяцінстве вывучыць на памяць гэтую кнігу і кіравацца ёю ў сваім жыцці. З II ст. да н.э. канфуцыянства стала дзяржаўнай ідэалагічнай дактрынай, а ён сам быў кананізаваны і абвешчаны настаўнікам 10 тысяч пакаленняў. Яго культ афіцыйна падтрымліваўся да кітайскай буржуазнай рэвалюцыі (1911).
Да перамогі легізму школа Канфуцыя была толькі адным са многіх кірункаў у інтэлектуальным жыцці Вайсковых Царстваў, у перыяд, вядомы пад назвай Сто школ. І толькі пасля падання Цынь адроджанае канфуцыянства дасягнула статусу дзяржаўнай ідэалогіі, якая захавалася да пачатку XX стагоддзя, толькі часова саступаючы месца будызму і даасізму. Гэта прывяло да ўзвялічвання фігуры Канфуцыя і ўлучэння яго ў рэлігійны пантэон.
Імёны
Радавое і асабістае імёны Канфуцыя былі адпаведна Кун Цю (кіт. 孔丘, піньінь Kǒng Qiū)[4]. Яго другое імя было Чжун-ні (кіт. 仲尼, піньінь Zhòngní)[4]. У кітайскай мове ён найчасцей вядомы як Кунцзы (кіт. 孔子, піньінь Kǒng Zǐ, літаральна «Настаўнік Кун»).[5][6]. Ён таксама вядомы пад пачцівым іменем Кун Фуцзы (кіт. 孔夫子, піньінь Kǒng Fūzǐ, літаральна «Вялікі Настаўнік Кун»)[6]. Лацінізаванае імя «Confucius» утворана ад «Кун Фуцзы» і было ўведзена ва ўжытак у 16 ст. езуіцкімі місіянерамі ў Кітаі, найбольш імаверна, Матэа Рычы[6].
У Лунь юй ён часта ўпамінаецца проста як «Настаўнік» (кіт. 子, піньінь Zǐ).
Жыццё
Лічыцца, што Канфуцый жыў паміж 551 і 479 да н.э.. Канфуцый нарадзіўся ў горадзе Цюфу кітайскага княства Лу (кіт. 鲁) пад імем Кун Цю. У дзесяць гадоў юнак Канфуцый стаў сіратой.
Канфуцый заснаваў школу фiласофіі, у цэнтры яго вучэння знаxодзiцца парадак, дасягнуць якога можна, стаўшы высокамаральным мужам (цзюнцзы, 君子). У 60-гадовым узросце Канфуцый вяртаецца дадому i сістэматызуе лiтаратурную крыніцу мiнулага — Шы цзін (Кнiгу Песень 詩經).
Вучэнне
Вучэнне Канфуцыя закранае рэлiгійны, фiласофскi i грамадска-палiтычны светапогляды, прычым у грамадскай i палiтычнай этыцы на пярэдні план выступаюць нормы паводзін. Чатыры фундаментальныя паняццi яго вучэння: гуманнасць (仁 Жэнь), справядлівасць (義 Йi), шанаванне бацькоў (孝 Сяо) i рытуал (禮 Лi).
У цэнтры яго вучэння — пытанні маральных паводзін, выхавання і кіравання дзяржавай. Асноватворным прынцыпам яго этыкі з'яўляецца паняцце «жэнь» — чалавечнасць, гуманнасць, чалавекалюбства. Яно разглядалася як вышэйшы закон узаемаадносін людзей у грамадстве і сям'і. Лічылася, што дасягнуць такога стану чалавек можа шляхам пастаяннага самаўдасканалення на аснове выканання завешчаных правіл этыкі: з павагай адносіцца да старэйшых па ўзросце і грамадскім становішчы, шанаваць бацькоў, быць адданымі радзіме, любіць людзей. Дзяржаўнае кіраванне таксама павінна грунтавацца на гуманных пачатках і клопаце пра людзей. Лепшым метадам кіравання людзьмі з'яўляецца не насілле, а прыклад і перакананне. Разам з тым Канфуцый лічыў, што кожны абавязаны строга выконваць прадпісанае яму і займаць сваё месца ў грамадскай іерархіі.
Пяць пастаянстваў справядлівага чалавека
- Жэнь (仁) — «чалавечы пачатак», «любоў да людзей», «чалавекалюбства», «літасць», «гуманнасць». Гэта — чалавечы пачатак у чалавеку, які з'яўляецца адначасна яго абавязкам. Няможна сказаць, што ўяўляе сабою чалавек, не адказаўшы адначасна на пытанне пра тое, у чым складаецца яго маральнае пакліканне. Кажучы па-іншаму, чалавек ёсць то, што ён сам з сябе робіць. Як Лі вынікае з І, так І вынікае з Жэнь. Следаваць Жэнь значыць паводзіцца спагадай і любоўю да людзей. Гэта тое, што адрознівае чалавека ад жывёлы, то бок тое, што супрацьстаіць звярыным якасцям дзікасці, подласці і жорсткасці. Пазней знакам сталасці Жэнь стала Дрэва.
Дамы нашчадкаў Канфуцыя ў яго родным горадзе, Цюйфу. - І (义 [義]) — «праўда», «справядлівасць». Хоць прытрымліванне І з уласных інтарэсаў не з'яўляецца грахом, справядлівы чалавек прытрымліваееца І, бо гэта слушна. І заснавана на ўзаемнасці: так, справядліва шанаваць бацькоў у падзяку за тое, што яны цябе выгадавалі. Ураўнаважвае якасць Жэнь і паведамляе шляхетнаму чалавеку патрэбную цвёрдасць і строгасць. І супрацьстаіць эгаізму. «Шляхетны чалавек шукае І, а нізкі — выгады». Учыннасць І пасля была ўвязана з Металам.
- Лі (礼 [禮]) — даслоўна «звычай», «абрад», «рытуал». Пэўнасць звычаям, выкананне абрадаў, прыкладам павага да бацькоў. У больш агульным сэнсе Лі — кожная дзейнасць, скіраваная на захаванне асноў грамадства. Знак — Агонь. Слова «рытуал» — ці не адзіны беларускі эквівалент адпаведнага кітайскага тэрміна», які можа быць перакладзены таксама як «правілы», «цырымоніі», «этыкет», «абрад» ці, дакладней, «звычай». У самым агульным выглядзе пад рытуалам разумеюцца пэўныя нормы і ўзоры па-грамадску годных паводзін. Яго можна вытлумачыць як свайго роду змазку сацыяльнага механізма.
- Чжы (智) — цвярозы розум, развага, «мудрасць», разважлівасць — уменне пралічыць вынікі сваіх дзеянняў, паглядзець на іх з боку, у перспектыве. Ураўнаважвае якасць І, папярэджваючы ўпартасць. Чжы супрацьстаіць дурасці. Чжы ў канфуцыянстве асацыявалася з элементам Вады.
- Сінь (信) — шчырасць, «добры намер», натуральнасць і сумленнасць. Сінь ураўнаважвае Лі, папярэджваючы крывадушнасць. Сінь адпавядае элемент Землі.
Маральныя абавязкі, паколькі яны матэрыялізуюцца ў рытуале, робяцца справай выхаванні, адукацыі, культуры. Гэтыя паняткі ў Канфуцыя не былі разведзены. Усе яны ўваходзяць ва ўтрыманне катэгорыі «вэнь» (спачатку гэта слова азначала чалавека з размаляваным тулавам, татуяванкай). «Вэнь» можна вытлумачыць як культурны сэнс чалавечага быцця, як выхаванасць. Гэта не другаснае штучнае ўтварэнне ў чалавеку і не яго першасны натуральны пласт, не кніжнасць і не природность, а іх арганічны сплаў.
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.