From Wikipedia, the free encyclopedia
Чай (кіт. трад. 茶, піньінь chá, ʈ͡ʂʰa; яп.: 茶, ちゃ, t͡ɕa), або гарбата (ад нідэрл.: herba thee або лац.: herba thea — «зелле чаю», дзе tē - паўднёвакітайскае вымаўленне іерогліфа 茶[1]) — напой, які атрымліваецца заварваннем, варэннем або настойваннем чайнага ліста, або чайнага куста (лац.: Thea sinensis). У шырокім сэнсе — любы раслінны настой або адвар для піцця. Чаем (гарбатай) таксама завецца падрыхтаваны раслінны збор (чайны ліст), прызначаны для гатавання гэтага напою.[2]
Выраб чаю з чайнага ліста звычайна ўключае ў сябе наступныя крокі:
Сыравіна для вырабу чаю — лісце чайнага куста, які масава вырошчваюць на спецыяльных плантацыях. У Кітаі, Індыі і Афрыцы, дзе вырабляецца найбольшая доля чаю, збор здзяйсняюць да чатырох разоў на год. Найбольш цэняцца чаі першых двух ураджаяў. Паўночная мяжа тэрыторыі, на якой вырошчванне чаю эканамічна апраўдана, прыпадае прыблізна на шырату Азербайджана, Грузіі або Краснадарскага краю Расіі.
Сыравіна для высокагатунковых чаёў часта расце на невялікіх плантацыях (плошчай каля 0,5 га), якія размяшчаюцца разрознена на горных схілах, так што да зборкі ліста дадаецца неабходнасць пераходу з адной плантацыі на іншую.[3] Лісце чаю збіраюць і сартуюць уручную. Праца зборшчыкаў цяжкая і манатонная — суадносіны масы гатовага чорнага чаю і сырога ліста — каля ¼, гэта значыць на выраб кілаграма чаю трэба сабраць чатыры кілаграмы лісця (каля 2000 лістоў).[4] Норма вырабаткі для зборшчыкаў — 30-35 кг лісця на дзень, пры тым, што неабходна трымацца стандартаў якасці і браць з кустоў толькі прыдатныя лісты.
Неабходнасць ручной зборкі абмяжоўвае магчымасці культывавання чаю: яно мае сэнс толькі ў рэгіёнах з досыць высокай прадуктыўнасцю і досыць нізкім коштам ручной працы зборшчыкаў. Неаднаразова рабіліся спробы механізаваць збор і сартаванне чайнага ліста, у прыватнасці, у СССР яшчэ ў 1958 годзе быў створаны механізаваны чаеўборачны агрэгат, аднак тэхналогія механізаванай зборкі да гэтага часу не дапрацавана: сабраны камбайнамі ліст мае дужа нізкую якасць, галоўным чынам праз вялікую колькасць пабочных уключэнняў, таму ўжываюць яго або для вырабу самага нізкагатунковага чаю, або ў фармацэўтычнай прамысловасці, для наступнай перапрацоўкі з мэтай вылучэння кафеіну і іншых рэчываў, якія змяшчае чай.[3]
Магчыма вырошчванне чаю і ва ўмовах звычайнай кватэры.[5]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.