Мілан
горад у Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мілан (італ.: Milano, лац.: Mediolanum) — горад у Італіі, другі па колькасці насельніцтва (пасля Рыма) горад краіны, адміністрацыйны цэнтр паўночнаітальянскага рэгіёна Ламбардыя. Мілан знаходзіцца ў басейне р. По, за 480 км на поўнач ад Рыма, звязаны па каналах з ракой Ада на ўсходзе і ракой Тычына на захадзе. Горад ляжыць на вышыні 120 м вышэй за ўзровень мора. Антычны старажытнарымскі горад Медыяланум фарміраваўся ў сэрцы сучаснага Мілана. Найбольш ажыўленыя вуліцы ў Мілане — тыя, што ідуць ад цэнтральнай Саборнай плошчы (Piazza del Duomo). Большасць прамысловасці Мілана знаходзіцца на значнай адлегласці, на далёкіх крэсах ад цэнтральнай часткі горада.
Горад
Мілан
Milano
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
З-за росту прамысловых раёнаў Мілан адчувае хуткае ўзрастанне працоўнай сілы і павелічэнне колькасці жыхароў, асабліва гэты працэс узмацніўся пасля II сусветнай вайны. Галоўны наплыў працоўных адбываецца з іншых мясцін Італіі. Мілан — галоўны камерцыйны, фінансавы і індустрыяльны цэнтр, найбольш сучасны горад краіны. Тут размяшчаюцца штаб-кватэры галоўных банкаў краіны і галоўнай фондавай біржы. Галоўнымі галінамі вытворчасці з’яўляюцца сталеліцейная, тэкстыльная (асабліва ядвабавая), авіяцыйная прамысловасць, тут вырабляюцца адзенне, прылады для машынаў, аўтамабілі, абсталяванне для чыгункі, сельскагаспадарчае абсталяванне, хімічныя рэчывы, абсталяванне для друку, фармацыя, мэбля, ежа. Мілан — гэта галоўны ў Італіі цэнтр транспарту: чыгункі, авіяцыі і аўтамабільных дарог. Сярод вышэйшых навучальных устаноў — універсітэт Мілана (1923), універсітэт Святога Сэрца (1920), а таксама камерцыйныя і тэхнічныя інстытуты. Акадэмія Брэра прыгожых мастацтваў, кансерваторыя Джузэпе Вердзі і інстытут ядзерных даследаванняў Энрыка Фермі таксама размяшчаюцца тут, як і бібліятэка Ambrosiana, лепшая ў Італіі. У ліку музеяў і галерэй Мілана — музей «Poldo-Pezzoli» і музей натуральнай гісторыі. Галерэі мастацтва знаходзяцца ў бібліятэцы Ambrosiana і ў палацы Брэра. Таксама тут знаходзяцца касцёл Санта-Марыя-дэле-Грацые (1465—1490) і дом Леанарда да Вінчы. Найбольш значнымі гістарычнымі будынкамі з’яўляюцца Міланская кафедра (пачала будавацца ў 1386), замак Сфорца (1456), Вялікі шпіталь (Ospedale Maggiore, 1456), базіліка Сант-Амброджа (Basilica di Sant' Ambrogio, 386, перабудоўвалася ў ХІ і ХII стагоддзях) і базіліка Сан-Ларэнца (VI ст., перабудавана ў XVI ст.). Таксама ў Мілане знаходзіцца La Scala, адзін з найбольш прэстыжных оперных тэатраў.
Мілан быў заснаваны кельтамі каля III ст. да н.э. Горад перайшоў пад уладу Рыма ў 222 г. да н.э., а з 305 па 402 з’яўляўся сталіцай заходнерымскай імперыі. На працягу V і VI стст. колькасць насельніцтва Мілана ў выніку нападаў гунаў, готаў і ламбардаў неаднаразова скарачалася, нават да памераў вёскі. Горад быў неаднаразова перабудаваны на працягу ІХ ст., а пазней стаў рэзідэнцыяй архібіскупа. У ХII ст. Мілан стаў вольнай камунай, альбо рэспублікай, гэты статус быў гарантаваны па міру ў Канстанце 1183 г. У ХIII ст. горад трапіў пад уплыў дзвюх уплывовых фамілій, Вісконці і Сфорца. Вісконці кіравалі з 1447 г., а Сфорца дамінавалі з 1450 па 1535 г. Гэтыя дзве фаміліі сталі аднымі з лідараў італьянскай арыстакратыі, мелі сувязі з усімі значнымі фаміліямі Еўропы.
Пасля 1535 г. горад трапіў пад замежнае панаванне на 400 год. Іспанія кіравала з 1535 па 1713 год, пакуль не страціла горад у выніку вайны за іспанскую спадчыну. Мілан адышоў да Аўстрыі. Францыя кіравала горадам з 1796 па 1815, пакуль ён не быў вернуты Аўстрыі. У 1859 г. Мілан увайшоў у склад Сардзінскага каралеўства, а пасля ў склад аб’яднанай Італіі ў 1861 г.
Пасля І сусветнай вайны Мілан стаў цэнтрам дзейнасці Беніта Мусаліні і яго фашысцкай партыі. Адсюль Мусаліні здзейсніў марш на Рым у 1922 г. Горад быў значна пашкоджаны падчас II сусветнай вайны.
Мілан знаходзіцца ў заходняй частцы даліны ракі По, паміж рэкамі Тычына і Ада, ля падножжа Альпаў. Ён займае плошчу 181 км² і размяшчаецца на вышыні 122 метраў над узроўнем мора.
У межах горада (Comune di Milano) жывуць 1 295 989 чалавек (ліпень 2008)[1]. Пасля 1971 насельніцтва горада паменшылася амаль утрая, у першую чаргу з-за рассялення ў прыгарады і працэсу дэіндустрыялізацыі.
Універсітэт Віта-Салютэ Сан-Рафаэле, Вольны ўніверсітэт моў і камунікацый. Мілан — адна з сусветых сталіц дызайну і моды. Тут размяшчаюцца штаб-кватэры дамоў мод Prada, Dolce & Gabbana, Armani, Missoni і Valentino.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.