Осака
горад у Японіі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Японіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Осака (яп.: 大阪市) — трэці паводле насельніцтва горад у Японіі. Размешчаны ў паўднёвай частцы вострава Хансю, каля вусця ракі Ёда ў заліве Осака. Цэнтр аднайменнай прэфектуры. Мае горад-спадарожнік Сакаі. З 1956 года мае статус горада, вызначанага ўказам урада.
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Згодна з першымі японскімі гістарычнымі хронікамі «Кадыкі» і «Ніхон сёкі», менавіта ў раёне сучаснай Осакі ў 663 годзе да н.э. каля дэльты ракі Ёда, высадзіліся першыя заваёўнікі Ямата, якія пераадолелі супраціўленне тубыльных плямёнаў і заснавалі ў суседняй правінцыі дзяржаву Ямата, якая лічыцца першымі японскім дзяржаўным утварэннем.
У XVII—XIX стагоддзях Осака была галоўным гандлёвым цэнтрам краіны. У процівагу іншым гарадам Японіі, у якіх жылі пераважна самураі і мяшчане, у Осацы пражывалі пераважна купцы.
Паводле звестак перапісу 2005 года насельніцтва Осакі складае 2 628 811 чалавек, пры гэтым прырост за перыяд з 2000 па 2005 гады склаў 1,2%[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.